LUKE
Chapter 14
Luke | Bela | 14:1 | Давялося Яму ў суботу прыйсьці ў дом аднаго начальніка фарысэйскага з’есьці хлеба, і яны цікавалі за Ім; | |
Luke | Bela | 14:3 | З гэтай нагоды Ісус спытаўся ў законьнікаў і фарысэяў: ці дазваляецца лекаваць у суботу? | |
Luke | Bela | 14:5 | Пры гэтым сказаў ім: калі ў каго-небудзь з вас асёл альбо вол упадзе ў калодзеж, ці ж не адразу і выцягне яго і ў суботу? | |
Luke | Bela | 14:8 | калі ты будзеш пакліканы кім-небудзь на вясельле, не сядай на першае месца, каб не надарыўся хто з запрошаных ім больш ганаровы за цябе, | |
Luke | Bela | 14:9 | і той, хто запрашаў цябе і яго, падышоўшы, не сказаў бы табе: "саступі яму месца"; і тады з сорамам павінен будзеш заняць апошняе месца. | |
Luke | Bela | 14:10 | А калі запрошаны будзеш, прыйшоўшы, сядай на апошняе месца, каб той, хто цябе запрасіў, падышоўшы, сказаў: "дружа! перасядзь вышэй"; тады будзе табе пашана перад тымі, хто сядзіць з табою: | |
Luke | Bela | 14:12 | Сказаў жа і таму, хто запрасіў Яго: калі спраўляеш абед альбо вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні родзічаў тваіх, ні суседзяў багатых, каб і яны цябе калі не паклікалі, і не дастаў бы ты аддачы. | |
Luke | Bela | 14:14 | і дабрашчасны будзеш, што яны ня могуць аддаць табе, бо аддасца табе ў дзень уваскрэсеньня праведных. | |
Luke | Bela | 14:15 | Пачуўшы гэта, нехта з тых, што ляжалі зь Ім, сказаў Яму: дабрашчасны, хто з’есьць хлеба ў Царстве Божым! | |
Luke | Bela | 14:17 | і калі настаў час бяседы, паслаў раба свайго сказаць запрошаным: ідзеце, бо ўжо ўсё гатова. | |
Luke | Bela | 14:18 | І пачалі ўсе, як бы змовіўшыся, перапрашацца. Першы сказаў яму: я купіў зямлю, і мне трэба пайсьці і агледзець яе; прашу цябе, прабач мне. | |
Luke | Bela | 14:21 | І вярнуўшыся, раб той данёс пра гэта гаспадару свайму. Тады, угневаўшыся, гаспадар дома сказаў рабу свайму: ідзі хутчэй па вуліцах і завулках горада, і прывядзі сюды ўбогіх, калекаў, кульгавых і сьляпых. | |
Luke | Bela | 14:23 | Гаспадар сказаў рабу: ідзі па дарогах і ўздоўж платоў і ўгавары прыйсьці, каб напоўніўся дом мой; | |
Luke | Bela | 14:24 | бо кажу вам, што ніхто з тых запрошаных ня з’есьць маёй вячэры: бо шмат пакліканых, ды мала выбраных. | |
Luke | Bela | 14:26 | калі хто прыходзіць да Мяне, і не зьненавідзіць бацькі свайго і маці, і жонкі і дзяцей, і сірот і сёстраў, а пры гэтым і самога жыцьця свайго, той ня можа быць Маім вучнем; | |
Luke | Bela | 14:28 | Бо хто з вас, хочучы збудаваць вежу, ня сядзе сьпярша і не палічыць выдатакаў, ці мае ён, што трэба на будову яе, | |
Luke | Bela | 14:29 | каб, калі закладзе падмурак і ня зможа закончыць, усе, хто гэта бачыць, не пасьмяяліся зь яго, | |
Luke | Bela | 14:31 | Альбо які цар, ідучы на вайну супроць іншага цара, ня сядзе і не параіцца папярэдне, ці моцны ён зь дзесяцьцю тысячамі стаць супроць таго, хто ідзе на яго з дваццацьцю тысячамі? | |