Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
ROMANS
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Prev Up Next
Chapter 15
Roma Bela 15:1  Мы, моцныя, павінны насіць немачы бясьсілых і не сабе дагаджаць:
Roma Bela 15:2  кожны з нас мусіць дагаджаць блізкаму, на дабро, у навучаньне.
Roma Bela 15:3  Бо і Хрыстос не Сабе дагаджаў, а як напісана: "ліхаслоўе тых, што ліхасловяць Цябе, упала на Мяне".
Roma Bela 15:4  А ўсё, што пісана было раней, напісана нам дзеля настаўленьня, каб мы цярплівасьцю і суцяшэньнем зь Пісаньняў захоўвалі надзею.
Roma Bela 15:5  А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам быць у аднадумстве паміж сабою, паводле вучэньня Хрыста Ісуса,
Roma Bela 15:6  каб вы аднадушна, адзінымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Roma Bela 15:7  Таму прымайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў вас на славу Божую.
Roma Bela 15:8  Разумею тое, што Ісус Хрыстос зрабіўся слугою абрэзаных — дзеля ісьціны Божай, каб выканаць абяцанае бацькам,
Roma Bela 15:9  а язычнікам — зь літасьці, каб славілі Бога, як напісана: "за тое буду славіць Цябе, (Госпадзе), сярод язычнікаў і буду сьпяваць імені Твайму".
Roma Bela 15:10  І яшчэ сказана: "узьвесялецеся, язычнікі, з народам Ягоным".
Roma Bela 15:11  І яшчэ: "хвалеце Госпада, усе язычнікі, і праслаўляйце Яго, усе народы".
Roma Bela 15:12  Ісая таксама кажа: "будзе корань Есэеў, і паўстане валодаць народамі; на Яго язычнікі спадзявацца будуць".
Roma Bela 15:13  А Бог надзеі хай напоўніць вас усякай радасьцю і мірам у веры, каб вы, сілаю Духа Сьвятога, узбагаціліся надзеяю.
Roma Bela 15:14  І сам я пэўны за вас, браты мае, што і вы поўныя даброці, поўныя ўсякага веданьня і можаце настаўляць адно аднаго;
Roma Bela 15:15  але пісаў вам, браты, з пэўнай адвагаю, часткова як бы ў напамін вам, паводле дадзенай мне ад Бога мілаты
Roma Bela 15:16  быць слугою Ісуса Хрыста ў язычнікаў і выконваць сьвяшэнную службу зьвеставаньня Божага, каб гэтае прынашэньне язычнікаў, асьвечанае Духам Сьвятым, было спадобнае Богу.
Roma Bela 15:17  І вось, я магу пахваліцца ў Ісусе Хрысьце тым, што ідзе ад Бога;
Roma Bela 15:18  бо не адважуся сказаць што-небудзь такое, чаго ня ўчыніў Хрыстос празь мяне, у скарэньні язычнікаў у веру, словам і ўчынкам,
Roma Bela 15:19  сілаю азнакаў і цудаў, сілаю Духа Божага, так што зьвеставаньне Хрыстовае пашырана мною ад Ерусаліма і навакольляў да Ілірыка.
Roma Bela 15:20  Пры тым я стараўся зьвеставаць ня там, дзе ўжо было вядомае імя Хрыстовае, каб не будаваць на чужым падмурку,
Roma Bela 15:21  а як напісана: "каму пра Яго не абвяшчалася, убачаць, і тыя, што ня чулі, уведаюць".
Roma Bela 15:22  Якраз гэта шмат разоў перашкаджала мне прыйсьці да вас.
Roma Bela 15:23  А сёньня, ня маючы такое справы ў гэтых краінах, а з даўніх гадоў жадаючы прыйсьці да вас,
Roma Bela 15:24  як толькі выпраўлюся ў Іспанію, прыйду да вас. Бо спадзяюся, што, праходзячы, пабачуся з вамі, і што вы праводзіце мяне туды, як толькі нацешуся лучнасьцю з вамі, хоць трохі.
Roma Bela 15:25  А цяпер я іду ў Ерусалім, каб паслужыць сьвятым;
Roma Bela 15:26  бо Македонія і Ахая рупяцца нешта ўдзяліць бедным сярод сьвятых у Ерусаліме.
Roma Bela 15:27  Рупяцца, ды і вінаватыя яны перад імі. Бо, калі язычнікі зрабіліся ўдзельнікамі ў іх духоўным, дык павінны і ім паслужыць у цялесным.
Roma Bela 15:28  Выканаўшы гэта і верна перадаўшы ім гэты плод рупнасьці, я выпраўлюся праз вашыя мясьціны ў Іспанію,
Roma Bela 15:29  і ўпэўнены, што калі прыйду да вас, дык прыйду з поўным дабраславеньнем зьвеставаньня Хрыстовага.
Roma Bela 15:30  Тым часам малю вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, паспрыяць мне ў малітвах за мяне да Бога,
Roma Bela 15:31  каб пазбыцца мне няверуючых у Юдэі, і каб служэньне маё Ерусаліму было даспадобы сьвятым,
Roma Bela 15:32  каб мне ў радасьці, калі Богу заўгодна, прыйсьці да вас і супакоіцца з вамі.
Roma Bela 15:33  А Бог згоды хай будзе з усімі вамі. Амін.