Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
GENESIS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 9
Gene Bela 9:1  І дабраславіў Гасподзь Ноя і сыноў ягоных і сказаў ім: пладзецеся і множцеся, і напаўняйце зямлю;
Gene Bela 9:2  хай баяцца і хай трымцяць перад вамі ўся жывёла зямная і ўсе птушкі нябесныя, усё, што рухаецца на зямлі, і ўсе рыбы марскія: у вашыя рукі аддадзены яны;
Gene Bela 9:3  усё, што рухаецца, што жыве, будзе вам на ежу; як зеляніну траўную даю вам усё;
Gene Bela 9:4  толькі плоці з душою яе, з крывёю яе, ня ежце:
Gene Bela 9:5  Я спаганю і вашу кроў, у якой жыцьцё ваша, спаганю яе з усякай жывёлы, спаганю таксама душу чалавека з рукі чалавека, з рукі брата ягонага;
Gene Bela 9:6  хто пралье кроў чалавечую, таго кроў пральецца рукою чалавека: бо чалавек створаны паводле вобразу Божага;
Gene Bela 9:7  а вы пладзецеся і множцеся, і расьсяляйцеся паўсюль па зямлі і множцеся на ёй.
Gene Bela 9:8  І сказаў Бог Ною і сынам ягоным зь ім:
Gene Bela 9:9  вось, Я станаўлю запавет Мой з вамі і з нашчадкамі вашымі пасьля вас,
Gene Bela 9:10  і з усякаю душою жывою, якая з вамі, з птушкамі і з быдлам, і з усімі жывёламі зямнымі, якія ў вас, з усімі, што выйшлі з каўчэга, з усімі жывёламі зямнымі;
Gene Bela 9:11  станаўлю запавет Мой з вамі, што ня будзе болей зьнішчана ніякая плоць водамі патопу, і ня будзе ўжо патопу на спусташэньне зямлі.
Gene Bela 9:12  І сказаў Бог: вось азнака запавету, які Я станаўлю паміж мною і паміж вамі і паміж усякаю душою жывою, якая з вамі, у роды назаўсёды:
Gene Bela 9:13  Я кладу вясёлку Маю ў воблаку, каб яна была азнакаю запавету паміж Мною і паміж зямлёю.
Gene Bela 9:14  І будзе, калі Я навяду воблака на зямлю, дык явіцца вясёлка ў воблаку;
Gene Bela 9:15  і Я ўспомню запавет Мой, які паміж Мною і паміж вамі і паміж усякаю душою жывою ў кожнай плоці; і ня будзе болей вада патопам на вынішчэньне ўсякай плоці.
Gene Bela 9:16  І будзе вясёлка ў воблаку, і Я ўбачу яе, і ўспомню запавет вечны паміж Богам і паміж усякаю душою жывою ў кожнай плоці, якая на зямлі.
Gene Bela 9:17  І сказаў Бог Ною: вось азнака запавету, які Я паставіў паміж Мною і паміж усякаю плоцьцю, якая на зямлі.
Gene Bela 9:18  Сыны Ноя, якія выйшлі з каўчэга, былі: Сім, Хам і Яфэт. А Хам быў бацька Ханаана.
Gene Bela 9:19  Гэтыя трое былі сыны Ноевыя, і ад іх насялілася ўся зямля.
Gene Bela 9:20  Ной пачаў урабляць зямлю і пасадзіў вінаграднік;
Gene Bela 9:21  і выпіў ён віна, і ап'янеў, і ляжаў голы ў намёце сваім.
Gene Bela 9:22  І бачыў Хам, бацька Ханаанаў, сарамату бацькі свайго і, выйшаўшы, расказаў двум братам сваім.
Gene Bela 9:23  А Сім і Яфэт узялі вопратку, і паклаўшы яе на плечы свае, пайшлі адвярнуўшыся і накрылі галізну бацькі свайго; твары іх былі абернуты назад, і яны ня бачылі сараматы бацькі свайго.
Gene Bela 9:24  Ной праспаўся ад віна свайго, і даведаўся, што зрабіў зь ім малодшы сын ягоны,
Gene Bela 9:25  і сказаў: пракляты Ханаан; раб рабоў будзе ён у братоў сваіх.
Gene Bela 9:26  Потым сказаў: дабраславёны Гасподзь Бог Сімаў; а Ханаан будзе рабом яму;
Gene Bela 9:27  хай пашырыць Бог Яфэта, і хай уселіцца ён у намёты Сімавыя; а Ханаан будзе рабом яму.
Gene Bela 9:28  І жыў Ной пасьля патопу трыста пяцьдзесят гадоў.
Gene Bela 9:29  А ўсяго дзён Ноевых было дзевяцьсот пяцьдзесят гадоў; і ён памёр.