I KINGS
Chapter 7
I Ki | Bela | 7:2 | І пабудаваў ён дом з дрэва Ліванскага, даўжынёю сто локцяў, шырынёю пяцьдзясят локцяў, а вышынёю трыццаць локцяў, на чатырох радах кедровых слупоў; і кедровыя бярвеньні пакладзены былі на слупах. | |
I Ki | Bela | 7:3 | І насланы быў памост з кедра над бярвеньнямі на сарака пяці слупах, па пятнаццаць у рад. | |
I Ki | Bela | 7:5 | І ўсе дзьверы і дзьвярныя вушакі былі чатырохвугольныя, і акно насупраць акна, у тры рады. | |
I Ki | Bela | 7:6 | І бабінец са слупоў зрабіў ён даўжынёю пяцьдзясят локцяў, шырынёю трыццаць локцяў, і перад імі ганак, і слупы, і парог перад імі. | |
I Ki | Bela | 7:7 | Яшчэ бабінец з пасадам, зь якога ён судзіў, бабінец для судзілішча зрабіў ён і пакрыў усе падлогі кедрам. | |
I Ki | Bela | 7:8 | У доме, дзе ён жыў, другі двор за бабінцам быў такога самага ўсталяваньня. І ў доме дачкі фараонавай, якую ўзяў за сябе Саламон, ён зрабіў такі самы бабінец. | |
I Ki | Bela | 7:9 | Усё гэта было зроблена з дарагіх камянёў, абчасаных паводле памеру, абрэзаных пілою, з унутранага і вонкавага боку, ад асновы да выступаў, і з вонкавага боку да вялікага двара. | |
I Ki | Bela | 7:10 | І ў аснову пакладзены былі камяні дарагія, камяні вялікія, камяні дзесяць локцяў і камяні восем локцяў, | |
I Ki | Bela | 7:12 | Вялікі двор абгароджаны быў вакол трыма радамі часаных камянёў і адным радам кедровых бярвеньняў; таксама і ўнутраны двор храма Госпада і бабінец храма. | |
I Ki | Bela | 7:14 | сына адной удавы, з калена Нэфталімавага. Бацька яго Тыранін быў меднік; ён меў здольнасьць, майстэрства і ўменьне вырабляць усялякія рэчы зь медзі. І прыйшоў ён да цара Саламона і рабіў у яго ўсялякую працу: | |
I Ki | Bela | 7:15 | і зрабіў ён два медныя слупы, кожны па васемнаццаць локцяў вышынёю, і шнурок дванаццаць локцяў абдымаў той і другі слуп; | |
I Ki | Bela | 7:16 | і два вянкі, вылітыя зь медзі, ён зрабіў, каб пакласьці на вярху слупоў: пяць локцяў вышыні ў адным вянку і пяць локцяў вышыні ў другім вянку; | |
I Ki | Bela | 7:17 | сеткі плеценага вырабу і шнуркі ў выглядзе ланцужкоў для вянкоў, якія былі на вярху слупоў: сем на адным вянку і сем на другім вянку. | |
I Ki | Bela | 7:18 | Так зрабіў ён слупы і два рады гранатавых яблыкаў вакол сеткі, каб пакрыць вянкі, якія наверсе слупоў; тое самае зрабіў і для другога вянка. | |
I Ki | Bela | 7:20 | і вянкі на абодвух слупах наверсе, проста над выпуклінай, якая каля сеткі; і на другім вянку, радамі вакол, дзьвесьце гранатавых яблыкаў. | |
I Ki | Bela | 7:21 | І паставіў слупы да бабінца храма; паставіў слуп па правы бок і даў яму імя Яхін, і паставіў слуп па левы бок і даў яму імя Воаз. | |
I Ki | Bela | 7:23 | І зрабіў літае зь медзі мора,— ад краю яго да краю яго дзесяць локцяў,— зусім круглае, вышынёю пяць локцяў, і шнурок трыццаць локцяў абымаў яго вакол. | |
I Ki | Bela | 7:24 | Падабенств а гуркоў пад краямі яго акружалі яго па дзесяць на локаць, акружалі мора з усіх бакоў у два рады; падабенствы гуркоў былі вылітыя зь ім адным ліцьцём. | |
I Ki | Bela | 7:25 | Яно стаяла на дванаццаці валах: тры глядзелі на поўнач, тры глядзелі на захад, тры глядзелі на поўдзень і тры глядзелі на ўсход; мора ляжала на іх, і зады іхбылі павернутыя ўсярэдзіну пад яго. | |
I Ki | Bela | 7:26 | Таўшчынёю яно было ў далонь, і краі яго, зробленыя падобна да беражкоў чары, былі падобныя на лілею, якая распусьцілася. Яно ўмяшчала дзьве тысячы батаў. | |
I Ki | Bela | 7:27 | І зрабіў ён дзесяць медных падставак; даўжыня кожнай падстаўкі — чатыры локці, шырыня — чатыры локці і тры локці — вышыня. | |
I Ki | Bela | 7:29 | на сьценах, якія паміж навугольнікамі, ільвы, валы і херувімы; таксама і на навугольніках, а вышэй і ніжэй ільвоў і валоў — раскідзістыя вянкі; | |
I Ki | Bela | 7:30 | каля кожнай падстаўкі па чатыры медныя колы і восі медныя. На чатырох кутах выступы накшталт плячэй, выступы літыя зьнізу, пад чараю, каля кожнага вянка. | |
I Ki | Bela | 7:31 | Адтуліна ад унутранага вянка да верху адзін локаць; адтуліна яго круглая, як у падножжа слупоў, паўтара локця і каля адтуліны яго выявы; але бакавыя сьцены чатырохкутныя, ня круглыя. | |
I Ki | Bela | 7:32 | Пад сьценамі было чатыры колы, і восі колаў у падстаўках; вышыня кожнага кола — паўтара локця. | |
I Ki | Bela | 7:33 | Будова колаў такая самая, як і будова колаў у калясьніцы; восі іх і абады іх і сьпіцы іх, і калодкі іх, усё было літое. | |
I Ki | Bela | 7:35 | І наверсе падстаўкі круглае ўзвышэньне на паўлокця вышыні; і наверсе падстаўкі тронкі яе і сьцены яе з адной зь ёю масы. | |
I Ki | Bela | 7:36 | І вырабіў ён на дошчачках яе тронкі і на сьценах яе херувімаў, львоў і пальмы, колькі дзе дазваляла месца, і вакол раскідзістыя вянкі. | |
I Ki | Bela | 7:38 | І зрабіў дзесяць медных умывальніц: кожная ўмывальніца мясьціла сорак батаў, кожная ўмывальніца была чатыры локці, кожная ўмывальніца стаяла на адной зь дзесяці падставак. | |
I Ki | Bela | 7:39 | І расставіў падстаўкі — пяць на правым баку храма і пяць на левым баку храма, а мора паставіў на правым баку храма, на паўднёва-ўсходнім баку. | |
I Ki | Bela | 7:40 | І зрабіў Хірам умывальніцы і лапаткі і чары. І закончыў Хірам усю працу, якую рабіў у цара Саламона для храма Гасподняга: | |
I Ki | Bela | 7:41 | два слупы і дзьве апаяскі вянкоў, якія наверсе слупоў, і дзьве сеткі для накрываньня двух апаясак вянкоў, якія наверсе слупоў; | |
I Ki | Bela | 7:42 | і чатырыста гранатавых яблыкаў на кожную сетку, для накрываньня двух апаясак вянкоў, што на слупах; | |
I Ki | Bela | 7:45 | і тазы, і лапаткі, і чары. Усе рэчы, якія зрабіў Хірам цару Саламону для храма Госпада, з паліраванай медзі. | |
I Ki | Bela | 7:47 | І паставіў Саламон усе гэтыя рэчы на месца. З прычыны іх вялікага мноства, вага медзі ня вызначаная. | |
I Ki | Bela | 7:48 | І зрабіў Саламон усе рэчы, якія ў храме Госпада: залаты ахвярнік і залаты стол, на якім хлябы выстаўленыя; | |
I Ki | Bela | 7:49 | і сьвяцільні — пяць на правым баку і пяць на левым баку, перад заднім аддзяленьнем храма, з чыстага золата, і кветкі, і лампадкі, і абцужкі з золата; | |
I Ki | Bela | 7:50 | і місы, і нажы, і чары, і латкі, і кадзільніцы з чыстага золата, і петлі ў дзьвярах унутранага храма ў Сьвятым Сьвятых і ў дзьвярах у храме таксама з золата. | |