Toggle notes
Chapter 1
Jona | Bela | 1:2 | "устань, ідзі ў Нінэвію — горад вялікі і прапаведуй у ім, бо зладзействы яго дайшлі да Мяне". | |
Jona | Bela | 1:3 | І ўстаў Ёна, каб бегчы ў Тарсіс ад аблічча Гасподняга, і прыйшоўшы ў Ёпію і знайшоўшы карабель, які выпраўляўся ў Тарсіс, аддаў плату за правоз і ўзышоў на яго, каб плыць зь імі ў Тарсіс ад аблічча Госпада. | |
Jona | Bela | 1:4 | Але Гасподзь падняў на моры моцны вецер, і зрабілася на моры вялікая бура, і карабель гатовы быў разьбіцца. | |
Jona | Bela | 1:5 | І спалохаліся карабельнікі і заклікалі кожны свайго бога, і пачалі кідаць у мора паклады з карабля, каб аблегчыць яго ад іх; а Ёна апусьціўся ў нутро карабля, лёг і моцна заснуў. | |
Jona | Bela | 1:6 | І прыйшоў да яго начальнік карабля і сказаў яму: "чаго ты сьпіш? устань, закліч Бога твайго; можа быць, Бог успомніць пра нас, і мы не загінем". | |
Jona | Bela | 1:7 | І сказалі адзін аднаму: "хадзем, кінем жэрабя, каб даведацца, за каго спасьцігае нас гэтая бяда". І кінулі жэрабя, і ўпала жэрабя на Ёну. | |
Jona | Bela | 1:8 | Тады сказалі яму: "скажы нам, за каго спасьцігла нас гэтая бяда? які твой занятак, і адкуль ідзеш ты? дзе твая краіна, і зь якога ты народу?" | |
Jona | Bela | 1:10 | І спалохаліся людзі страхам вялікім і сказалі яму: "дзеля чаго ты гэта зрабіў", бо даведаліся гэтыя людзі, што ён уцякае ад аблічча Гасподняга, як ён сам абвясьціў ім. | |
Jona | Bela | 1:11 | І сказалі яму: "што зрабіць нам з табою, каб мора аціхла для нас?", бо мора не пераставала хвалявацца. | |
Jona | Bela | 1:12 | Тады ён сказаў ім: "вазьмеце мяне і кіньце мяне ў мора, — і мора аціхне для вас, бо я ведаю, што празь мяне спасьцігла вас гэта вялікая бура". | |
Jona | Bela | 1:13 | Але гэтыя людзі пачалі моцна веславаць, каб прыстаць да зямлі, але не маглі, бо мора ўсё бушавала і бушавала супроць іх. | |
Jona | Bela | 1:14 | Тады заклікалі яны Госпада і сказалі: "молім Цябе, Госпадзе, хай не загінем за душу чалавека гэтага, і хай не залічыш на нас кроў невінаватую; бо Ты, Госпадзе, зрабіў, што заўгодна Табе!" | |
Chapter 2
Jona | Bela | 2:1 | І загадаў Гасподзь вялікаму кіту праглынуць Ёну; і быў Ёна ў чэраве гэтага кіта тры дні і тры ночы. | |
Jona | Bela | 2:3 | і сказаў: "да Госпада заклікаў я ў смутку маім, — і Ён пачуў мяне; з чэрава апраметнай я загаласіў, — і Ты пачуў голас мой. | |
Jona | Bela | 2:4 | Ты ўкінуў мяне ў глыбіню, у сэрца мора, і патокі акружылі мяне, усе воды Твае і хвалі Твае праходзілі над мною. | |
Jona | Bela | 2:6 | Абнялі мяне воды да душы маёй, бездань замкнула мяне; марскою травою абвіта была галава мая. | |
Jona | Bela | 2:7 | Да асновы гор я сышоў, зямля сваімі замкамі навек загарадзіла мяне; але Ты, Госпадзе Божа мой, душу маю выведзеш зь пекла. | |
Jona | Bela | 2:8 | Калі зьнемагла ўва мне душа мая, я ўспомніў пра Госпада, і малітва мая дайшла да Цябе, да храма сьвятога Твайго. | |
Chapter 3
Jona | Bela | 3:3 | І ўстаў Ёна і пайшоў у Нінэвію па слове Гасподнім; а Нінэвія была горад вялікі ў Бога, на тры дні хады. | |
Jona | Bela | 3:4 | І пачаў Ёна хадзіць па горадзе, колькі можна прайсьці за адзін дзень, і прапаведаваў, кажучы: "яшчэ сорак дзён, — і Нінэвія будзе разбурана!" | |
Jona | Bela | 3:5 | І паверылі Нінэвіцяне Богу: і абвясьцілі пост і апрануліся ў вярэты, ад вялікага зь іх да малога. | |
Jona | Bela | 3:6 | Гэтае слова дайшло да цара Нінэвіі, — і ён устаў з трона свайго і зьняў зь сябе царскае адзеньне сваё, і апрануўся ў вярэту і сеў на попеле, | |
Jona | Bela | 3:7 | і загадаў абвясьціць і сказаць у Нінэвіі ад імя цара і вяльможаў ягоных, "каб ні людзі, ні быдла, ні валы, ні авечкі нічога ня елі, ні хадзілі на пашу, і вады ня пілі, | |
Jona | Bela | 3:8 | і каб пакрытыя былі вярэтай людзі і быдла і моцна галасілі да Бога, і каб кожны адвярнуўся ад ліхога шляху свайго ад гвалту рук сваіх. | |
Jona | Bela | 3:9 | Хто ведае, можа, яшчэ Бог умілажаліцца і ўхіліць ад нас полымны гнеў Свой, і мы не загінем". | |
Chapter 4
Jona | Bela | 4:2 | І маліўся ён Госпаду і сказаў: "о, Госпадзе! ці ж ня раз гэта казаў я, калі быў яшчэ ў краіне маёй? Таму я і пабег у Тарсіс, бо ведаў, што Ты — Бог добры і міласэрны, шматцярплівы і шматлітасьцівы, і шкадуеш за бедства. | |
Jona | Bela | 4:5 | І выйшаў Ёна з горада і сеў з усходняга боку каля горада, і зрабіў сабе там намёт і сеў пад ім у цяні, каб убачыць, што будзе з горадам, | |
Jona | Bela | 4:6 | І вырасьціў Гасподзь Бог расьліну, і яна паднялася над Ёнам, каб над галавою ягонай быў цень і каб выбавіць яго ад засмучэньня ягонага; Ёна вельмі ўзрадаваўся расьліне гэтай. | |
Jona | Bela | 4:8 | А калі ўзышло сонца, навёў Бог сьпякотны ўсходні вецер, і сонца пачало пячы галаву Ёны, так што ён зьнямог і прасіў сабе сьмерці і сказаў: "лепей мне памерці, чым жыць". | |
Jona | Bela | 4:9 | І сказаў Бог Ёну: "няўжо так моцна засмуціўся ты за расьліну?" Ён сказаў: "вельмі засмуціўся, нават да сьмерці". | |
Jona | Bela | 4:10 | Тады сказаў Гасподзь: "ты шкадуеш за расьліну, над якою ты не працаваў і якое не гадаваў, якая за адну ноч вырасла і за адну ж ноч і прапала: | |