NUMBERS
Chapter 7
Numb | Bela | 7:1 | Калі Майсей паставіў скінію, і памазаў яе, і асьвяціў яе і ўсе прылады яе, і ахвярнік і ўсе прылады яго, і памазаў іх і асьвяціў іх, | |
Numb | Bela | 7:2 | тады прыйшлі дванаццаць правадыроў Ізраілевых, галовы сямействаў іхніх, правадыры плямёнаў, якія кіравалі падлікам, | |
Numb | Bela | 7:3 | і паставілі прынашэньне сваё перад Госпадам, шэсьць накрытых падводаў і дванаццаць валоў, па адной падводзе ад двух правадыроў і па адным вале ад кожнага, і паставілі гэта перад скініяй. | |
Numb | Bela | 7:5 | вазьмі ад іх; гэта будзе дзеля ўчыненьня працы пры скініі сходу; і аддам гэта лявітам, адпаведна з родам службы іхняй. | |
Numb | Bela | 7:8 | і чатыры падводы і восем валоў аддаў сынам Мэрарыным, паводле роду службы іхняй, пад наглядам Ітамара, сына Аарона, сьвятара:; | |
Numb | Bela | 7:9 | а сынам Каатавым ня даў, бо служба іхняя — насіць сьвятыню; на плячах павінны яны насіць. | |
Numb | Bela | 7:10 | І прынесьлі правадыры ахвяры асьвячэньня ў дзень памазаньня ягонага, і паставілі правадыры прынашэньне сваё перад ахвярнікам. | |
Numb | Bela | 7:11 | І сказаў Гасподзь Майсею: па адным правадыры ў дзень няхай прыносяць прынашэньне сваё дзеля асьвячэньня ахвярніка. | |
Numb | Bela | 7:13 | і прынашэньне ягонае было: адна срэбраная міса, вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, | |
Numb | Bela | 7:17 | і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Наасона, сына Амінадававага. | |
Numb | Bela | 7:19 | ён прынёс ад сябе прынашэньне: адну срэбраную місу вагою ў сто трыццаць сікляў , адну срэбраную чару ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненых пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, | |
Numb | Bela | 7:23 | і ў ахвяру мірную двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Натанаіла, сына Цуаравага. | |
Numb | Bela | 7:25 | прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, | |
Numb | Bela | 7:29 | і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліява, сына Хэлонавага. | |
Numb | Bela | 7:31 | прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, | |
Numb | Bela | 7:35 | і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліцура, сына Шадауравага. | |
Numb | Bela | 7:37 | прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, | |
Numb | Bela | 7:41 | і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Шалумііла, сына Цурышадаевага. | |
Numb | Bela | 7:43 | прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, | |
Numb | Bela | 7:47 | і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліясафа, сына Рэгуілавага. | |
Numb | Bela | 7:49 | прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, | |
Numb | Bela | 7:53 | і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Элішамы, сына Аміудавага. | |
Numb | Bela | 7:55 | прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, | |
Numb | Bela | 7:59 | і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Гамалііла, сына Пэцадуравага. | |
Numb | Bela | 7:61 | прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэннным, напоўненыя пшанічнаю мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, | |
Numb | Bela | 7:65 | і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Авідана, сына Гідэонавага. | |
Numb | Bela | 7:67 | прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, | |
Numb | Bela | 7:71 | і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць цялят-адналетак; вось прынашэньне Ахіезэра, сына Амішадаевага. | |
Numb | Bela | 7:73 | прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, | |
Numb | Bela | 7:77 | і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Пагііла, сына Ахранавага. | |
Numb | Bela | 7:79 | прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў , адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае, | |
Numb | Bela | 7:83 | і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Ахіры, сына Энанавага. | |
Numb | Bela | 7:84 | Вось прынашэньні правадыроў Ізраілевых пры асьвячэньні ахвярніка ў дзень памазаньня яго: дванаццаць срэбраных місаў, дванаццаць срэбраных чараў, дванаццаць залатых кадзілаў; | |
Numb | Bela | 7:85 | па сто трыццаць сікляў срэбра ў кожнай місе і па семдзесят у кожнай чары: так, усяго срэбра ў гэтым посудзе па дзьве тысячы чатырыста сікляў , па сіклі сьвяшчэнным; | |
Numb | Bela | 7:86 | залатых кадзілаў, напоўненых дымленьнем, дванаццаць, у кожным кадзіле па дзесяць сікляў , па сіклі сьвяшчэнным: усяго золата ў кадзілах сто дваццаць сікляў ; | |
Numb | Bela | 7:87 | на цэласпаленьне ўсяго дванаццаць цялят з быдла буйнога, дванаццаць бараноў, дванаццаць ягнят-адналетак і пры іх хлебнае прынашэньне, і ў ахвяру за грэх дванаццаць казлоў, | |
Numb | Bela | 7:88 | і ў ахвяру мірную ўсяго з буйнога быдла дваццаць чатыры цяляці, шэсьцьдзесят бараноў, шэсьцьдзесят казлоў, шэсьцьдзесят ягнят-адналетак; вось прынашэньні пры асьвячэньні ахвярніка пасьля памазаньня яго. | |