Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 18
Prov Bela 18:1  Сваволі шукае прымхлівы, паўстае супроць усяго разумнага.
Prov Bela 18:2  Неразумны ня любіць думаць, а толькі паказаць бы свой розум.
Prov Bela 18:3  З прыходам бязбожнага прыходзіць і пагарда, а з вартым пагарды — ганьба.
Prov Bela 18:4  Слова з вуснаў чалавечых — глы­бокія воды; крыніца мудрасьці — бруісты паток.
Prov Bela 18:5  Нядобра быць ласкавым зь бязбож­ным, каб абвергнуць праведнага ў судзе.
Prov Bela 18:6  Вусны бязглуздага цягнуць у незла­гадзь, а словы яго выклікаюць бойку.
Prov Bela 18:7  Язык бязглуздага — пагібель яму, а вусны яго — сетка на душу ягоную.
Prov Bela 18:8  Словы нагаворшчыка — як прыс­макі, і яны гладка ўваходзяць у нутро ча­лавека.
Prov Bela 18:9  Нядбалы ў працы сваёй — брат марнатраўцы.
Prov Bela 18:10  Імя Госпада — моцная вежа: убя­гае ў яе праведнік, і ў бясьпецы.
Prov Bela 18:11  Маёмасьць багатага — як моцны горад ягоны, і высокім мурам здаецца яму.
Prov Bela 18:12  Перад падзеньнем узносіцца сэрца чалавека, а сьціпласьць ідзе наперадзе славы.
Prov Bela 18:13  Хто дае адказ, ня выслухаўшы, той неразумны і брыдка яму.
Prov Bela 18:14  Дух чалавека пераносіць яго не­мачы; а прыгнечаны дух — хто можа ўмацаваць яго.
Prov Bela 18:15  Сэрца разумнага набывае веды, і вуха мудрых шукае ведаў.
Prov Bela 18:16  Дарунак дае чалавеку прастору і да вяльможаў давядзе яго.
Prov Bela 18:17  Першы ў цяжбіне сваёй мае ра­цыю, але прыходзіць супернік ягоны і па­няверыць яе.
Prov Bela 18:18  Жэрабя спыняе спрэчкі і вырашае паміж моцнымі.
Prov Bela 18:19  Азлоблены брат няпрыступнейшы за моцны горад, і свары падобныя на замкі замка.
Prov Bela 18:20  Ад плоду вуснаў чалавека на­паўняецца чэрава ягонае; вытворамі ву­снаў сваіх ён насычаецца.
Prov Bela 18:21  Сьмерць і жыцьцё — ва ўладзе языка, і хто любіць яго, скаштуе ад плоду яго.
Prov Bela 18:22  Хто знайшоў жонку, той знайшоў дабро і атрымаў мілату ад Госпада.
Prov Bela 18:23  З мальбою гаворыць убогі, а ба­гаты адказвае груба.
Prov Bela 18:24  Хто хоча мець сяброў, той і сам павінен быць прыязны; і бывае сябар больш прыязны за брата.