Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EXODUS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 22
Exod Bela 22:1  Калі хто ўкрадзе вала, альбо прадасьць, дык пяць валоў заплаціць за вала і чатыры авечкі за авечку.
Exod Bela 22:2  Калі хто застане злодзея, які падкопваецца, і ўдарыць яго так, што той памрэ, дык кроў не залічыцца на яго;
Exod Bela 22:3  але калі ўзышло над ім сонца, дык залічыцца на ім кроў. Хто ўкраў , павінен заплаціць; а калі няма чым, дык няхай прададуць яго на плату за ўкрадзенае ім;
Exod Bela 22:4  калі ўкрадзенае знойдзецца ў яго ў руках жывым, ці то вол, ці асёл, ці авечка, хай заплаціць удвая.
Exod Bela 22:5  Калі хто паглуміць поле, альбо вінаграднік, пусьціўшы быдла сваё глуміць чужое поле, няхай адшкадуе лепшым з поля свайго і лепшым зь вінаградніка свайго.
Exod Bela 22:6  Калі зьявіцца агонь і ахопіць пожню і выпаліць капіцы, альбо жніво, альбо поле, дык павінен заплаціць, хто ўчыніў гэты пажар, удвая;
Exod Bela 22:7  Калі хто аддасьць блізкаму на захаваньне срэбра, альбо рэчы, і яны ўкрадзены будуць з дому ягонага, дык, калі знойдзецца злодзей, няхай ён заплаціць удвая;
Exod Bela 22:8  а калі ня знойдзецца злодзей, няхай гаспадар дома прыйдзе да судзьдзяў і прысягне , што не прасьцёр рукі сваёй на ўласнасьць блізкага свайго.
Exod Bela 22:9  Пра ўсякую спрэчную рэч, пра вала, пра асла, пра авечку, пра вопратку, пра ўсякую згубленую рэч, пра якую хто-небудзь скажа, што яна ягоная, справа абодвух павінна быць даведзена да судзьдзяў: каго зьвінавацяць судзьдзі, той заплаціць блізкаму свайму ўдвая.
Exod Bela 22:10  Калі хто аддасьць блізкам свайму асла, альбо вала, альбо авечку, альбо якое-небудзь іншае быдла на захаваньне, а ён памрэ, альбо будзе пашкоджаны, альбо зьведзены, так што ніхто гэтага ня ўбачыць,—
Exod Bela 22:11  прысяга перад Госпадам хай будзе паміж абодвума пра тое, што той, хто ўзяў , не працягне рукі сваёй на ўласнасьць блізкага свайго; і гаспадар павінен прыняць, а той ня будзе плаціць;
Exod Bela 22:12  а калі ўкрадзены будзе ў яго, дык павінен заплаціць гаспадару ягонаму;
Exod Bela 22:13  калі ж будзе зьверам разадраны, дык няхай за доказ пакажа разадранае: за разадранае ён ня плаціць.
Exod Bela 22:14  Калі хто пазычыць у блізкага свайго быдла, і яно будзе пашкоджана, альбо памрэ, а гаспадара яго ня было пры ім, дык павінен заплаціць;
Exod Bela 22:15  а калі гаспадар ягоны быў пры ім, дык не павінен плаціць; калі ён узяты быў у наймы за грошы, дык няхай і пойдзе за тую цану.
Exod Bela 22:16  Калі спакусіць хто дзяўчыну заручаную і перасьпіць зь ёю, няхай дасьць ёй вена і возьме сабе за жонку;
Exod Bela 22:17  а калі бацька ня згодзіцца выдаць яе за яго, няхай заплаціць срэбрам, колькі належыць на вена дзяўчатам.
Exod Bela 22:18  Варажбіткі не пакідай жывою.
Exod Bela 22:19  Кожны скаталожнік хай будзе аддадзены сьмерці.
Exod Bela 22:20  Той, хто прыносіць ахвяру божышчам, акрамя аднаго Госпада, хай будзе зьнішчаны.
Exod Bela 22:21  Прыхадня ня ўціскай і не прыгнятай яго, бо вы самыя былі прыхадні ў зямлі Егіпецкай.
Exod Bela 22:22  Ні ўдавы, ні сіраты ня ўціскайце;
Exod Bela 22:23  калі ж ты ўцісьнеш іх, дык, калі яны залямантуюць да Мяне, Я пачую лямант іхні,
Exod Bela 22:24  і запалае гнеў Мой, і заб'ю вас мечам, і будуць жонкі вашыя ўдовамі і дзеці вашыя сіротамі.
Exod Bela 22:25  Калі пазычыш грошы беднаму з народу Майго, дык ня ўціскай яго і не накладвай на яго ліхвы.
Exod Bela 22:26  Калі возьмеш у заклад вопратку блізкага твайго, да захаду сонца аддай яе,
Exod Bela 22:27  бо яна адзінае покрыва ў яго, яна — адзеньне цела ягонага, у чым будзе ён спаць? дык вось, калі ён залямантуе да Мяне, Я пачую, бо Я міласэрны.
Exod Bela 22:28  Судзьдзяў не ліхаслові і правадыра ў народзе тваім ня ганьбі.
Exod Bela 22:29  Не марудзь прыносіць пачаткі з гумна твайго і з чавільні тваёй; аддавай Мне першынца з сыноў тваіх;
Exod Bela 22:30  тое самае рабі з валом тваім і з авечкаю тваёю: сем дзён няхай яны будуць пры маці сваёй, а восьмага дня аддавай іх Мне.
Exod Bela 22:31  І будзеце ў Мяне людзьмі сьвятымі; і мяса, разадранага зьверам у полі, ня ежце, сабакам выкідайце яго.