LUKE
Chapter 21
| Luke | Bela | 21:4 | бо ўсе тыя ад лішку свайго паклалі Богу, а яна ад нястачы сваёй паклала ўвесь пражытак свой, які мела. | |
| Luke | Bela | 21:5 | І калі некаторыя гаварылі пра храм, што ён упрыгожаны дарагімі камянямі і дарамі, Ён сказаў: | |
| Luke | Bela | 21:6 | прыйдуць дні, у якія з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені; усё будзе разбурана. | |
| Luke | Bela | 21:7 | І спыталіся ў Яго: Настаўнік! калі ж гэта будзе? і якая прыкмета, калі адбыцца павінна? | |
| Luke | Bela | 21:8 | Ён сказаў: сьцеражэцеся, каб вас не ўвялі ў аблуду; бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я; і гэты час блізкі. Не хадзеце сьледам за імі. | |
| Luke | Bela | 21:9 | А як пачуеце пра войны і смуты, не жахайцеся: бо гэта павінна быць раней; але не адразу канец. | |
| Luke | Bela | 21:11 | будуць вялікія землятрусы месцамі, і голад і пошасьці, і вусьцішныя зьявішчы і вялікія азнакі зь неба. | |
| Luke | Bela | 21:12 | Але раней за ўсё тое накладуць на вас рукі і будуць гнаць вас , выдаючы ў сынагогі і ў цямніцы, і паставяць перад царамі і правіцелямі за імя Маё, | |
| Luke | Bela | 21:15 | бо Я дам вам вусны і мудрасьць, якой ня здолеюць супярэчыць, ні супрацьстаяць усе, хто супрацівіцца вам. | |
| Luke | Bela | 21:16 | Выдадзены таксама будзеце і бацькамі і братамі, і родзічамі і сябрамі, і некаторых з вас заб’юць; | |
| Luke | Bela | 21:20 | Калі ж убачыце Ерусалім, абложаны войскам, тады ведайце, што наблізіўся заняпад яго: | |
| Luke | Bela | 21:21 | тады ўсе, хто ў Юдэі, хай уцякаюць у горы; і хто ў горадзе, выходзь зь яго; і хто ў навакольлі, не ўваходзь у яго, | |
| Luke | Bela | 21:23 | Ды гора цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі ў тыя дні; бо вялікая будзе нягода на зямлі і гнеў на народ гэты: | |
| Luke | Bela | 21:24 | і палягуць ад вострага меча, і павядуцца ў палон ва ўсе народы; і Ерусалім будзе таптаны язычнікамі, дакуль ня скончацца часы язычнікаў. | |
| Luke | Bela | 21:25 | І будуць азнакі ў сонцы і ў месяцы і ў зорках, а на зямлі заняпад духу народаў і недаўмёнасьць; і мора зашуміць і забушуе; | |
| Luke | Bela | 21:26 | людзі будуць здыхаць ад страху і чаканьня нягодаў , што пойдуць на сьвет, бо сілы нябесныя пахіснуцца. | |
| Luke | Bela | 21:28 | А калі пачне гэта збывацца, тады схілецеся і падымеце галовы вашыя, бо набліжацьмецца збавеньне вашае. | |
| Luke | Bela | 21:34 | Глядзеце ж за сабою, каб сэрцы вашыя не абцяжарваліся абжорствам і п’янствам і клопатам будным, і каб дзень той не застаў вас зьнянацку: | |
| Luke | Bela | 21:36 | дык вось, чувайце ва ўсякі час і малецеся, і хай спадобіцеся ўнікнуць усіх гэтых будучых нягодаў і паўстаць перад Сынам Чалавечым. | |