LUKE
Chapter 3
Luke | Bela | 3:1 | А ў пятнаццаты год праўленьня Тыверыя кесара, калі Понцій Пілат начальнічаў у Юдэі, Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Піліп, брат ягоны, — тэтрархам у Ітурэі і Траханіцкай вобласьці, а Лісаній — тэтрархам у Авілінеі, | |
Luke | Bela | 3:3 | І ён пайшоў па ўсіх навакольлях Ярдана, прапаведуючы хрышчэньне пакаяньня на дараваньне грахоў, | |
Luke | Bela | 3:4 | як напісана ў кнізе слоў прарока Ісаі, які кажа: "голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце сьцежкі Яму; | |
Luke | Bela | 3:5 | кожны дол хай напоўніцца, і кожная гара і пагорак хай абнізяцца, крывізны выпрастуюцца, і няроўныя дарогі зробяцца гладкімі; | |
Luke | Bela | 3:7 | Ян люду, што прыходзіў хрысьціцца ў яго, казаў: выродзьдзе яхідніна? хто намовіў вас уцякаць ад будучага гневу? | |
Luke | Bela | 3:8 | прынясеце ж плады годныя пакаяньня, і ня думайце гаварыць самі сабе: "бацька ў нас Абрагам"; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьвесьці дзяцей Абрагаму; | |
Luke | Bela | 3:9 | ужо і сякера пры корані дрэваў ляжыць: бо ўсякае дрэва, якое ня родзіць добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у вагонь. | |
Luke | Bela | 3:11 | Ён сказаў ім у адказ: у каго дзьве адзежыны, той дай таму, хто ня мае; і ў каго ёсьць ежа, рабі тое самае. | |
Luke | Bela | 3:14 | Пыталіся ў яго таксама і воі: а нам што рабіць? І сказаў ім: нікога ня крыўдзіце, не паклёпнічайце, і задавольвайцеся сваёй платай. | |
Luke | Bela | 3:16 | Ян усім адказваў: я хрышчу вас вадою, але ідзе Мацнейшы за мяне, у Якога я няварты разьвязаць рэмень на абутку; Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і вагнём; | |
Luke | Bela | 3:17 | гарфа Ягоная ў руцэ Ягонай, і ён ачысьціць гумно Сваё і зьбярэ пшаніцу ў засекі Свае, а салому спаліць вагнём непагасным. | |
Luke | Bela | 3:19 | А Ірад тэтрарх, дакараны ім за Ірадыяду, жонку братавую, і за ўсё, што зрабіў Ірад благога, | |
Luke | Bela | 3:22 | і Дух Сьвяты сышоў на Яго ў цялесным вобразе, як голуб, і быў голас зь нябёсаў, які прамовіў: Ты Сын Мой любасны; Цябе Я ўпадабаў! | |
Luke | Bela | 3:23 | Ісус, пачынаючы Сваё служэньне , быў гадоў трыццаці, і быў, як думалі, сын Язэпаў, Іліеў, | |