Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next
Chapter 13
Prov Bela 13:1  Мудры сын слухае бацькавых на­стаўленьняў; а насьмешнік ня слухае за­сьцярогаў.
Prov Bela 13:2  Ад плоду вуснаў сваіх чалавек спа­жывае дабро, а душа здраднікаў закона — зло.
Prov Bela 13:3  Хто захоўвае вусны свае, той за­хоўвае душу сваю, а хто шырока свой рот разьзяўляе, таму бяда.
Prov Bela 13:4  Душа гультая жадае, але марна: а душа руплівых насыціцца.
Prov Bela 13:5  Праведнік ненавідзіць ілжывае слова, а бязбожны сарамаціць і ганьбіць сябе.
Prov Bela 13:6  Праўда ахоўвае беззаганнага ў да­розе, а бязбожнасьць губіць грэшнікаў.
Prov Bela 13:7  Сёй-той выдае сябе за багатага, а ў яго нічога няма; другі сябе за беднага, а ў яго багацьця многа.
Prov Bela 13:8  Багацьцем сваім чалавек адкупляе жыцьцё сваё , а бедны і пагрозы ня чуе.
Prov Bela 13:9  Сьвятло праведных весела гарыць; а сьветач бязбожных тухне.
Prov Bela 13:10  Ад пыхі паходзіць разлад, а ў тых, што раяцца, — мудрасьць.
Prov Bela 13:11  Багацьце ад марнасьці памянша­ецца, а хто зьбірае працаю, памнажае яго.
Prov Bela 13:12  Надзея, якая доўга ня праўдзіцца, стамляе сэрца, а жаданьне, якое споўнілася, — як дрэва жыцьця.
Prov Bela 13:13  Хто пагарджае словам, той робіць шкоду сабе; а хто баіцца запаведзі, будзе ўзнагароджаны.
Prov Bela 13:14  Навука ў мудрага — крыніца жыцьця, якая аддаляе ад сьмерці.
Prov Bela 13:15  Добры розум дае зычлівасьць; а дарога бязбожных цьвёрдая.
Prov Bela 13:16  Кожны разумны дзее зь ведань­нем, а немысель выстаўляе на паказ ду­расьць.
Prov Bela 13:17  Неразумны пасол трапляе ў бяду, а верны пасланец — ратунак.
Prov Bela 13:18  Галеча і ганьба таму, хто пагард­жае навукай; а хто трымаецца на­стаўленьня, пашанаваны будзе.
Prov Bela 13:19  Жаданьне, якое споўнілася, — прыемнае душы; агідна неразумнаму ўхіляцца ад зла.
Prov Bela 13:20  Хто сябруе з мудрым, будзе мудры; а хто сябруе зь неразумнымі, раз­бэсьціцца.
Prov Bela 13:21  Грэшнікаў даганяе зло, а пра­веднікам дасца дабро.
Prov Bela 13:22  Добры пакідае спадчыну і ўнукам, а багацьце грэшніка зьберагаецца правед­наму.
Prov Bela 13:23  Шмат хлеба бывае і на палетку ў бедных; але маёмасьць гіне ад бяспраўя.
Prov Bela 13:24  Хто шкадуе дубца свайго, той не­навідзіць сына; а хто любіць, той змалку карае яго.
Prov Bela 13:25  Праведнік есьць да сытасьці, а жывот бязбожных церпіць нястачы.