ROMANS
Chapter 11
Roma | Bela | 11:1 | Дык вось пытаюся: няўжо Бог адкінуў народ Свой? Зусім не. Бо і я Ізраільцянін, ад семені Абрагамавага, з роду Веньямінавага. | |
Roma | Bela | 11:2 | Не адкінуў Бог народу Свайго, які Ён наперад ведаў. Хіба ня ведаеце, што кажа Пісаньне пра Ільлю? Як ён скардзіцца Богу на Ізраіля, кажучы: | |
Roma | Bela | 11:3 | "Госпадзе! прарокаў Тваіх забілі, ахвярнікі Твае зруйнавалі; застаўся я адзін, і маёй душы шукаюць". | |
Roma | Bela | 11:4 | Што ж кажа яму (Божы) адказ? "Я захаваў Сабе сем тысяч чалавек, якія ня схілілі каленяў перад Ваалам". | |
Roma | Bela | 11:6 | Але, калі паводле мілаты, дык не паводле дзеяў; інакш мілата ня была б ужо мілатою. А калі паводле дзеяў, дык гэта ўжо не мілата; інакш дзея ня ёсьць ужо дзея. | |
Roma | Bela | 11:7 | А што? Ізраіль, чаго шукае, таго не атрымаў; а выбраныя атрымалі, а астатнія ажарсьцьвелі, | |
Roma | Bela | 11:8 | як напісана: "Бог даў ім дух усыпленьня, вочы, якімі ня бачаць, і вушы, якімі ня чуюць, аж да гэтага дня". | |
Roma | Bela | 11:11 | І вось, я пытаюся: няўжо яны спатыкнуліся, каб зусім упасьці? Зусім не! Але ад іхняга падзеньня выратаваньне язычнікам, каб абудзіць у іх рупнасьць. | |
Roma | Bela | 11:12 | Калі ж падзеньне іхняе — багацьце сьвету, і зьмізарненьне іхняе — багацьце язычнікам, дык тым большая паўната іхняя. | |
Roma | Bela | 11:15 | Бо, калі адкіданьне іх ёсьць замірэньне сьвету, дык што будзе прыняцьце, як ня жыцьцё зь мёртвых? | |
Roma | Bela | 11:17 | Калі ж некаторыя галіны адламаліся, а ты, дзікая аліва, прышчапілася на месца іхняе і сталася супольніцай кораня і соку алівы, | |
Roma | Bela | 11:18 | дык не заносься перад галінамі; а калі заносішся, ведай, што ня ты корань трымаеш, а корань — цябе. | |
Roma | Bela | 11:20 | Добра. Яны адламаліся зь няверства, а ты трымаешся вераю; ня мудруй высока, а бойся. | |
Roma | Bela | 11:22 | Дык вось бачыш даброць і строгасьць Божую: строгасьць да адпалых, а даброць да цябе, калі жыцьмеш у даброці Божай, інакш і ты будзеш адцяты. | |
Roma | Bela | 11:23 | Але і тыя, калі не застануцца ў няверстве, прышчэпяцца, бо Бог мае моц зноў прышчапіць іх. | |
Roma | Bela | 11:24 | Бо калі ты адцяты ад прыроднай дзічкі-алівы, і не па прыродзе прышчапіўся да высакароднай алівы, дык тым болей гэтыя прыродныя прышчэпяцца да сваёй алівы. | |
Roma | Bela | 11:25 | Бо не хачу пакінуць вас, браты, у патайноце гэтай (каб вы не задаваліся дужа сабою), што ажарсьцьвеньне спасьцігла Ізраіля часткова, да той пары, пакуль ня ўвойдуць усе язычнікі, | |
Roma | Bela | 11:26 | і так увесь Ізраіль уратуецца, як напісана: "прыйдзе з Сыёна Збаўца і адверне бязбожнасьць ад Якава; | |
Roma | Bela | 11:28 | Што да Дабравесьця, дык яны ворагі вам; а што да выбраньня любасьнікі Божыя ад бацькоў; | |
Roma | Bela | 11:30 | Як і вы колісь былі неслухі ў Бога, а цяпер памілаваныя, празь непаслушэнства іхняе, — | |
Roma | Bela | 11:33 | О, бездань багацьця і мудрасьці і веданьня Божага! якія неспасьцігальныя суды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя! | |