Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
DEUTERONOMY
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 4
Deut Bela 4:1  Дык вось, Ізраіле, слухай пастановы і законы, якія я вучу вас выконваць, каб вы былі жывыя і пайшлі і ўспадкавалі тую зямлю, якую Гасподзь, Бог бацькоў вашых, дае вам;
Deut Bela 4:2  і не дадавайце да таго, што я наказваю вам, і не адымайце ад таго; шануйце запаведзі Госпада, Бога вашага, якія я вам наказваю.
Deut Bela 4:3  Вочы вашыя бачылі, што зрабіў Гасподзь з Ваал-Фэгорам: кожнага чалавека, які пайшоў сьледамі Ваал-Фэгора, вынішчыў Гасподзь Бог твой спасярод цябе;
Deut Bela 4:4  а вы, што прыляпіліся да Госпада, Бога вашага, жывыя ўсе да сёньня.
Deut Bela 4:5  Вось, я навучыў вас пастановам і законам, як загадаў мне Гасподзь, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, у якую вы ўступаеце, каб авалодаць ёю;
Deut Bela 4:6  дык вось, шануйце і выконвайце іх, бо ў гэтым мудрасьць вашая і розум ваш перад вачыма народаў, якія, пачуўшы пра ўсе гэтыя пастановы, скажуць: толькі гэты вялікі народ ёсьць народ мудры і разумны.
Deut Bela 4:7  Бо ці ёсьць які вялікі народ, да якога багі былі б так блізкія, як блізкі да нас Гасподзь, Бог наш, калі ні паклічам Яго?
Deut Bela 4:8  і ці ёсьць які вялікі народ, у якога былі б такія справядлівыя пастановы і законы, як увесь закон гэты, які я прапаную вам сёньня?
Deut Bela 4:9  Толькі сьцеражыся і старанна хавай душу тваю, каб табе не забыць тых дзеяў, якія бачылі вочы твае, і каб яны ня выходзілі з сэрца твайго праз усе дні жыцьця твайго; і распавядзі пра іх сынам тваім і сынам сыноў тваіх,—
Deut Bela 4:10  пра той дзень, калі ты стаяў прад Госпадам, Богам тваім, каля Харыва, і калі сказаў Гасподзь мне: зьбяры да Мяне народ, і Я абвяшчу ім словы Мае, зь якіх яны навучацца баяцца Мяне праз усе дні жыцьця свайго на зямлі й навучаць сыноў сваіх.
Deut Bela 4:11  Вы наблізіліся і сталі пад гарою, а гара гарэла агнём да самых нябёсаў і была цемра, хмара і змрок.
Deut Bela 4:12  І гаварыў Гасподзь да вас зь сярэдзіны агню; голас словаў вы чулі, але вобліку ня бачылі, а толькі голас;
Deut Bela 4:13  і абвясьціў Ён вам запавет Свой, які загадваў вам выконваць, дзясятаслоўе, і напісаў яго на дзьвюх скрыжалях;
Deut Bela 4:14  і загадаў мне Гасподзь у той час навучыць вас пастановам і законам, каб вы выконвалі іх у той зямлі, у якую вы ўваходзіце, каб авалодаць ёю.
Deut Bela 4:15  Цьвёрда трымайце ў душах вашых, што вы ня бачылі ніякага вобліка ў той дзень, калі гаварыў да вас Гасподзь на Харыве зь сярэдзіны агню,
Deut Bela 4:16  каб вы не распусьціліся і не зрабілі сабе выяваў, малюнкаў якога-небудзь балвана, у выглядзе мужчыны альбо жанчыны,
Deut Bela 4:17  выявы якой-небудзь жывёліны, якая на зямлі, выявы якой-небудзь птушкі крылатай, якая лётае пад нябёсамі,
Deut Bela 4:18  выявы якога-небудзь гада , што поўзае па зямлі, выявы якой-небудзь рыбіны, якая ў водах ніжэй зямлі;
Deut Bela 4:19  і каб ты, зірнуўшы на неба і ўбачыўшы сонца, месяц і зоркі і ўсё войска нябеснае, не спакусіўся і не пакланіўся ім і ня служыў ім, бо Гасподзь, Бог твой, удзяліў іх усім народам пад усім небам.
Deut Bela 4:20  А вас узяў Гасподзь і вывеў вас зь печы жалезнай, зь Егіпта, каб вы былі народам Ягонага надзелу, як гэта сёньня відаць .
Deut Bela 4:21  І Гасподзь угневаўся на мяне за вас і прысягнуў, што я не перайду за Ярдан і не ўвайду ў тую добрую зямлю, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў надзел;
Deut Bela 4:22  я памру ў гэтай зямлі, не перайшоўшы за Ярдан, а вы пяройдзеце і авалодаеце тою добраю зямлёю.
Deut Bela 4:23  Сьцеражэцеся, каб не забыць вам наказу Госпада, Бога вашага, які Ён пастанавіў з вамі, і каб не рабілі сабе балванаў, якія выяўляюць што-небудзь, як загадаў табе Гасподзь, Бог твой;
Deut Bela 4:24  бо Гасподзь, Бог твой, ёсьць агонь, які паядае, Бог руплівец.
Deut Bela 4:25  А калі народзяцца ў цябе сыны і сыны ў сыноў, і, доўга жыўшы на зямлі, вы разбэсьціцеся і зробіце выяву, якая выяўляе нешта, і зробіце ліха гэтае перад вачыма Госпада, Бога вашага, і ўгневаеце Яго,
Deut Bela 4:26  дык сьведчу вам сёньня небам і зямлёю, што неўзабаве страціце зямлю, дзеля ўспадкаваньня якое вы пераходзіце Ярдан; не прабудзеце многа часу на ёй, а загінеце;
Deut Bela 4:27  і расьсее вас Гасподзь па народах, і застаняцеся ў малой колькасьці сярод народаў, да якіх завядзе вас Гасподзь;
Deut Bela 4:28  і будзеце там служыць багам, зробленым рукамі чалавечымі з дрэва і каменю, якія ня бачаць і ня чуюць, і не ядуць і на нюх не адчуваюць.
Deut Bela 4:29  Але калі ты знойдзеш там Госпада, Бога твайго, дык здабудзеш, калі шукацьмеш Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю.
Deut Bela 4:30  Калі ты будзеш у смутку, і калі ўсё гэта застане цябе зь бегам часу, дык павернешся да Госпада, Бога твайго, і паслухаеш голасу Ягонага.
Deut Bela 4:31  Гасподзь, Бог твой, ёсьць Бог мілажальны; Ён не пакіне цябе і не загубіць цябе і не забудзе запавету з бацькамі тваімі, які Ён прысягаю зацьвердзіў ім.
Deut Bela 4:32  Бо спытайся ў часу былога, які быў раней цябе, з таго дня, у які стварыў Бог чалавека на зямлі, і ад краю неба да краю неба: ці бывала што-небудзь такое, як гэтая вялікая дзея, альбо ці чулі што падобнае на гэта?
Deut Bela 4:33  ці чуў народ голас Бога, які б гаварыў зь сярэдзіны агню, і застаўся жывы, як чуў ты?
Deut Bela 4:34  ці спрабаваў які бог пайсьці — узяць сабе народ спасярод іншага народу карамі, азнакамі й цудамі і вайною, і рукою моцнаю і мышцаю высокаю і вялікімі жахамі, як зрабіў вам Гасподзь, Бог ваш, у Егіпце перад вачыма тваімі?
Deut Bela 4:35  Табе дадзена бачыць гэта , каб ты ведаў, што толькі Гасподзь ёсьць Бог, няма яшчэ апрача Яго;
Deut Bela 4:36  зь неба даў Ён пачуць табе голас Свой, каб навучыць цябе, і на зямлі паказаць табе вялікі агонь Свой, і ты чуў словы Ягоныя зь сярэдзіны агню;
Deut Bela 4:37  і як што Ён палюбіў бацькоў тваіх і выбраў, нашчадкаў іхніх пасьля іх, дык і вывеў цябе Сам вялікаю сілаю Сваёю зь Егіпта,
Deut Bela 4:38  каб прагнаць ад аблічча твайго народы, якія большыя і мацнейшыя за цябе, і ўвесьці цябе і даць табе зямлю іхнюю ў надзел, як гэта сёньня відаць .
Deut Bela 4:39  Дык вось, ведай цяпер і пакладзі на сэрца тваё, што Гасподзь ёсьць Бог на небе ўгары і на зямлі ўнізе, няма больш;
Deut Bela 4:40  і шануй пастановы Ягоныя і запаведзі Ягоныя, якія я наказваю табе сёньня, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе, і каб ты многа часу быў на той зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе назаўсёды.
Deut Bela 4:41  Тады аддзяліў Майсей тры гарады па гэты бок Ярдана на ўсход сонца,
Deut Bela 4:42  каб уцякаў туды забойца, які заб'е блізкага свайго бяз намыслу, ня быўшы ворагам яму ні ўчора, ні заўчора, і каб, уцёкшы ў адзін з гэтых гарадоў, застаўся жывы:
Deut Bela 4:43  Бэцэр у пустыні, на раўніне ў племі Рувімавым, і Рамот у Галаадзе ў племі Гадавым, і Галан у Васане ў племі Манасііным.
Deut Bela 4:44  Вось закон, які прапанаваў Майсей сынам Ізраілевым;
Deut Bela 4:45  вось загады, пастановы і статуты, якія прамовіў Майсей сынам Ізраілевым, пасьля выхаду іх зь Егіпта,
Deut Bela 4:46  за Ярданам, у даліне насупраць Бэт-Фэгора, у зямлі Сігона, цара Амарэйскага, які жыў у Эсэвоне, якога пабіў Майсей з сынамі Ізраілевымі, пасьля выхаду іх зь Егіпта.
Deut Bela 4:47  І авалодалі яны зямлёю ягонай і зямлёю Ога, цара Васанскага, двух цароў Амарэйскіх, якая за Ярданам на ўсход сонца,
Deut Bela 4:48  пачынаючы ад Араэра, які ляжыць на беразе патока Арнона, да гары Сіёна, яна ж Эрмон,
Deut Bela 4:49  і ўсёю раўнінаю па гэты бок Ярдана на ўсход, да самага мора раўніны каля падножжа Фасгі.