Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EXODUS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 21
Exod Bela 21:1  І вось законы, якія ты абвесьціш ім:
Exod Bela 21:2  Калі купіш раба Габрэя, няхай ён працуе шэсьць гадоў, а на сёмы няхай выйдзе на волю задарам;
Exod Bela 21:3  калі ён прыйшоў адзін, няхай адзін і выйдзе; а калі ён жанаты, няхай выйдзе зь ім і жонка ягоная;
Exod Bela 21:4  а калі гаспадар ягоны даў яму жонку і яна нарадзіла яму сыноў, альбо дочак, дык жонка і дзеці яе няхай застануцца ў гаспадара яе, а ён выйдзе адзін;
Exod Bela 21:5  але калі раб скажа: люблю гаспадара майго, жонку маю і дзяцей маіх, не пайду на волю,—
Exod Bela 21:6  дык няхай гаспадар ягоны прывядзе яго да багоў і паставіць яго да дзьвярэй, альбо да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха шылам, і ён застанецца рабом ягоным вечна.
Exod Bela 21:7  Калі хто прадасьць дачку сваю ў рабыні, дык яна ня можа выйсьці, як выходзяць рабы;
Exod Bela 21:8  калі яна не да спадобы гаспадару свайму і ён не заручыць яе, няхай дазволіць выкупіць яе; а чужому народу прадаць яе ня мае ўлады, калі сам пагардзіў ёю;
Exod Bela 21:9  калі ён заручыць яе з сынам сваім, няхай зробіць зь ёю паводле права дочак;
Exod Bela 21:10  калі ж другую возьме за яго, дык яна не павінна пазбаўляцца ежы, вопраткі і шлюбнага сужыцьця;
Exod Bela 21:11  а калі ён гэтых трох рэчаў ня зробіць дзеля яе, няхай яна выйдзе задарам, бяз выкупу.
Exod Bela 21:12  Хто ўдарыць чалавека так, што той памрэ, хай будзе аддадзены сьмерці;
Exod Bela 21:13  але калі хто не намышляў ліхога, а Бог дапусьціў яму трапіць пад рукі ягоныя, дык Я назначу ў цябе мясьціну, куды ўцячы;
Exod Bela 21:14  а калі хто з намерам заб'е блізкага падступна, дык і ад ахвярніка Майго бяры яго на сьмерць.
Exod Bela 21:15  Хто ўдарыць бацьку свайго, альбо сваю маці, таго трэба аддаць сьмерці.
Exod Bela 21:16  Хто ўкрадзе чалавека і прадасьць яго, альбо знойдзецца ён у руках у яго, дык трэба аддаць яго сьмерці.
Exod Bela 21:17  Хто ліхасловіць бацьку свайго, альбо маці сваю, таго трэба аддаваць сьмерці.
Exod Bela 21:18  Калі сварацца, і адзін чалавек ударыць другога каменем, альбо кулаком, і той не памрэ, а ляжа ў пасьцель,
Exod Bela 21:19  дык, калі ён падымецца і будзе выходзіць з дому з дапамогаю кія, той, хто ўдарыў, ня будзе варты сьмерці; толькі няхай сплаціць перапынак у яго працы і дасьць на лекаваньне яго.
Exod Bela 21:20  А калі хто ўдарыць раба свайго, альбо служанку сваю палкаю, і яны памруць пад рукой ягонай, дык ён павінен быць пакараны;
Exod Bela 21:21  але калі яны дзень альбо два дні перажывуць, дык ня трэба караць яго, бо гэта яго срэбра.
Exod Bela 21:22  Калі б'юцца людзі, і ўдараць цяжарную жанчыну, і яна выкіне, але ня будзе іншае шкоды, дык узяць зь вінаватага збор грашмі, які накладзе на яго муж тае жанчыны, і ён павінен заплаціць яму пры суседзях;
Exod Bela 21:23  а калі будзе шкода, дык аддай душу за душу,
Exod Bela 21:24  вока за вока, зуб за зуб, руку за руку, нагу за нагу,
Exod Bela 21:25  апёк за апёк, рану за рану, сіняк за сіняк.
Exod Bela 21:26  Калі хто раба свайго ўдарыць у вока, альбо служанку сваю ў вока, і пашкодзіць яго, хай пусьціць іх на волю за вока;
Exod Bela 21:27  і калі выб'е зуб рабу свайму, альбо рабыні сваёй, хай пусьціць іх на волю за зуб.
Exod Bela 21:28  Альбо вол забадае мужчыну, альбо жанчыну да сьмерці, дык вала пабіць камянямі і мяса яго ня есьці; а гаспадар вала не вінаваты;
Exod Bela 21:29  але калі вол бадівы быў і ўчора і заўчора, і гаспадар ягоны, папярэджаны пра гэта, не вартаваў яго, а ён забіў мужчыну, альбо жанчыну, дык вала пабіць камянямі і гаспадара яго аддаць сьмерці;
Exod Bela 21:30  калі на яго накладзены будзе выкуп, няхай дасьць выкуп за душу сваю, які накладзены будзе на яго.
Exod Bela 21:31  Ці сына забадае, ці дачку забадае,— паводле гэтага закона рабіць зь ім.
Exod Bela 21:32  Калі вол забадае раба, альбо рабыню, дык гаспадару іх заплаціць трыццаць сікляў срэбра, а вала пабіць камянямі.
Exod Bela 21:33  Калі хто адкрые яму, альбо калі выкапае яму і не накрые яе, і ўпадзе ў яе вол, альбо асёл,
Exod Bela 21:34  дык гаспадар ямы павінен заплаціць, аддаць срэбра гаспадару іхняму, а туша будзе ягоная.
Exod Bela 21:35  Калі чый-небудзь вол забадае да сьмерці вала ў суседа яго, няхай прададуць жывога вала і падзеляць папалам цану яго; забітага таксама няхай падзеляць папалам;
Exod Bela 21:36  а калі вядома было, што вол бадлівы быў і ўчора і заўчора, а гаспадар ягоны не вартаваў яго, дык павінен ён заплаціць вала за вала, а забіты будзе ягоны.