GENESIS
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
Chapter 34
Gene | Bela | 34:2 | І ўбачыў яе Сіхем, сын Эмора Эвэяніна, князя зямлі той, і ўзяў яе, і спаў зь ёю, і ўчыніў ёй гвалт. | |
Gene | Bela | 34:3 | І прыляпілася душа ягоная да Дзіны, дачкі Якава, і ён пакахаў дзяўчыну і гаварыў па сэрцы дзяўчыне. | |
Gene | Bela | 34:5 | Якаў дачуўся, што сын Эмораў зьняславіў Дзіну, дачку ягоную; але як што сыны яго былі пры быдле ягоным у полі, дык Якаў маўчаў, пакуль яны ня прыйшлі. | |
Gene | Bela | 34:7 | А сыны Якава прыйшлі з поля і калі пачулі, дык засмуціліся мужчыны тыя і запалалі гневам, бо няславу зрабіў ён Ізраілю, пераспаўшы з дачкою Якава: а так нельга было рабіць. | |
Gene | Bela | 34:8 | Эмор пачаў гаварыць ім і сказаў: Сіхем, сын мой, прыляпіўся душою да дачкі вашае; дайце ж яе за жонку яму; | |
Gene | Bela | 34:10 | і жывеце з намі: зямля гэтая перад вамі, жывеце і працуйце на ёй і набывайце яе ў валоданьне. | |
Gene | Bela | 34:11 | А Сіхем сказаў бацьку яе і братам яе: толькі б знайсьці мне ўпадабаньне ў вачах вашых, я дам, што ні скажаце мне; | |
Gene | Bela | 34:12 | назначце самы вялікі выкуп і дарункі: я дам, што ні скажаце мне, толькі аддайце мне дзяўчыну за жонку. | |
Gene | Bela | 34:13 | І адказвалі сыны Якава Сіхему і Эмору, бацьку ягонаму, з хітрынаю; а казалі так таму, што ён зьняславіў Дзіну, сястру іхнюю; | |
Gene | Bela | 34:14 | і сказалі ім: ня можам гэтага зрабіць, выдаць сястру нашую за чалавека, які неабрэзаны; бо гэта няслава нам; | |
Gene | Bela | 34:15 | толькі на той умове мы згодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб і ў вас увесь мужчынскі пол быў абрэзаны; | |
Gene | Bela | 34:16 | і будзем аддаваць за вас дочак нашых і браць за сябе вашых дочак, і будзем жыць з вамі, і складзем адзін народ; | |
Gene | Bela | 34:17 | а калі не паслухаецеся нас у тым, каб абразацца, дык мы возьмем дачку нашу і сыдзем. | |
Gene | Bela | 34:19 | Хлопец не забавіўся выканаць гэта, бо кахаў дачку Якава. А ён найбольш паважаны быў з дому бацькі свайго. | |
Gene | Bela | 34:20 | І прыйшоў Эмор і Сіхем, сын ягоны, да брамы горада свайго, і пачалі гаварыць жыхарам горада свайго і сказалі: | |
Gene | Bela | 34:21 | гэтыя людзі ў міры з намі; хай яны селяцца на зямлі і працуюць на ёй; а зямля вось прасторная перад імі. Будзем браць дочак іхніх сабе за жонак і нашых дочак выдаваць за іх. | |
Gene | Bela | 34:22 | Толькі на такой умове гэтыя людзі згаджаюцца жыць з намі і быць адным народам, каб і ў нас абрэзаны быў увесь мужчынскі пол, як яны абрэзаны. | |
Gene | Bela | 34:23 | Ці ж ня нам статкі іхнія і маёмасьць іхняя, і ўсё быдла іхняе? Толькі згодзімся зь імі, і будуць жыць з намі. | |
Gene | Bela | 34:24 | І паслухаліся Эмора і Сіхема, сына ягонага, усе, хто выхъодзіў з брамы горада ягонага: і абрэзаны быў увесь мужчынсмкі пол,— усе, хто выходзіў з брамы горада ягонага. | |
Gene | Bela | 34:25 | На трэці дзень, калі яны былі занядужалі, два сыны Якава, Сымон і Левій, браты Дзініныя, узялі кожны свой меч, і адважна напалі на горад, і аддалі сьмерці ўвесь мужчынскі пол; | |
Gene | Bela | 34:26 | і самога Эмора і Сіхема, сына ягонага, забілі мечам; і ўзялі Дзіну з дома Сіхемавага і выйшлі. | |
Gene | Bela | 34:27 | Сыны Якава прыйшлі да забітых і абабралі горад за тое, што зьняславілі сястру іхнюю. | |
Gene | Bela | 34:28 | Яны ўзялі дробнае і буйное быдла іхняе, і аслоў іхніх, і што ні было ў горадзе, і што ні было ў полі; | |
Gene | Bela | 34:29 | і ўсё багацьце іхняе і ўсіх дзяцей іхніх і жонак іхніх узялі ў палон, і абабралі ўсё, што было ў дамах. | |
Gene | Bela | 34:30 | І сказаў Якаў Сымону і Левію: вы абурылі мяне, зрабіўшы мяне ненавісным жыхарам гэтай зямлі, Хананэям і Фэрэзэям. У мяне людзей мала; зьбяруцца супроць мяне, паб'юць мяне, і зьнішчаны буду я і дом мой. | |