Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CHRONICLES
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 27
I Ch Bela 27:1  Вось сыны Ізраілевыя па ліку іх, узначальцы сямействаў, тысячнікі і сотнікі і кіроўцы, якія па аддзяленьнях служылі цару ва ўсіх справах, прыходзячы і адыходзячы кожнага месяца, ва ўсе месяцы года. У кожным аддзяленьні было іх па дваццаць чатыры тысячы.
I Ch Bela 27:2  Над першым аддзяленьнем, для першага месяца, начальнічаў Яшавам, сын Заўдыіла; у ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы;
I Ch Bela 27:3  ён быў з сыноў Фарэса, галоўны над усімі ваеначальнікамі ў першы месяц.
I Ch Bela 27:4  Над аддзяленьнем другога месяца быў Дадай Ахахіянін; у аддзяленьні ягоным быў і князь Міклот, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы.
I Ch Bela 27:5  Трэці галоўны ваеначальнік, для трэцяга месяца, Ванэя, сын Ёдая, сьвятара, і ў ягоным аддзяленьні было дваццаць чатыры тысячы:
I Ch Bela 27:6  гэты Ванэя — адзін з трыццаці адважных і начальнік над імі, і ў ягоным аддзеле быў Амізавад, сын ягоны.
I Ch Bela 27:7  Чацьвёрты, для чацьвёртага месяца, быў Асаіл, брат Ёава, і пасьля яго Завадыя, сын ягоны, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
I Ch Bela 27:8  Пяты, для пятага месяца, князь Шамгут Ізраіцянін, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
I Ch Bela 27:9  Шосты, для шостага месяца, Іра, сын Ікеша, Тэкаянін, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
I Ch Bela 27:10  Сёмы, для сёмага месяца, Хэлец Пэланіцянін, з сыноў Яфрэмавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
I Ch Bela 27:11  Восьмы, для восьмага месяца, Савахай Хушацянін з племя Зары, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
I Ch Bela 27:12  Дзявяты, для дзявятага месяца, Авіезэр Анатацянін, з сыноў Веньямінавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
I Ch Bela 27:13  Дзясяты, для дзясятага месяца, Магарай Нэтафацянін, з племя Зары, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
I Ch Bela 27:14  Адзінаццаты, для адзінаццатага месяца, Ванэя Піратанянін, з сыноў Яфрэмавых, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
I Ch Bela 27:15  Дванаццаты, для дванаццатага месяца, Хэлдай Нэтафацянін, з нашчадкаў Гатанііла, і ў ягоным аддзяленьні дваццаць чатыры тысячы.
I Ch Bela 27:16  А над плямёнамі Ізраілевымі,— у Рувімлян галоўным начальнікам быў Эліезэр, сын Зіхры; у Сымона — Сафатыя, сын Маахі;
I Ch Bela 27:17  у Левія — Хашавія, сын Кемуіла; у Аарона — Садок;
I Ch Bela 27:18  у Юды — Эліяў, з братоў Давіда; у Ісахара — Омры, сын Міхаіла;
I Ch Bela 27:19  у Завулона — Ішмая, сын Авадыі; у Нэфталіма — Ерымот, сын Азрыіла;
I Ch Bela 27:20  у сыноў Яфрэмавых — Асія, сын Азазіі; у паўплемя Манасіінага — Ёіль, сын Фэдаі;
I Ch Bela 27:21  у паўплемя Манасіі ў Галаадзе — Ідо, сын Захара; у Веньяміна — Яасііл, сын Авэніра;
I Ch Bela 27:22  У Дана — Азарыіл, сын Ерахама. Вось правадыры плямёнаў Ізраілевых.
I Ch Bela 27:23  Давід не рабіў пераліку тых, якія былі ад дваццаці гадоў і ніжэй, бо Гасподзь сказаў, што Ён памножыць Ізраіля, як зоркі нябесныя.
I Ch Bela 27:24  Ёаў, сын Саруі, пачаў рабіць пералічэньне, але не закончыў. І быў за гэта гнеў Божы на Ізраіля, і не ўвайшло тое пералічэньне на летапіс цара Давіда.
I Ch Bela 27:25  Над скарбамі царскімі быў Азмавэт, сын Адыілаў, а над запасамі ў полі, у гарадах і ў сёлах і ў вежах — Ёанатан, сын Узіі;
I Ch Bela 27:26  над тымі, што займаюцца польнай працай, земляробствам,— Эзрый, сын Хэлува;
I Ch Bela 27:27  над вінаграднікамі — Шымэй з Рамы, а над запасамі віна ў вінаградніках — Заўдый з Шэфама;
I Ch Bela 27:28  над масьлінамі і смакоўніцамі ў даліне — Баал-Ханан Гедэрыцянін, а над запасамі драўніннага алею — Ёас;
I Ch Bela 27:29  над буйным быдлам, якое пасьвіцца ў Шароне — Шытрай Шаранянін, а над быдлам у далінах — Шафат, сын Адлая;
I Ch Bela 27:30  над вярблюдамі — Авіл Ісмаільцянін; над асьліцамі — Ехдыя Мэраніцянін;
I Ch Bela 27:31  над дробным быдлам — Язіз Агарыцянін. Усе гэтыя былі начальнікамі над маёмасьцю, якая была ў цара Давіда.
I Ch Bela 27:32  Ёнатан, дзядзька Давідаў, быў радца, чалавек разумны і пісец; Ехііл, сын Хахманіеў, быў пры сынах цара;
I Ch Bela 27:33  Ахітафэл быў радца цара; Хусій Архіцянін — сябар цара;
I Ch Bela 27:34  А пасьля Ахітафэла Ёдай, сын Ванэі, і Авіятар, а Ёаў быў ваеначальнік у цара.