MARK
Chapter 7
Mark | Bela | 7:2 | і ўбачыўшы некаторых вучняў Ягоных, што елі хлеб нячыстымі, то ж бо няўмытымі рукамі, дакаралі. | |
Mark | Bela | 7:4 | і, прыйшоўшы з торжышча, не ядуць, не абмыўшыся. Ёсьць і яшчэ шмат чаго іншага, чаго яны пастанавілі трымацца: глядзець, каб мылі чары, кубкі, катлы і ўслоны. | |
Mark | Bela | 7:5 | Потым пытаюцца ў Яго фарысэі і кніжнікі: навошта вучні Твае не трымаюцца наказаў старцаў, а няўмытымі рукамі ядуць хлеб? | |
Mark | Bela | 7:6 | Ён сказаў ім у адказ: добра прарочыў пра вас, крывадушных, Ісая, як напісана: "людзі гэтыя шануюць Мяне вуснамі, а сэрца іхняе далёка ад Мяне адлягае; | |
Mark | Bela | 7:8 | бо вы, занядбаўшы запаведзь Божую, трымаецеся звычаю чалавечага, абмываньня кубкаў і чараў, і робіце шмат чаго іншага, да гэтага падобнага. | |
Mark | Bela | 7:9 | І сказаў ім: ці добра, што вы адмяняеце запаведзь Божую, каб датрымацца свайго звычаю? | |
Mark | Bela | 7:10 | Бо Майсей сказаў: "шануй бацьку свайго і маці сваюё; і: ёхто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ". | |
Mark | Bela | 7:11 | А вы кажаце: хто скажа бацьку альбо маці: "корван (значыць, дар) Богу тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся", - | |
Mark | Bela | 7:13 | ухіляючы слова Божае наказам вашым, які вы ўстанавілі; і робіце шмат чаго на гэта падобнага. | |
Mark | Bela | 7:15 | нішто, што ўваходзіць у чалавека звонку, ня можа апаганіць яго; а што выходзіць зь яго, тое апаганьвае чалавека. | |
Mark | Bela | 7:18 | Ён сказаў ім: няўжо і вы такія няцямныя? няўжо не разумееце, што нішто, што звонку ўваходзіць у чалавека, ня можа апаганіць яго? | |
Mark | Bela | 7:19 | бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, а ў чэрава, і выходзіць вонкі, чым ачышчаецца ўсякая ежа. | |
Mark | Bela | 7:21 | бо зь сярэдзіны, з сэрца чалавечага, выходзяць ліхія помыслы, пералюбы, распуста, забойствы, | |
Mark | Bela | 7:22 | крадзяжы, ліхвярства, злосьць, хітрына, непатрэбства, зайздросьлівае вока, блюзьнерства, пыха, безгалоўе. | |
Mark | Bela | 7:24 | І выправіўшыся адтуль, прыйшоў у межы Тырскія і Сідонскія; і ўвайшоўшы ў дом, не хацеў, каб хто даведаўся; але ня здолеў утоіцца. | |
Mark | Bela | 7:25 | Бо дачулася пра Яго жанчына, у якое дачка апанаваная была нячыстым духам, і прыйшоўшы прыпала да ног Ягоных; | |
Mark | Bela | 7:26 | а жанчына тая была язычніца, родам Сірафінікіянка; і прасіла Яго, каб выгнаў дэмана зь ейнай дачкі. | |
Mark | Bela | 7:27 | Але Ісус сказаў ёй: дай перш насыціцца дзецям; бо нядобра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам. | |
Mark | Bela | 7:28 | А яна сказала Яму ў адказ: так, Госпадзе; але і сабакі пад сталом ядуць крошкі ў дзяцей. | |
Mark | Bela | 7:31 | Выйшаўшы зь межаў Тырскіх і Сідонскіх, Ісус зноў пайшоў да мора Галілейскага празь землі Дзесяцігародзьдзя. | |
Mark | Bela | 7:33 | Ісус , адвёўшы яго ўбок ад людзей, уклаў пальцы Свае ў вушы яму і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага; | |
Mark | Bela | 7:35 | І адразу адчыніўся ў яго слых, і разамкнуліся повязі ягонага языка, і пачаў гаварыць чыста. | |
Mark | Bela | 7:36 | І загадаў ім не казаць нікому. Але, колькі Ён ні забараняў ім, яны яшчэ больш разгалошвалі. | |