Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next
Chapter 27
Prov Bela 27:1  Не хваліся заўтрашнім днём; бо ня ведаеш, што той дзень народзіць.
Prov Bela 27:2  Хай цябе хваліць іншы, а ня вусны твае, — чужы, а не язык твой.
Prov Bela 27:3  Цяжкі камень, важкі і пясок; але гнеў неразумнага цяжэйшы за іх абодвух.
Prov Bela 27:4  Жорсткі гнеў, неўтаймавальная лютасьць; але хто ўстоіць супроць зайзд­расьці?
Prov Bela 27:5  Лепей адкрыты дакор, чым прыха­ваная любоў.
Prov Bela 27:6  Шчырыя дакоры ад таго, хто любіць, і ілжывыя пацалункі ў таго, хто ненавідзіць.
Prov Bela 27:7  Сытая душа топча і соты, а галод­най душы ўсё горкае — салодкае.
Prov Bela 27:8  Як птушка, што пакінула гняздо сваё, так і чалавек, які пакінуў месца сваё.
Prov Bela 27:9  Масьць і дымленьне радуюць сэрца; так салодкі кожнаму сябар з сар­дэчнай ранай сваёй.
Prov Bela 27:10  Не пакідай сябра твайго і сябра бацькі твайго, і ў дом брата твайго ня ідзі ў дзень няшчасьця твайго: лепей сусед блізка, чым брат далёка.
Prov Bela 27:11  Будзь мудры, сыне мой, і радуй сэрца маё; і я мецьму што адказаць ліхаслоўцу майму.
Prov Bela 27:12  Разумны бачыць бяду і хаваецца; а нявопытныя ідуць наперад і прымаюць кару.
Prov Bela 27:13  Вазьмі ў яго адзежу ягоную, бо ён паручыўся за чужога; і за чужога вазьмі ў яго заклад.
Prov Bela 27:14  Хто ўголас хваліць сябра свайго з самай раніцы, таго палічаць за ліхаслоўца.
Prov Bela 27:15  Бясконцы капеж у дажджлівы дзень і сварлівая жонка — роўныя;
Prov Bela 27:16  хто хоча схаваць яе, той хоча ўтрымаць вецер і схапіць алей у руку сваю.
Prov Bela 27:17  Жалеза жалеза вострыць, і чалавек навастрае позірк сябра свайго.
Prov Bela 27:18  Хто даглядае смакоўніцу, той будзе есьці плады зь яе; і хто верна слу­жыць гаспадару свайму, той будзе ў па­шане.
Prov Bela 27:19  Як у вадзе твар — да твару, так сэрца чалавека — да чалавека.
Prov Bela 27:20  Апраметная і Авадон — ненасыт­ныя; ненасытныя і вочы чалавечыя.
Prov Bela 27:21  Што плавільня — срэбру, горан — золату, тое чалавеку вусны, якія хваляць яго.
Prov Bela 27:22  Таўчы неразумнага ў ступе таўкачом разам зь зернем, не адлушчыцца ад яго глупства ягонае.
Prov Bela 27:23  Добра сачы за быдлам тваім, май клопат за статкі;
Prov Bela 27:24  бо багацьце не навекі, ды і ўлада іхняя хіба з роду ў род?
Prov Bela 27:25  Рунее трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць горныя травы.
Prov Bela 27:26  Авечкі — на вопратку табе, і казлы — на закуп поля.
Prov Bela 27:27  І годзе казінага малака на ежу табе, на ежу хатнім тваім і на спажытак служанкам тваім.