EZEKIEL
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
Chapter 40
Ezek | Bela | 40:1 | У дваццаць пятым годзе пасьля перасяленьня нашага, на пачатку года, у дзясяты дзень месяца, у чатырнаццатым годзе пасьля разбурэньня горада, у той самы дзень была на мне рука Госпада, і Ён павёў мяне туды. | |
Ezek | Bela | 40:2 | Ва ўявах Божых, прывёў Ён мяне ў зямлю Ізраілевую і паставіў мяне на даволі высокай гары, і на ёй з паўднёвага боку былі як бы гарадскія будынкі, | |
Ezek | Bela | 40:3 | і прывёў мяне туды. І вось муж, выгляд у якога як бы выгляд бліскучай медзі, і льняная вяроўка ў руцэ ў яго і трысьціна для вымярэньня, і стаяў ён каля брамы. | |
Ezek | Bela | 40:4 | І сказаў мне гэты муж: сыне чалавечы! глядзі вачыма тваімі і слухай вушамі тваімі, і прыкладвай сэрца тваё да ўсяго, што я буду паказваць табе, бо ты на тое і прыведзены сюды, каб я паказаў табе гэта; усё, што ўгледзіш, абвясьці дому Ізраілеваму. | |
Ezek | Bela | 40:5 | І вось, па-за храмам — мур з усіх бакоў яго, і ў руцэ ў таго мужа — трысьціна для вымярэньня ў шэсьць локцяў, калі лічыць кожны локаць локцем з далоню; і намерыў ён у гэтым будынку адну трысьціну таўшчыні і адну трысьціну вышыні. | |
Ezek | Bela | 40:6 | Потым пайшоў да брамы, тварам на ўсход, і падняўся па прыступках яе і знайшоў меры ў адным парозе брамы адну трысьціну шырыні і ў другім парозе адну трысьціну шырыні. | |
Ezek | Bela | 40:7 | І ў кожным бакавым пакоі адна трысьціна даўжыні і адна трысьціна шырыні, а паміж пакоямі пяць локцяў, і ў парозе брамы каля бабінца брамы ўсярэдзіне адна трысьціна. | |
Ezek | Bela | 40:9 | а ў бабінцы каля брамы намерыў восем локцяў і два локці ў слупах. Гэты бабінец каля брамы — з боку храма. | |
Ezek | Bela | 40:10 | Бакавых пакояў каля ўсходняй брамы: тры — з аднаго боку і тры — з другога; адна мера ва ўсіх трох і адна мера ў слупах з таго і з другога боку. | |
Ezek | Bela | 40:11 | Шырыні ў пройме брамы ён намерыў дзесяць локцяў, а даўжыні брамы — трынаццаць локцяў. | |
Ezek | Bela | 40:12 | А перад пакоямі выступ у адзін локаць, і ў адзін локаць — з другога боку выступ; гэтыя пакоі з аднаго боку мелі шэсьць локцяў і шэсьць локцяў з другога боку. | |
Ezek | Bela | 40:13 | Потым намерыў ён у браме ад даху аднаго пакоя да даху другога дваццаць пяць локцяў шырыні; дзьверы былі насупраць дзьвярэй. | |
Ezek | Bela | 40:15 | і ад пярэдняга боку ўваходу ў браму да пярэдняга боку ўнутранае брамы — пяцьдзясят локцяў. | |
Ezek | Bela | 40:16 | Кратаваныя вокны былі і ў бакавых пакоях і ў слупах іх, уся-рэдзіну брамы вакол, таксама і ў бабінцах вокны былі вакол на зьнешні бок, і на слупах — пальмы. | |
Ezek | Bela | 40:17 | І прывёў ён мяне на зьнешні двор, і вось там — пакоі і каменны памост вакол двара; трыццаць пакояў на тым памосьце. | |
Ezek | Bela | 40:19 | І намерыў ён у шырыню ад ніжняе брамы да зьнешняга краю ўнутранага двара сто локцяў — на ўсход і на поўнач. | |
Ezek | Bela | 40:21 | і бакавыя пакоі пры іх, тры з аднаго боку і тры з другога; і слупы іх і выступы іх былі такой самай меры, як у ранейшае брамы: даўжыня іх — пяцьдзясят локцяў, а шырыня — дваццаць пяць локцяў. | |
Ezek | Bela | 40:22 | І вокны іх і выступы іх і пальмы іх — той самай меры, як у брамы, якая выходзіць на ўсход; і ўваходзяць у яе па сямі прыступках, і перад імі выступы. | |
Ezek | Bela | 40:23 | І ва ўнутраны двор ёсьць брама насупраць брамаў паўночнай і ўсходняй; і намерыў ён ад брамы да брамы сто локцяў. | |
Ezek | Bela | 40:24 | І павёў мяне на поўдзень, і вось там — брама паўднёвая; і намерыў ён у слупах і выступах такую самую меру. | |
Ezek | Bela | 40:25 | І вокны ў іх і перад дзьвярыма ў іх — такія самыя, як тыя вокны: даўжыні пяцьдзясят локцяў, а шырыні дваццаць пяць локцяў. | |
Ezek | Bela | 40:26 | Падэём да іх — у сем прыступак, і пераддзьверэе перад імі; і пальмавыя акрасы — адно з аднаго боку і адно з другога — на слупах іх. | |
Ezek | Bela | 40:27 | І ва ўнутраны двор была паўднёвая брама; і намерыў ён ад брамы да брамы паўднёвай сто локцяў. | |
Ezek | Bela | 40:28 | І прывёў ён мяне праз паўднёвую браму ва ўнутраны двор; і намерыў у паўднёвай браме тую самую меру. | |
Ezek | Bela | 40:29 | І бакавыя пакоі іх і слупы іх і бабінцы іх — той самай меры, і вокны ў іх і ў бабінцах іх былі вакол; усяго ў даўжыню — пацьдзясят локцяў, а ў шырыню — дваццаць пяць локцяў. | |
Ezek | Bela | 40:31 | І бабінцы былі ў іх на зьнешні двор, і пальмы былі на слупах іх; падэём да іх — на восем прыступак. | |
Ezek | Bela | 40:32 | І павёў мяне ўсходняю брамаю на ўнутраны двор; і намерыў у гэтай браме тую самую меру. | |
Ezek | Bela | 40:33 | І бакавыя пакоі іх і слупы іх былі вакол; даўжыня на пяцьдзясят локцяў, і шырыня — дваццаць пяць локцяў. | |
Ezek | Bela | 40:34 | Бабінцы ў іх былі на зьнешні двор, і пальмы на слупах іх з таго і другога боку; падэём да іх, на восем прыступак. | |
Ezek | Bela | 40:36 | Бакавыя пакоі пры ёй, слупы яе былі вакол; усяго ў даўжыню — пяцьдзясят локцяў і ў шырыню — дваццаць пяць локцяў. | |
Ezek | Bela | 40:37 | Бабінцы ў ёй былі на зьнешні двор і пальмы на слупах яе з таго і з другога боку; падэём да яе — на восем прыступак. | |
Ezek | Bela | 40:38 | Быў таксама пакой, з уваходам у яго, каля слупоў брамы: там абмываюць ахвяры цэласпаленьня. | |
Ezek | Bela | 40:39 | А ў бабінцы каля брамы два сталы — з аднаго боку і два — з другога боку, каб калоць на іх ахвяры цэласпаленьня і ахвяры за грэх і ахвяры за злачынства. | |
Ezek | Bela | 40:40 | І са зьнешняга боку каля ўваходу ў праёміну паўночнае брамы былі два сталы, і з другога боку каля бабінца пад брамай — два сталы. | |
Ezek | Bela | 40:41 | Чатыры сталы — з аднаго боку і чатыры сталы — з другога боку і абапал брамы: усяго восем сталоў, на якіх колюць ахвяры. | |
Ezek | Bela | 40:42 | І чатыры сталы для прыгатаваньня цэласпаленьня былі з часаных камянёў, даўжынёю ў паўтара локця і шырынёю ў паўтара локця, а вышынёю ў адзін локаць; на іх кладуць прылады для заколу ахвяры цэласпаленьня і іншыя ахвяры. | |
Ezek | Bela | 40:43 | І гакі ў адну далоню ўроблены былі ў сьцены будынка вакол, а на сталах клалі ахвярнае мяса. | |
Ezek | Bela | 40:44 | Звонку ўнутранае брамы былі пакоі для сьпевакоў; на ўнутраным двары, з боку паўночнае брамы, адна на поўдзень, а другая, з боку паўднёвае брамы, на поўнач. | |
Ezek | Bela | 40:45 | І сказаў ён мне: гэты пакой, які выходзіць на поўдзень — для сьвятароў, якія чуваюць на варце храма; | |
Ezek | Bela | 40:46 | а пакой, які выходзіць на поўнач — для сьвятароў, якія чуваюць на варце ахвярніка: гэта сыны Садока, якія адны з сыноў Лявія набліжаюцца да Госпада, каб служыць Яму. | |
Ezek | Bela | 40:47 | І намерыў ён у двары сто локцяў даўжыні і сто локцяў шырыні: ён быў чатырохкутны: а перад храмам стаяў ахвярнік. | |
Ezek | Bela | 40:48 | І прывёў ён мяне да бабінца храма і намерыў у слупах бабінца пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога; а ў браме — тры локці шырыні з аднаго боку і тры локці з другога. | |