HEBREWS
Chapter 10
Hebr | Bela | 10:1 | Закон, маючы цень будучых дабротаў, а не самы вобраз рэчаў, аднымі тымі самымі ахвярамі, якія кожны год стала прыносяцца, ніколі ня можа зрабіць дасканалымі тых, што прыходзяць зь імі. | |
Hebr | Bela | 10:2 | Інакш перасталі б прыносіць іх, бо ахвяравальнікі, ачышчаныя адзін раз, ня мелі б ужо ніякага ўсьведамленьня грахоў. | |
Hebr | Bela | 10:5 | Таму Хрыстос, уваходзячы ў сьвет, кажа: "ахвяры і прынашэньня Ты не захацеў, але цела падрыхтаваў Мне. | |
Hebr | Bela | 10:7 | Тады Я сказаў: вось, іду, як у пачатку кнігі напісана пра Мяне, выканаць волю Тваю, Божа"; | |
Hebr | Bela | 10:8 | сказаўшы раней, што ні ахвяр, ні прынашэньняў, ні цэласпаленьняў, ні ахвяры за грэх, — якія прыносяцца паводле закону, — Ты не захацеў і не ўпадабаў, | |
Hebr | Bela | 10:9 | потым дадаў: "вось, іду выканаць волю тваю, Божа". Адмяняе першае, каб пастанавіць другое. | |
Hebr | Bela | 10:11 | І кожны сьвятар штодзень стаіць у служэньні і шмат разоў прыносіць адны і тыя самыя ахвяры, якія ніколі ня могуць зьнішчыць грахоў. | |
Hebr | Bela | 10:16 | "вось запавет, які завяшчаю ім пасьля тых дзён, кажа Гасподзь: увяду законы Мае ў сэрцы іхнія, і ў думках іхніх напішу іх, | |
Hebr | Bela | 10:19 | І вось, браты, маючы адвагу ўваходзіць у сьвяцілішча праз Кроў Ісуса Хрыста, шляхам новым і жывым, | |
Hebr | Bela | 10:22 | прыступайма са шчырым сэрцам, з поўнаю вераю, крапленьнем ачысьціўшы сэрцы ад пахібнага сумленьня, і абмыўшы цела вадою чыстаю, | |
Hebr | Bela | 10:25 | ня будзем пакідаць сходу свайго, як гэта ў некаторых у звычаі; а будзем намаўляць адно аднаго, і тым болей, чым выразьней бачыце набліжэньне дня таго. | |
Hebr | Bela | 10:26 | Бо, калі мы, атрымаўшы спазнаньне ісьціны, самахоць грэшым, дык не застаецца больш ахвяры за грахі, | |
Hebr | Bela | 10:28 | Калі чалавек, які адкінуў закон Майсееў, пры двух і трох сьведках, безь мілажалю караецца сьмерцью, | |
Hebr | Bela | 10:29 | дык наколькі ж цяжэйшае, думаеце, кары варты будзе той, хто топча Сына Божага і не ўважае за сьвятыню Кроў запавету, якою асьвечаны, і Духа мілаты абражае? | |
Hebr | Bela | 10:30 | Мы ведаем Таго, Хто сказаў: "у Мяне адпомста, Я аддам, кажа Гасподзь". І яшчэ: "Гасподзь будзе судзіць народ Свой". | |
Hebr | Bela | 10:32 | Успомніце ранейшыя дні вашыя, калі вы, дасьведчаныя, вытрымалі вялікі подзьвіг пакутаў, | |
Hebr | Bela | 10:33 | то самі сярод глумленьня і зьдзекаў, служачы відовішчам іншым, то будучы супольнікамі тых, што гэта зазналі; | |
Hebr | Bela | 10:34 | бо вы і маім кайданам спагадалі, і рабунак маёмасьці вашай прымалі з радасьцю, ведаючы, што ёсьць у вас на нябёсах маёмасьць лепшая і непрамінушчая. | |