I CORINTHIANS
Chapter 11
I Co | Bela | 11:2 | Хвалю вас, браты, што вы ўсё маё памятаеце, і наказаў трымаецеся так, як я наказаў вам. | |
I Co | Bela | 11:3 | Хачу таксама, каб вы ведалі, што кожнаму мужу галава — Хрыстос, жонцы галава — муж, а Хрысту галава — Бог. | |
I Co | Bela | 11:4 | Кожны мужчына, які моліцца альбо прарочыць з накрытаю галавою, сарамаціць сваю галаву; | |
I Co | Bela | 11:5 | і кожная жанчына, якая моліцца альбо прарочыць з адкрытаю галавою, сарамаціць галаву, бо гэта тое самае, як калі б яна была паголеная; | |
I Co | Bela | 11:6 | бо, калі жанчына ня хоча накрывацца, дык няхай і стрыжэцца; а калі жанчыне сорам быць пастрыжанай ці паголенай, хай накрываецца. | |
I Co | Bela | 11:7 | Дык вось, мужчына не павінен накрываць галаву, бо ён ёсьць падабенства і слава Божая; а жанчына ёсьць слава мужчыны. | |
I Co | Bela | 11:14 | Ці не сама прырода вучыць вас, што калі мужчына запускае валасы, дык гэта ганьба яму, | |
I Co | Bela | 11:15 | а калі жанчына запускае валасы, дык ёй гэта гонар, бо валасы дадзены ёй замест покрыва. | |
I Co | Bela | 11:18 | Бо, па-першае, чую, што, калі вы сыходзіцеся царквою, паміж вамі бывае незлагадзь, у што я крыху і веру. | |
I Co | Bela | 11:21 | бо кожны сьпяшаецца раней за другіх з’есьці сваю ежу, так што адзін бывае галодны, а іншы ўпіваецца. | |
I Co | Bela | 11:22 | Хіба ў вас няма дамоў на тое, каб есьці і піць? Альбо пагарджаеце царквою Божаю і прыніжаеце бедных? Што сказаць вам? пахваліць вас за гэта? Не пахвалю. | |
I Co | Bela | 11:23 | Бо я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў, што Гасподзь Ісус у тую ноч, у якую прададзены быў, узяў хлеб | |
I Co | Bela | 11:24 | і, падзякаваўшы, разламаў і сказаў: "прымеце, ежце, гэта ёсьць Цела Маё, за вас ламанае; гэта рабеце ў памяць пра Мяне". | |
I Co | Bela | 11:25 | Гэтак сама і чару пасьля вячэры, і сказаў: "гэтая чара ёсьць новы запавет у Маёй Крыві; гэта рабеце, калі толькі будзеце піць, у памяць пра Мяне". | |
I Co | Bela | 11:26 | Бо кожнага разу, як вы ясьце хлеб гэты і п’яце чару гэтую, сьмерць Гасподнюю абвяшчаеце, пакуль Ён прыйдзе. | |
I Co | Bela | 11:27 | А таму, хто будзе есьці хлеб гэты альбо піць чару Гасподнюю нягожа, зьвінаваціцца супроць Цела і Крыві Гасподняй. | |
I Co | Bela | 11:28 | Няхай жа выпрабоўвае сябе чалавек, і такім чынам хай есьць з хлеба гэтага і п’е з чары гэтай. | |
I Co | Bela | 11:29 | Бо, хто есьць і п’е нягожа, той есьць і п’е асуду сабе, не разважаючы пра Цела Гасподняе. | |
I Co | Bela | 11:32 | а калі бываем суджаныя, дык караемся Госпадам, каб ня быць засуджанымі разам са сьветам. | |