Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II THESSALONIANS
Up
1 2 3
Toggle notes
Chapter 1
II T Bela 1:1  Павал і Сілуан і Цімафей — Фесалоніцкай Царкве ў Богу Айцы нашым і Госпадзе Ісусе Хрысьце:
II T Bela 1:2  мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
II T Bela 1:3  Заўсёды па справядлівасьці мы павінны дзякаваць Богу за вас, браты, бо ўзрастае вера вашая, і памнажаецца любоў кожнага адно да аднаго паміж усімі вамі.
II T Bela 1:4  так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых, цярплівасьцю вашай і вераю ва ўсіх ганеньнях і нягодах, якія вы пераносіце
II T Bela 1:5  у доказ таго, што будзе справядлівы суд Божы, каб вам быць вартымі Царства Божага, дзеля якога вы і пакутуеце.
II T Bela 1:6  Бо праведна прад Богам — тым, хто вас зьневажае, плаціць смуткам,
II T Bela 1:7  а вам, каго зьневажаюць, радасьцю разам з намі, у прышэсьце Госпада Ісуса зь неба, з анёламі моцы Ягонай,
II T Bela 1:8  у полымным вагні таго, хто помсьціцца тым, што не спазналі Бога і не ўпакорваюцца зьвеставаньню Госпада нашага Ісуса Хрыста,
II T Bela 1:9  якія прымуць кару, вечную пагібель ад імя Госпада і ад славы магутнасьці Ягонай,
II T Bela 1:10  калі Ён прыйдзе праславіцца ў сьвятых Сваіх і зьявіцца дзівосным у дзень той усім вернікам, бо вы паверылі нашаму сьведчаньню.
II T Bela 1:11  На тое і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас вартымі пакліканьня і ўчыніў усякую добрую ласку даброці і справу веры ў моцы.
II T Bela 1:12  Няхай праславіцца імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы ў Ім, па мілаце Бога нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
Chapter 2
II T Bela 2:1  Молім вас, браты, за прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста, за нашу сустрэчу зь Ім,
II T Bela 2:2  не сьпяшацца пахіснуцца ў розуме і бянтэжыцца ні ад духа, ні ад слова, ні ад пасланьня, нібыта намі (пасланага), быццам ужо настаў дзень Хрыстовы.
II T Bela 2:3  Хай не ашукае вас ніхто ніяк: бо дзень той ня прыйдзе, пакуль ня прыйдзе раней адступленьне і не адкрыецца чалавек грэху, сын пагібелі,
II T Bela 2:4  які супрацівіцца і выстаўляецца вышэй за ўсё, што называецца Богам ці сьвятыняю, так што ў храме Божым сядзе ён, як Бог, выдаючы сябе за Бога.
II T Bela 2:5  Ці ж не памятаеце, як я, яшчэ калі быў у вас, казаў вам пра гэта?
II T Bela 2:6  І цяпер вы ведаеце, што не дазваляе адкрыцца яму ў сваім часе.
II T Bela 2:7  Бо таямніца беззаконьня ўжо ў дзеяньні; толькі ня зьдзейсьніцца да таго часу, пакуль ня будзе ўзяты з асяродзьдзя той, хто трымае цяпер, -
II T Bela 2:8  і тады адкрыецца беззаконьнік, якога Гасподзь Ісус заб’е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прышэсьця Свайго,
II T Bela 2:9  таго, прышэсьце якога, пасьля дзеяньня сатаны, будзе з усякаю сілаю і азнакамі і цудамі фальшывымі,
II T Bela 2:10  і з усякім няправедным ашуканствам тых, якія гінуць за тое, што яны не прынялі любові ісьціны дзеля свайго збавеньня.
II T Bela 2:11  І за гэта пашле ім Бог дзеяньне аблуды, так што яны будуць верыць хлусьні,
II T Bela 2:12  хай будуць асуджаны ўсе тыя, што ня верылі ісьціне, а ўпадабалі няпраўду.
II T Bela 2:13  А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, любасныя Богу браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру ісьціне, выбраў вас на ратаваньне,
II T Bela 2:14  да якога і паклікаў вас зьвеставаньнем нашым, дзеля дасягненьня славы Госпада нашага Ісуса Хрыста.
II T Bela 2:15  Дык вось, браты, стойце і трымайце паданьні, якім вы навучаны або словам, або пасланьнем нашым.
II T Bela 2:16  А Сам Гасподзь наш Ісус Хрыстос і Бог і Айцец наш, Які палюбіў нас і даў уцеху вечную і надзею добрую ў мілаце,
II T Bela 2:17  няхай суцешыць вашыя сэрцы і ўмацуе вас у кожным слове і справе добрай.
Chapter 3
II T Bela 3:1  Дык вось, малецеся за нас, браты, каб слова Гасподняе шырылася і праслаўлялася, як і ў вас,
II T Bela 3:2  і каб нам пазбыцца падступных і ліхіх людзей; бо не ва ўсіх вера.
II T Bela 3:3  Але верны Гасподзь, Які ўмацуе вас і аслоніць ад ліхадзея.
II T Bela 3:4  Мы пэўныя за вас у Госпадзе, што вы выконваеце і будзеце выконваць тое, што мы вам наказваем.
II T Bela 3:5  А Гасподзь хай скіруе сэрцы вашыя ў любоў Божую і ў цярплівасьць Хрыстовую.
II T Bela 3:6  А наказваем вам, браты, імем Госпада нашага Ісуса Хрыста, цурацца кожнага брата, які жыве гультаём, а не паводле паданьня, якое прынялі ад нас,
II T Bela 3:7  бо вы самі ведаеце, як павінны вы пераймаць нас; бо мы не гультаявалі ў вас,
II T Bela 3:8  ні ў кога ня елі хлеба дарма, а займаліся працай і рабілі ноч і дзень, каб ня стацца цяжарам каму-небудзь з вас,
II T Bela 3:9  не таму, каб мы ня мелі ўлады, а каб сябе саміх даць вам у прыклад на перайманьне нас.
II T Bela 3:10  Бо, калі мы былі ў вас, дык наказвалі вам вось што: калі хто ня хоча працаваць, той і ня еж.
II T Bela 3:11  Але чуем, што некаторыя ў вас жывуць гультаямі, нічога ня робяць, а хітра абыходзяцца;
II T Bela 3:12  такіх умаўляем і пераконваем Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, каб яны, моўчкі працуючы, елі свой хлеб.
II T Bela 3:13  А вы, браты, ня падайце духам, робячы дабро.
II T Bela 3:14  Калі ж хто не паслухае слова нашага ў гэтым пасланьні, таго майце на прыкмеце і не вадзецеся зь ім, каб даць яму сораму;
II T Bela 3:15  але ня лічэце яго за ворага, а стаўце на розум, як брата.
II T Bela 3:16  А Сам Гасподзь міру няхай дасьць вам мір заўсёды ва ўсім; Гасподзь з усімі вамі!
II T Bela 3:17  Прывітаньне маёю рукою Паўлаваю, што служыць знакам у кожным пасланьні; пішу я так:
II T Bela 3:18  мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.