MARK
Chapter 4
Mark | Bela | 4:1 | І зноў пачаў вучыць каля мора; і сабралася да Яго мноства людзей, так што Ён увайшоў у лодку і быў на моры, а ўвесь люд быў на зямлі каля мора. | |
Mark | Bela | 4:4 | і калі сеяў, сталася так, што іншае ўпала ўскрай дарогі, і наляцелі птушкі і падзяўблі тое; | |
Mark | Bela | 4:5 | іншае ўпала на камяністую мясьціну , дзе няшмат было зямлі, і неўзабаве ўзышло, таму што зямля была там ня глыбокая; | |
Mark | Bela | 4:8 | а іншае ўпала на добрую зямлю і дало плод, які ўзыйшоў і вырас, і ўрадзіла тое трыццаць, тое шэсьцьдзясят і тое сто. | |
Mark | Bela | 4:10 | Калі ж застаўся бязь людзей, усе, хто быў вакол Яго разам з дванаццацьцю, спыталіся ў Яго пра прытчу. | |
Mark | Bela | 4:11 | І сказаў ім: вам дадзена ведаць тайны Царства Божага, а тым, вонкавым, усё бывае ў прытчах, | |
Mark | Bela | 4:12 | каб яны сваімі вачыма глядзелі, і ня ўбачылі; сваімі вушамі чулі, і не ўразумелі, каб не навярнуліся, і не дараваны былі ім грахі. | |
Mark | Bela | 4:15 | Пасеянае ўскрай дарогі азначае тых, у якіх сеецца слова, але да якіх , калі пачуюць, адразу прыходзіць сатана і хапае слова, пасеянае ў сэрцах іхніх. | |
Mark | Bela | 4:16 | Такім самым чынам і пасеянае на камяністых мясьцінах азначае тых, якія, калі пачуюць слова, адразу з радасьцю прымаюць яго, | |
Mark | Bela | 4:17 | але ня маюць у сабе кораня і нясталыя; потым, калі настане ўціск і ганеньне за слова, адразу спакушаюцца. | |
Mark | Bela | 4:19 | але ў якіх турботы веку гэтага, панада багацьця і іншыя жаданьні, уваходзячы ў іх, заглушаюць слова, і яно бывае бяз плоду. | |
Mark | Bela | 4:20 | А пасеянае на добрай зямлі азначае тых, якія слухаюць слова і прымаюць, і родзяць плод, адзін у трыццаць, другі ў шэсьцьдзясят, той ўстакроць. | |
Mark | Bela | 4:21 | І сказаў ім: ці на тое прыносіцца сьвечка, каб паставіць яе пад пасудзіну альбо пад ложак? ці не на тое, каб ставіць яе на сьвечніку? | |
Mark | Bela | 4:22 | Няма нічога таемнага, што ня выйшла б на яву; і нічога няма схаванага, што ня выйшла б наверх. | |
Mark | Bela | 4:24 | І сказаў ім: заўважайце, што чуеце: якою мераю мерыце, такою адмерана будзе вам і дададзена будзе вам, слухачам. | |
Mark | Bela | 4:28 | бо зямля сама сабою родзіць спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе; | |
Mark | Bela | 4:31 | Яно - як зерне гарчычнае, якое, калі сеецца ў зямлю, ёсьць найменшае з усіх зярнят на зямлі: | |
Mark | Bela | 4:32 | а як пасеяна, узыходзіць і робіцца большае за ўсякую траву, і пускае вялікае гольле, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя. | |
Mark | Bela | 4:36 | І яны, адпусьціўшы людзей, узялі Яго з сабою, як Ён быў, у лодку; зь Ім былі і іншыя лодкі. | |
Mark | Bela | 4:38 | А Ён спаў на карме на ўзгалоўі. Яго будзяць і кажуць Яму: Настаўнік! няўжо Табе ня рупіць, што мы гінем? | |
Mark | Bela | 4:39 | І ўстаўшы, Ён загразіў ветру і сказаў мору: суйміся, перастань. І вецер аціх, і зрабілася вялікая ціша. | |