Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 4
Prov Bela 4:1  Слухайце, дзеці, настаўленьня бацькавага, і зважайце, каб навучыцца ро­зуму;
Prov Bela 4:2  бо я дам вам добрую навуку. Не адкідайце наказу майго.
Prov Bela 4:3  Бо і я быў сын у бацькі майго, пяш­чотна любімы і адзіны ў маці маёй.
Prov Bela 4:4  І ён вучыў мяне і казаў мне: хай бу­дуць у сэрцы тваім словы мае; захоўвай наказы мае і жыві.
Prov Bela 4:5  Здабывай мудрасьць, набывай ро­зум; не забывай гэтага і ня цурайся слоў маіх, а кіруйся імі!
Prov Bela 4:6  Не адкідай яе, і яна будзе ахоўваць цябе; любі яе, і яна будзе цябе берагчы.
Prov Bela 4:7  Аснова мудрасьці: набывай муд­расьць і за ўсё, што маеш, набывай розум.
Prov Bela 4:8  Высока цані яе, і яна ацэніць цябе; яна акрые славай цябе, калі ты прыгорнеш яе;
Prov Bela 4:9  ускладзе на галаву тваю прыгожы вянок, падаруе табе цудоўны вянок.
Prov Bela 4:10  Слухай, сыне мой, і прымі словы мае, — і памножацца гады твайго жыцьця.
Prov Bela 4:11  Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе па сьцежках простых.
Prov Bela 4:12  Калі пойдзеш, крокам тваім ня будзе завады, і калі пабяжыш, не спатык­нешся.
Prov Bela 4:13  Моцна трымайся наказу, не адкідай, захоўвай яго; бо ён — жыцьцё тваё.
Prov Bela 4:14  Ня выходзь на сьцежку бяз­божнікаў, і не хадзі па дарозе ліхіх;
Prov Bela 4:15  пакінь яе, не хадзі ёю, ухіляйся ад яе і праходзь міма.
Prov Bela 4:16  бо яны не заснуць, пакуль ня ўчыняць ліхога; прападзе сон у іх, пакуль яны не давядуць каго да падзеньня;
Prov Bela 4:17  бо яны ядуць хлеб беззаконьня і п’юць віно рабунку.
Prov Bela 4:18  Сьцежка праведных — як сьвяціла прамяністае, якое болей і болей сьвятлее да поўнага дня.
Prov Bela 4:19  А шлях бязбожных — як цемра; яны ня ведаюць, на што спатыкнуцца.
Prov Bela 4:20  Сыне мой! слоў маіх слухайся, і да прамоваў маіх нахілі тваё вуха;
Prov Bela 4:21  хай не адыдуць яны ад вачэй тваіх; захоўвай іх усярэдзіне сэрца твайго:
Prov Bela 4:22  бо яны жыцьцё таму, хто знайшоў іх, і ацаленьне ўсяму яго целу.
Prov Bela 4:23  Больш за ўсё запаветнае захоўвай сэрца тваё; бо ў ім — крыніца жыцьця.
Prov Bela 4:24  Адкінь ад сябе ілжывасьць вуснаў, і круцельства языка адхісьні ад сябе.
Prov Bela 4:25  Вочы твае хай наперад глядзяць, і позірк твой хай скіраваны будзе перад та­бою.
Prov Bela 4:26  Абдумай сьцежку назе тваёй, і ўсе дарогі твае хай будуць пэўныя.
Prov Bela 4:27  Ня ўхіляйся ні направа, ні налева; адвядзі нагу тваю ад ліхога.