Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 7
Prov Bela 7:1  Сыне мой! памятай словы мае і за­паведзі мае захавай у сабе.
Prov Bela 7:2  Захоўвай запаведзі мае, і жыві, і на­вуку маю, як зрэнкі вачэй тваіх.
Prov Bela 7:3  Навяжы іх на пальцы твае, напішы іх на скрыжалі сэрца твайго.
Prov Bela 7:4  Скажы мудрасьці: "ты сястра мая!" і розум назаві родным тваім,
Prov Bela 7:5  каб яны ахоўвалі цябе ад жонкі дру­гога, ад чужой, што гладка гаворыць словы свае.
Prov Bela 7:6  Вось, аднойчы глядзеў я ў акно майго дома, праз рашотку маю,
Prov Bela 7:7  і ўбачыў сярод нявопытных, угле­дзеў сярод маладых людзей неразумнага юнака,
Prov Bela 7:8  які пераходзіў плошчу паблізу вугла яе і ішоў па дарозе да дома яе,
Prov Bela 7:9  у сутоньні, а позьняй гадзіне, у начной цемры і ў змроку.
Prov Bela 7:10  І вось — насустрач яму жанчына ў строях распусьніцы, з хітрым сэрцам,
Prov Bela 7:11  узбуджаная і неапанаваная; ногі яе ня ступаюць у доме яе;
Prov Bela 7:12  то на вуліцы, то на плошчах і на кожным вугле яна ладзіць ловы.
Prov Bela 7:13  Яна схапіла яго, цалавала яго і бяз сораму ў твары сказала яму:
Prov Bela 7:14  "Мірная ахвяра ў мяне: сёньня я выканала абяцаньні мае;
Prov Bela 7:15  таму і выйшла насустрач табе, каб знайсьці цябе, і — знайшла цябе.
Prov Bela 7:16  Кілімамі ўслала я пасьцель маю, палатном каляровым Егіпецкім;
Prov Bela 7:17  спальню маю ўпахошчыла сьмірнаю, альясам і карынкаю.
Prov Bela 7:18  Зайдзі, будзем упівацца пяшчотамі да раніцы, каханьнем нацешымся;
Prov Bela 7:19  бо мужа дома няма; ён выправіўся ў далёкую дарогу;
Prov Bela 7:20  кашалёк срэбра ўзяў з сабою; да­моў вернецца да дня поўні месяца".
Prov Bela 7:21  Мноствам ласкавых слоў яна яго звабіла, мяккасьцю вуснаў сваіх авалодала ім.
Prov Bela 7:22  Ён адразу пайшоў за ёю, як вол ідзе ў разьніцу, як алень на стралу,
Prov Bela 7:23  пакуль страла не праніжа ван­тробы ягонай; як птушка кідаецца ў сіло, і ня ведае, што яно — пагібель яе.
Prov Bela 7:24  Дык вось, дзеці, паслухайце мяне і зразумейце словы вуснаў маіх.
Prov Bela 7:25  Хай ня збочвае сэрца тваё на шляхі яе, ня блукай сьцежкамі яе;
Prov Bela 7:26  бо многіх яна параніла, і шмат дужых забіла яна:
Prov Bela 7:27  дом яе — дарога ў апраметную, якая вядзе ў сярэдзіну жытлішча сьмерці.