Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EZEKIEL
Prev Up Next
Chapter 27
Ezek Bela 27:1  І было мне слова Гасподняе:
Ezek Bela 27:2  і ты, сыне чалавечы, падымі плач па Тыры
Ezek Bela 27:3  і кажы Тыру, які пасяліўся на выступах у моры і гандлюе з народамі на многіх выспах: так кажа Гасподзь Бог: Тыру! ты кажаш: "я дасканаласьць прыгажосьці!"
Ezek Bela 27:4  Межы твае — у сэрцы мораў: будаўнікі твае ўдасканалілі прыгажосьць тваю:
Ezek Bela 27:5  з Сэнірскіх кіпарысаў зладзілі ўсе памосты твае: бралі зь Лівана кедр, каб зрабіць на табе мачты;
Ezek Bela 27:6  з дубоў Васанскіх рабілі вёслы твае; услоны твае рабілі з букавага дрэва, з аправаю з слановай касьці з астравоў Кітымскіх;
Ezek Bela 27:7  узорыстыя палотны зь Егіпта ўжываліся на ветразі твае і служылі сьцягам; блакітнага і пурпуровага колеру тканіны з астравоў Элісы былі пакрывалам тваім.
Ezek Bela 27:8  Жыхары Сідона і Арвада былі ў цябе за весьляроў; свае знаўцы былі ў цябе, Тыру; яны былі ў цябе за стырнавых.
Ezek Bela 27:9  Старэйшыны з Гевала і знаўцы ягоныя былі ў цябе, каб закрываць прабоіны твае. Усякія марскія караблі і карабельнікі іх былі ў цябе, каб ладзіць гандаль твой.
Ezek Bela 27:10  Перс і Лідзянін і Лівіец былі ў тваім войску і былі ў цябе ратнікамі, вешалі на табе шчыт і шлем; яны надавалі табе велічы.
Ezek Bela 27:11  Сыны Арвада з тваім уласным войскам вакол на сьценах тваіх, і Гамадымы былі на вежах тваіх; навокал на сьценах тваіх яны вешалі калчаны свае; яны давяршылі тваю красу.
Ezek Bela 27:12  Тарсіс, твой гандлёвец, паводле мноства рознага багацьця, плаціў за твае тавары срэбрам, жалезам, сьвінцом і волавам.
Ezek Bela 27:13  Яван, Тувал і Мэшэх гандлявалі з табою, выменьвалі твае тавары на чалавечыя душы і медны посуд.
Ezek Bela 27:14  З дома Тагарма за твае тавары дастаўлялі табе коней і страявых коней і мулаў.
Ezek Bela 27:15  Сыны Дэдана гандлявалі з табою; многія астравы рабілі з табою мены, на плату табе дастаўлялі слонавую косьць і чорнае дрэва.
Ezek Bela 27:16  З прычыны тваёй вялікай гандлёвай вытворчасьці гандлявалі з табою Арамэяне; за твае тавары яны плацілі карбункуламі, тканінай пурпуровай, узорыстай і вісонамі, і караламі і рубінамі.
Ezek Bela 27:17  Юдэя і зямля Ізраілевая гандлявалі з табою; за тавар твой плацілі пшаніцаю Мінініцкаю і прысмакамі і мёдам, і драўнінным алеем і бальзамам.
Ezek Bela 27:18  Дамаск, з прычыны тваёй вялікай гандлёвай вытворчасьці, у надмер усякага багацьця, гандляваў з табою віном Хэлбонскім і белаю воўнаю.
Ezek Bela 27:19  Дан і Яван з Узала плацілі табе за тавары твае вырабленым жалезам; касія і пахучая трысьціна ішлі табе на абмен.
Ezek Bela 27:20  Дэдан гандляваў з табою каштоўнымі гунькамі для верхавой язды.
Ezek Bela 27:21  Аравія і ўсе князі Кідарскія рабілі мену з табою: ягнят і бараноў і казлоў выменьвалі табе.
Ezek Bela 27:22  Купцы з Савы і Ратмы гандлявалі з табою ўсякімі найлепшымі пахошчамі і ўсякімі дарагімі камянямі, і золатам плацілі за тавары твае.
Ezek Bela 27:23  Харан і Ханэ і Эдэн, купцы Савэйскія, Асур і Хілмад гандлявалі з табою.
Ezek Bela 27:24  Яны гандлявалі з табою каштоўнаю вопраткаю, шаўковым і ўзорыстым палатном, якое яны прывозілі на твае рынкі ў дарагіх скрынях, зробленых з кед-ра і добра ўпакаваных.
Ezek Bela 27:25  Тарсіскія караблі былі тваімі караванамі ў тваім гандлі, і ты зрабіўся багатым і даволі славутым сярод мораў.
Ezek Bela 27:26  Весьляры твае завялі цябе ў вялікія воды; усходні вецер разьбіў цябе сярод мораў.
Ezek Bela 27:27  Тваё багацьце і твае тавары, усе твае склады, карабельнікі твае і твае стырнікі, што закладвалі твае прабоіны і кіравалі тваім гандлем, і ўсе ратнікі твае, якія ў цябе былі, і ўсё мноства народу ў табе ў дзень твайго падзеньня ўпадзе ў сэрца мораў.
Ezek Bela 27:28  Ад ляманту стырнікаў тваіх задрыжаць ваколіцы.
Ezek Bela 27:29  І з караблёў сваіх сыдуць усе весьляры, карабельнікі, усе стырнікі мора стануць на зямлю;
Ezek Bela 27:30  І загалосяць па табе моцным голасам і горка застогнуць, пасыпаўшы попелам свае галовы, і качаючыся ў пыле;
Ezek Bela 27:31  і астрыгуць па табе валасы нагола і апяражуцца вярэтамі і заплачуць па табе ад душэўнай скрухі горкім плачам;
Ezek Bela 27:32  і ў жальбе сваёй узьнясуць сьлёзную песьню па табе, і так загалосяць па табе: "хто як Тыр, так разбураны сярод мора!
Ezek Bela 27:33  Калі прыходзілі з мора твае тавары, ты карміў многія народы; мноствам багацьця твайго і тваім гандлем узбагачаў цароў зямлі.
Ezek Bela 27:34  А калі ты разьбіты морамі ў бездані водаў, твае тавары і ўсё, што ў табе тлумілася, упала.
Ezek Bela 27:35  Усе насельнікі астравоў жахнуліся па табе і цары іхнія здрыгануліся, зьмяніліся ў твары.
Ezek Bela 27:36  Гандляры іншых народаў сьвіснулі па табе; ты зрабіўся жахам, — і ня будзе цябе вавекі".