MARK
Chapter 12
Mark | Bela | 12:1 | І пачаў гаварыць ім прытчамі: нейкі чалавек насадзіў вінаграднік, і абгарадзіў мурам, і выкапаў чавільню, і збудаваў вежу, і, аддаўшы яго вінаградарам, адлучыўся. | |
Mark | Bela | 12:2 | І паслаў у свой час да вінаградараў слугу - узяць у вінаградараў пладоў зь вінаградніка; | |
Mark | Bela | 12:4 | Зноў паслаў да іх другога слугу; і таму камянямі разьбілі галаву і адпусьцілі яго з ганьбаю. | |
Mark | Bela | 12:6 | І маючы яшчэ аднаго сына, любаснага яму, напасьледак паслаў і яго да іх, кажучы: пасаромеюцца сына майго. | |
Mark | Bela | 12:7 | Але вінаградары сказалі адзін аднаму: гэта спадкаемец; хадзем, заб’ем яго, і спадчына будзе нашая. | |
Mark | Bela | 12:9 | Што ж зробіць гаспадар вінаградніка? Прыйдзе і пакарае сьмерцю вінаградараў, і аддасьць вінаграднік іншым. | |
Mark | Bela | 12:10 | Няўжо вы ня чыталі гэтага ў Пісаньні: "камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім: | |
Mark | Bela | 12:12 | І памыкаліся схапіць Яго, але збаяліся люду; бо зразумелі, што пра іх сказаў прытчу; і пакінуўшы Яго, адышлі. | |
Mark | Bela | 12:14 | А яны, прыйшоўшы, кажуць Яму: Настаўнік! мы ведаем, што Ты справядлівы і не стараешся дагадзіць каму-небудзь, бо не глядзіш ні на якія абліччы, а шчыра шляху Божаму вучыш; ці дазваляецца даваць падатак кесару, ці не? ці даваць нам, ці не даваць? | |
Mark | Bela | 12:15 | Але Ён, ведаючы іхнюю крывадушнасьць, сказаў ім: што спакушаеце Мяне? прынясеце Мне дынар, каб Мне бачыць яго. | |
Mark | Bela | 12:17 | Ісус сказаў ім у адказ: аддавайце кесаравае кесару, а Божае Богу. І зьдзіўляліся зь Яго. | |
Mark | Bela | 12:18 | Потым прыйшлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрэсеньня, і спыталіся ў Яго, кажучы: | |
Mark | Bela | 12:19 | Настаўнік! Майсей напісаў нам: "калі ў каго памрэ брат і пакіне жонку, а дзяцей не пакіне, дык брат ягоны хай возьме жонк у ягоную і адродзіць семя брату свайму". | |
Mark | Bela | 12:23 | Дык вось ва ўваскрэсеньні, калі ўваскрэснуць, каму зь іх будзе яна за жонку? бо сямёра яе мелі за жонку. | |
Mark | Bela | 12:24 | Ісус сказаў ім у адказ: ці не праз гэта ўпадаеце вы ў памылку, ня ведаючы Пісаньняў, ні сілы Божай? | |
Mark | Bela | 12:25 | бо, калі зь мёртвых уваскрэснуць, ня будуць ні жаніцца, ні замуж выходзіць, а будуць, як анёлы на нябёсах. | |
Mark | Bela | 12:26 | А пра мёртвых, што яны ўваскрэснуць, хіба ня чыталі вы ў кнізе Майсеевай, калі Бог пры купіне сказаў яму: "Я Бог Абрагама і Бог Ісаака, і Бог Якава"? | |
Mark | Bela | 12:28 | Адзін кніжнік, чуючы іхнія спрэчкі і бачачы, што Ісус хораша ім адказваў, падышоў і спытаўся ў Яго: якая першая з усіх запаведзяў? | |
Mark | Bela | 12:29 | Ісус адказваў яму: першая з усіх запаведзяў: "слухай, Ізраіль! Гасподзь Бог наш ёсьць Гасподзь адзіны; | |
Mark | Bela | 12:30 | і палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і ўсёю моцаю тваёю": вось, першая запаведзь! | |
Mark | Bela | 12:31 | Другая падобная да яе: "палюбі блізкага твайго, як самога сябе"; іншае запаведзі большае за гэтыя няма. | |
Mark | Bela | 12:32 | Кніжнік сказаў Яму: Настаўнік! добра, праўду сказаў Ты, што адзін ёсьць Бог і няма іншага, апрача Яго; | |
Mark | Bela | 12:33 | і любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім розумам, і ўсёю душою, і ўсёю моцаю, і любіць блізкага, як самога сябе, ёсьць больш за ўсе ўсеспаленьні і ахвяры. | |
Mark | Bela | 12:34 | Ісус, бачачы, што ён разумна адказваў, сказаў яму: недалёка ты ад Царства Божага. Пасьля таго ніхто ўжо не адважваўся пытацца ў Яго. | |
Mark | Bela | 12:35 | Вучачы далей у храме, Ісус казаў: як кажуць кніжнікі, што Хрыстос ёсьць сын Давідаў? | |
Mark | Bela | 12:36 | Бо сам Давід сказаў у Духу Сьвятым: "сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх". | |
Mark | Bela | 12:37 | Дык вось сам Давід называе Яго Госпадам: як жа Ён сын Яму? І безьліч люду Яго слухалі з асалодаю. | |
Mark | Bela | 12:38 | І казаў ім у вучэньні Сваім: асьцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгім адзеньні і вітаньні на сходах народных, | |
Mark | Bela | 12:40 | гэтыя, што пажыраюць дамы ўдовіныя і напаказ доўга моляцца, прымуць найцяжэйшую асуду. | |
Mark | Bela | 12:41 | І сеў Ісус насупроць скарбонкі, і глядзеў, як люд кладзе грошы ў скарбонку. Многія багатыя клалі памногу. | |
Mark | Bela | 12:43 | Паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: праўду кажу вам, што гэтая бедная ўдава паклала болей за ўсіх, што клалі ў скарбонку; | |