Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next
Chapter 12
Prov Bela 12:1  Хто любіць настаўленьне, той любіць веды; а хто ненавідзіць засьцярогі, той невук.
Prov Bela 12:2  Добры здабывае ласку ў Госпада; а чалавека падступнага Ён асудзіць.
Prov Bela 12:3  Ня сцьвердзіць сябе чалавек безза­коньнем; а корань праведнікаў непахісны.
Prov Bela 12:4  Дабрачынная жонка — вянок мужу свайму; а ганебная — як гнілізна ў касьцях у яго.
Prov Bela 12:5  Помыслы праведных — праўда, а намыслы бязбожных — падступнасьць.
Prov Bela 12:6  Словы бязбожных — засада на кроў, а вусны праведных ратуюць іх.
Prov Bela 12:7  Як кранецца бязбожных няшчасьце — і няма іх, а дом праведных стаіць.
Prov Bela 12:8  Хваляць чалавека паводле меры ро­зуму ягонага, а распусны сэрцам будзе ў пагардзе.
Prov Bela 12:9  Лепей быць простым, але мець працу, чым быць ганарыстым, але ня мець хлеба.
Prov Bela 12:10  Праведны дбае і пра жыцьцё быдла свайго, а сэрца бязбожных жорст­кае.
Prov Bela 12:11  Хто ўрабляе зямлю сваю, на­сыціцца хлебам; а хто ідзе па сьлядах гультаёў, той розумам бедны.
Prov Bela 12:12  Бязбожны хоча злавіць яго ў сетку зла; а корань праведных цьвёрды.
Prov Bela 12:13  Бязбожны ловіцца грахамі вуснаў сваіх; а праведны выйдзе зь бяды.
Prov Bela 12:14  Ад плоду вуснаў сваіх чалавек на­сычаецца дабром, і плата чалавеку — па­водле дзеяў рук ягоных.
Prov Bela 12:15  Дарога немысьля простая ў вачах ягоных; а хто слухае рады, той мудры.
Prov Bela 12:16  У немысьля адразу выяўляецца гнеў ягоны, а разумны тоіць абразу.
Prov Bela 12:17  Хто кажа тое, што ведае, той кажа праўду: а ў сьведкі ілжывага — ашука­нства.
Prov Bela 12:18  Сёй-той пустаслоў б’е як мечам, а язык мудрых — ацаляе.
Prov Bela 12:19  Вусны праўдзівыя вечна жывуць, а ілжывы язык — хвіліну.
Prov Bela 12:20  Хітрына — у сэрцы ў зла­мысьнікаў, радасьць — у міратворцаў.
Prov Bela 12:21  Ня станецца праведніку ніякага ліха, а бязбожныя будуць напоўнены злом.
Prov Bela 12:22  Агіда Госпаду — вусны ілжывыя, а хто гаворыць праўду, даспадобы Яму.
Prov Bela 12:23  Чалавек разважлівы ўтойвае веды, а сэрца немысьляў выказвае дурасьць.
Prov Bela 12:24  Рука руплівая здабудзе ўладу, а гультайская пад данінай будзе.
Prov Bela 12:25  Смутак на сэрцы падаўляе чала­века, а добрае слова разьвесяляе яго.
Prov Bela 12:26  Праведнік паказвае блізкаму свайму дарогу, а дарога бязбожных уводзіць іх у згубу.
Prov Bela 12:27  Гультай ня смажыць сваёй дзічыны; а чалавек руплівы мецьме каш­тоўны набытак.
Prov Bela 12:28  На дарозе праўды — жыцьцё, і на сьцежцы яе няма сьмерці.