Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next
Chapter 26
Prov Bela 26:1  Як сьнег летам і дождж у жніво, так гонар не пасуе неразумнаму.
Prov Bela 26:2  Як верабей пырхне, калі ластаўка паляціць, так незаслужаны праклён ня збудзецца.
Prov Bela 26:3  Плётка каню, аброць аслу, а кій немыслю.
Prov Bela 26:4  Не адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб і ты не прыпа­добніўся яму;
Prov Bela 26:5  а адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб ён не зрабіўся мудрацом у вачах сваіх.
Prov Bela 26:6  Падцінае сабе ногі, робіць шкоду сабе той, хто пасылае наказ празь не­мысьля.
Prov Bela 26:7  Як віхляюцца ногі ў кульгавага, так і выслоўе на вуснах у неразумнага.
Prov Bela 26:8  Што ўкладваць каштоўны камень у прашчу, так і аддаваць пашану дурному.
Prov Bela 26:9  Што калючы бадзяк у руцэ ў п’янага, тое і выслоўе на вуснах у нера­зумнага.
Prov Bela 26:10  Дужы робіць усё адвольна: і нера­зумнага ўзнагароджвае, і кожнага пра­ходжага ўзнагароджвае.
Prov Bela 26:11  Як сабака вяртаецца да ванітаў сваіх, так дурны паўтарае глупствы свае.
Prov Bela 26:12  Калі ты бачыш чалавека, які сам сябе мудрым лічыць, — дык на дурнога болей надзеі, чым на яго.
Prov Bela 26:13  Гультай кажа: "леў на дарозе! леў на дварэ!"
Prov Bela 26:14  Дзьверы паварочваюцца на заве­сах сваіх, а гультай на ложку сваім.
Prov Bela 26:15  Гультай апускае руку сваю да міскі, ды яму цяжка падняць яе да рота свайго.
Prov Bela 26:16  Гультай у вачах сваіх мудрэйшы за семярых, што адказваюць разумна.
Prov Bela 26:17  Хапае сабаку за вушы той, хто, праходзячы міма, лезе ў чужую спрэчку.
Prov Bela 26:18  Як той, хто прыкідваецца вар’ятам, кідае агонь, стрэлы і сьмерць,
Prov Bela 26:19  так — чалавек, які падступна шкодзіць сябру свайму і потым кажа: "я толькі пажартаваў".
Prov Bela 26:20  Дзе няма болей дроў, агонь пату­хае; і дзе няма нагаворшчыка, разлад аціхае.
Prov Bela 26:21  Вугаль — на жар, дровы — на распал свары.
Prov Bela 26:22  Словы нагаворшчыка — як прыс­макі, і яны ўваходзяць у нутро жывата.
Prov Bela 26:23  Як нячыстым срэбрам абкладзены гліняны посуд, так і палымяныя вусны і сэрца ліхое.
Prov Bela 26:24  Вуснамі сваімі прыкідваецца во­раг, а ў сэрцы сваім намышляе ліхое.
Prov Bela 26:25  Калі ён гаворыць і пяшчотным го­ласам, ня вер яму; бо сем мярзотаў у сэрцы ў яго.
Prov Bela 26:26  Хто нянавісьць прыкрывае на са­моце, злосьць таго адкрыецца ў народным сходзе.
Prov Bela 26:27  Хто капае яму, той упадзе ў яе; і хто пакоціць угору камень, да таго ён вер­нецца.
Prov Bela 26:28  Хлусьлівы язык ненавідзіць тых, каго ён параніў, і лісьлівыя вусны рыхту­юць падзеньне.