Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next
Chapter 28
Prov Bela 28:1  Бязбожнік бяжыць, калі ніхто ня гоніцца за ім; а праведнік адважны, як леў.
Prov Bela 28:2  Калі краіна адступіцца ад закону, тады многа ў ёй начальнікаў; а пры ра­зумным і ўсяведным мужы яна даўгавечная.
Prov Bela 28:3  Чалавек бедны і прыгнятальнік слабых тое самае, што праліўны дождж, які змывае хлеб.
Prov Bela 28:4  Адступнікі ад закона хваляць бяз­божных, а тыя, што трымаюцца закону, абураюцца імі.
Prov Bela 28:5  Злыя людзі не разумеюць спра­вядлівасьці, а шукальнікі Госпада разу­меюць усё.
Prov Bela 28:6  Лепш бедны, які ходзіць у сваёй беззаганнасьці, чым той, хто выкручвае шляхі свае, хоць ён і багаты.
Prov Bela 28:7  Хто захоўвае закон — сын разумны, а хто водзіцца з марнатраўцамі, той уводзіць у сорам бацьку свайго.
Prov Bela 28:8  Хто памнажае маёмасьць сваю ро­стам і ліхвою, той зьбірае яе дабрачынцам бедных.
Prov Bela 28:9  Хто ўхіляе вуха сваё, каб ня слухаць закону, у таго і малітва — мярзота.
Prov Bela 28:10  Хто зводзіць праведных на дарогу зла, сам упадзе ў сваю яму; а беззаганныя спадкуюць дабро.
Prov Bela 28:11  Чалавек багаты — мудрэц у вачах сваіх, але разумны бядняк бачыць яго на­скрозь.
Prov Bela 28:12  Калі трыумфуюць праведнікі, вялікая слава; але калі ўзвышаюцца бяз­божныя, людзі хаваюцца.
Prov Bela 28:13  Той, хто хавае свае злачынствы, ня будзе мець посьпеху; а хто прызнаецца і пакідае іх, той будзе памілаваны.
Prov Bela 28:14  Шчасны чалавек, які заўсёды ў ст­раху Божым; а хто робіць жорсткім сэрца сваё, той трапляе ў бяду.
Prov Bela 28:15  Як рыклівы леў і галодны мядзь­ведзь, так бязбожны валадар над бедным народам.
Prov Bela 28:16  Неразумны валадар шмат чыніць крыўды; а той, які ненавідзіць ка­рысьлівасьць, падоўжыць дні.
Prov Bela 28:17  Чалавек вінаваты ў крыві чалаве­чай, будзе ўцякаць да сьмерці, каб хто не схапіў яго.
Prov Bela 28:18  Хто ходзіць беззаганна, той будзе ўратаваны; а хто ходзіць крывымі даро­гамі, упадзе на адной зь іх.
Prov Bela 28:19  Хто ўрабляе зямлю сваю, той будзе есьці хлеб; а хто пераймае гультаёў, таго накорміць галеча.
Prov Bela 28:20  Верны чалавек багаты на дабрасла­веньні; а хто сьпяшаецца разба­гацець, той не застанецца без пакараньня.
Prov Bela 28:21  Зважаць на асобы — нядобра; такі чалавек і за кавалак хлеба зробіць крыўду.
Prov Bela 28:22  Сьпяшаецца да багацьця зайзд­росьлівы чалавек, і ня думае, што галеча спасьцігне яго.
Prov Bela 28:23  Хто дакарае чалавека, знойдзе большую прыязнасьць, чым той, хто лісьлівіць языком.
Prov Bela 28:24  Хто абкрадвае бацьку свайго і маці сваю і кажа: "гэта ня грэх", той — саўдзельнік грабежнікаў.
Prov Bela 28:25  Пыхлівец распальвае свару, а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў дабрадзе­нстве.
Prov Bela 28:26  Хто спадзяецца на сябе, той нера­зумны; а хто ходзіць у мудрасьці, той будзе цэлы.
Prov Bela 28:27  Хто дае жабраку, не зьбяднее; а хто засланяе вочы ад яго, на тым шмат праклёнаў.
Prov Bela 28:28  Калі ўзвышаюцца бязбожныя, людзі хаваюцца; а калі яны падаюць, множацца праведнікі.