Toggle notes
Chapter 1
Zeph | Bela | 1:1 | Слова Гасподняе, якое было Сафону, сыну Хусіі, сыну Гадаліі, сыну Амарыі, сыну Эзэкіі, у дні Ісаі, сына Амонавага, сына Юдавага. | |
Zeph | Bela | 1:3 | зьнішчу людзей і быдла, зьнішчу птушак нябесных і рыб марскіх, і спакусы разам зь бязбожнымі; зьнішчу людзей з улоньня зямлі, кажа Гасподзь. | |
Zeph | Bela | 1:4 | І працягну руку Маю на Юдэю і на ўсіх жыхароў Ерусаліма: зьнішчу зь месца гэтага рэшткі Ваала, імя жрацоў са сьвятарамі, | |
Zeph | Bela | 1:5 | і тых, якія на дахах пакланяюцца воінству нябеснаму, і тых паклонцаў, якія запрысягаюцца Госпадам і запрысягаюцца царом сваім, | |
Zeph | Bela | 1:7 | Змоўкні перад абліччам Госпада! бо блізкі дзень Госпада: ужо падрыхтаваў Гасподзь ахвярны закол, назначыў, каго паклікаць. | |
Zeph | Bela | 1:8 | І будзе ў дзень ахвяры Гасподняй: Я наведаю князёў і сыноў цара і ўсіх, хто апранаецца ў вопратку іншапляменцаў; | |
Zeph | Bela | 1:9 | наведаю ў той дзень усіх, якія пераскокваюць цераз парог, якія дом Госпада свайго напаўняюць гвалтам і ашуканствам. | |
Zeph | Bela | 1:10 | І будзе ў той дзень, кажа Гасподзь, лямант каля брамаў рыбных і галашэньне каля іншых брамаў і вялікае разбурэньне на пагорках. | |
Zeph | Bela | 1:11 | Галасеце, жыхары ніжняга горада, бо зьнікне ўвесь гандлёвы люд, і вынішчаны будуць абцяжаныя срэбрам. | |
Zeph | Bela | 1:12 | І будзе ў той час: Я са сьвяцільняю агледжу Ерусалім і пакараю тых, якія сядзяць на дрожджах сваіх кажуць у сэрцы сваім: "ня робіць Гасподзь ні дабра ні ліха,"— | |
Zeph | Bela | 1:13 | і абернуцца багацьці іхнія здабычаю і дамы іхнія — запусьценьнем: яны пабудуюць дамы, а жыць у іх ня будуць; насадзяць вінаграднікі, а віна зь іх ня піцьмуць. | |
Zeph | Bela | 1:14 | Блізкі вялікі дзень Госпада, блізкі — і вельмі сьпяшаецца: ужо чуцен голас дня Гасподняга. Горка заенчыць тады і самы адважны! | |
Zeph | Bela | 1:15 | Дзень гневу — дзень гэты, дзень скрухі і ўціску, дзень спусташэньня і плягі, дзень цемры і змроку, дзень воблака і мглы, | |
Zeph | Bela | 1:17 | І Я ўцісну людзей, і яны будуць хадзіць, як сьляпыя, бо яны зграшылі супроць Госпада, і раскідана будзе кроў іхняя, як тло, і плоць іхняя — як памёт. | |
Chapter 2
Zeph | Bela | 2:2 | пакуль ня прыйшло вызначэньне — дзень праляціць, як мякіна — пакуль ня прыйшоў на вас палымяны гнеў Гасподні, пакуль не настаў вам дзень лютасьці Гасподняй. | |
Zeph | Bela | 2:3 | Знайдзеце Госпада, усе пакорліўцы зямлі, выканаўцы законаў Яго; знайдзеце праўду, знайдзеце пакорлівую мудрасьць; можа стацца, вы схаваецеся ў дзень гневу Гасподняга. | |
Zeph | Bela | 2:4 | Бо Газа будзе пакінутая і Аскалон апусьцее, Азот будзе выгнаны сярод дня і Экрон выкараніцца. | |
Zeph | Bela | 2:5 | Гора жыхарам прыморскай краіны, народу Крыцкаму! Слова Гасподняе — на вас, Хананэі, зямля Філістымская! Я зьнішчу цябе, і ня будзе ў цябе жыхароў,— | |
Zeph | Bela | 2:7 | І дастанецца гэты край рэшце дома Юдавага, і будуць пасьвіць там, і ў дамах Аскалона будуць вечарам адпачываць, бо Гасподзь Бог іх наведае і верне палон іхні. | |
Zeph | Bela | 2:8 | Чуў Я паганьбеньне Маава і лаянку сыноў Амонавых, як яны зьдзекаваліся з Майго народу і вялічаліся на межах ягоных. | |
Zeph | Bela | 2:9 | Таму, жыву Я! кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: Мааў будзе, як Садома, і сыны Амона будуць, як Гамора, здабыткам крапівы, салянаю калдобінаю, пусткаю навекі; рэшта народу Майго возьме іх здабычаю, і ацалелыя зь людзей Маіх атрымаюць іх у спадчыну. | |
Zeph | Bela | 2:10 | Гэта ім — за пыху іхнюю, за тое, што яны зьдзекаваліся і велічаліся над народам Госпада Саваофа. | |
Zeph | Bela | 2:11 | Страшны будзе для іх Гасподзь; бо вынішчыць усіх багоў зямлі, і Яму будуць пакланяцца — кожны зь месца свайго — усе выспы народаў. | |
Zeph | Bela | 2:13 | І працягне Ён руку Сваю на поўнач — і зьнішчыць Асура і ператворыць Нінэвію ў руіны, у месца сухое як пустыня, | |
Zeph | Bela | 2:14 | і пакоіцца будуць сярод яе статкі і ўсякага роду жывёлы; пелікан і вожык будуць начаваць у розных аздобах яе; голас іхні будзе гучаць у вокнах, разбурэньне выявіцца на касяках дзьвярэй, бо не застанецца на іх кедровай шалёўкі. | |
Chapter 3
Zeph | Bela | 3:2 | Ня слухае голасу, ня прымае настаўленьняў, на Госпада не спадзяецца, да Бога свайго не набліжаецца. | |
Zeph | Bela | 3:3 | Князі яго сярод яго — рыклівыя ільвы, судзьдзі яго — вечаровыя ваўкі, якія не пакідаюць да раніцы ніводнай косткі. | |
Zeph | Bela | 3:4 | Прарокі яго—людзі легкадумныя, вераломныя; сьвятары яго апаганьваюць сьвятыню, топчуць закон. | |
Zeph | Bela | 3:5 | Гасподзь праведны пасярод яго, ня чыніць няпраўды, кожнае раніцы яўляе суд свой нязьменна; але беззаконьнік ня ведае сораму. | |
Zeph | Bela | 3:6 | Я вынішчыў народы, разбурыў цвярдыні іхнія; спустошыў вуліцы іхнія, так што ніхто ўжо ня ходзіць па іх; спляжаны гарады іхнія: няма ніводнага чалавека, няма жыхароў. | |
Zeph | Bela | 3:7 | Я казаў: "бойся толькі Мяне, прымай настаўленьне"! і ня будзе зьнішчана жытлішча ягонае, і не спасьцігне яго ліха, якое Я пастанавіў яму; а яны рупліва стараліся псаваць усе свае дзеяньні. | |
Zeph | Bela | 3:8 | Дык вось, чакайце мяне, кажа Гасподзь, да таго дня, калі Я паўстану дзеля спусташэньня, бо Мною вызначана сабраць народы, склікаць царствы, каб выліць на іх абурэньне Маё; бо агнём палкасьці Маёй зжэрта будзе ўся зямля. | |
Zeph | Bela | 3:9 | Тады зноў Я дам народам вусны чыстыя, каб усе заклікалі імя Госпада і служылі Яму аднадушна. | |
Zeph | Bela | 3:10 | З пазарэчных краін Эфіопіі прыхільнікі Мае — дзеці расьсеяных Маіх — прынясуць Мне дарункі. | |
Zeph | Bela | 3:11 | У той дзень ты ня будзеш сарамаціць сябе рознымі ўчынкамі тваімі, якімі ты грашыў супроць Мяне, бо тады Я выдалю спасярод цябе тых, якія марна славяцца тваёй знакамітасьцю, і ня будзеш болей упадаць у пыху на сьвятой гары Маёй. | |
Zeph | Bela | 3:12 | Але пакіну сярод цябе народ пакорлівы і просты, і яны будуць спадзявацца на імя Гасподняе. | |
Zeph | Bela | 3:13 | Рэшта Ізраіля ня будзе рабіць няпраўды, ня будзе гаварыць маны, і ня знойдзецца ў вуснах у іх языка падступнага, бо самыя будуць пасьвіцца і пакоіцца, і ніхто не патрывожыць іх. | |
Zeph | Bela | 3:14 | Радуйся, дачка Сіёна! трыумфуй, Ізраіле! Весяліся і радуйся ад усяго сэрца, дачка Ерусаліма! | |
Zeph | Bela | 3:15 | Адмяніў Гасподзь прысуд над табою, прагнаў ворага твайго! Гасподзь, цар Ізраілеў, пасярод цябе: ужо болей ня ўбачыш ліха. | |
Zeph | Bela | 3:17 | Гасподзь Бог твой сярод цябе: Ён мае сілу ўратаваць цябе; узьвяселіцца за цябе радасьцю, будзе літасьцівы паводле любові Сваёй, будзе радавацца за цябе зь весялосьцю". | |
Zeph | Bela | 3:19 | Вось, Я ўцісну ўсіх уціскальнікаў тваіх у той час і выратую кульгавае, і зьбяру расьсеянае, і прывяду іх у пашану і знакамітасьць на ўсёй гэтай зямлі паганьбеньня іхняга. | |