Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 18
Job Bela 18:1  І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў:
Job Bela 18:2  калі ж пакладзяце вы канец такім гаворкам? абдумайце і пасьля будзем гаварыць.
Job Bela 18:3  Навошта лічыцца нам жывёламі і быць прыніжанымі ў вачах вашых?
Job Bela 18:4  О ты, хто разьдзірае душу тваю ў гневе тваім? Няўжо дзеля цябе апусьцець зямлі, і скале зрушыцца зь месца свайго?
Job Bela 18:5  Так, сьвятло ў беззаконнага патухне, і не застанецца іскры ад агню ягонага.
Job Bela 18:6  Зацьміцца сьвятло ў намёце ягоным, і сьвяцільня ягоная патухне над ім.
Job Bela 18:7  Скароцяцца крокі магутнасьці ягонай, і скіне яго ўласны намысел ягоны,
Job Bela 18:8  бо ён улезе ў сетку сваімі нагамі і па нератах хадзіць будзе.
Job Bela 18:9  Пятля зашмаргне нагу ягоную, і грабежнік зловіць яго.
Job Bela 18:10  Непрыкметна раскладзены на зямлі сілкі на яго і пасткі на дарозе.
Job Bela 18:11  З усіх бакоў будуць палохаць яго жахі і прымушаць яго кідацца туды і сюды.
Job Bela 18:12  Зьмізарнее ад голаду сіла яго, і пагібель гатовая збоку ў яго.
Job Bela 18:13  Зьесьць чэлесы цела ягонага, зьесьць чэлесы ягоныя першынец сьмерці.
Job Bela 18:14  Выгнана будзе з намёта ягонага надзея ягоная, і гэта апусьціць яго да цара жахаў.
Job Bela 18:15  Паселяцца ў намёце ягоным, бо ён ужо не ягоны; жытло ягонае будзе пасыпана серкаю.
Job Bela 18:16  Зьнізу падсохнуць карані ягоныя, і зьверху завянуць галіны ягоныя.
Job Bela 18:17  Памяць пра яго зьнікне зь зямлі, і імя ягонага ня будзе на плошчы.
Job Bela 18:18  Прагоняць яго зь сьвятла ў цемру і сатруць яго з улоньня зямлі.
Job Bela 18:19  Ні сына ягонага, ні ўнука ня будзе ў народзе ягоным, і нікога не застанецца ў сялібах ягоных.
Job Bela 18:20  Днём ягоным зжахнуцца нашчадкі, і сучаснікі будуць агорнуты трымценьнем.
Job Bela 18:21  Такія жытлішчы ў беззаконнага, і такое месца ў таго, хто ня ведае Бога.