Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next
Chapter 20
Prov Bela 20:1  Віно — глумлівае, сякера — шалё­ная; і кожны, хто захапляецца імі, нера­зумны.
Prov Bela 20:2  Пагроза царовая — нібы рык ільва: хто дражніць яго, той грэшыць супроць самога сябе.
Prov Bela 20:3  Гонар чалавеку — ухіліцца ад свары; а хто любіць сварыцца — нера­зумны.
Prov Bela 20:4  Гультай зімою не арэ; жабруе летам — і няма нічога.
Prov Bela 20:5  Помыслы ў сэрцы ў чалавека — глыбокія воды, але чалавек разумны вы­чэрпвае іх.
Prov Bela 20:6  Многія хваляць чалавека за мілажальнасьць, а хто знойдзе чалавека надзейнага?
Prov Bela 20:7  Праведнік ходзіць у сваёй бес­пахібнасьці: шчасныя дзеці ягоныя пасьля яго!
Prov Bela 20:8  Цар, які сядзіць на троне правас­удзьдзя, разганяе вачыма сваімі ўсё ліхое.
Prov Bela 20:9  Хто можа сказаць: "я ачысьціў сэрца сваё, я чысты ад грэху майго?"
Prov Bela 20:10  Дваякія шалі, дваякая мера, і тое і другое — агідныя Госпаду.
Prov Bela 20:11  Можна пазнаць нават падлетка па занятках ягоных: ці чыстыя і ці правільныя ўчынкі ягоныя?
Prov Bela 20:12  Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць — і тое і другое стварыў Гасподзь.
Prov Bela 20:13  Ня любі спаць, каб табе не зьбяд­нець; расплюшчы вочы твае, і будзеш удосыць есьці хлеб.
Prov Bela 20:14  "Дрэнна, дрэнна", кажа пакупнік; а як адыдзе — хваліцца.
Prov Bela 20:15  Ёсьць золата і шмат жэмчугу, але найкаштоўнейшы посуд — вусны разум­ныя.
Prov Bela 20:16  Вазьмі вопратку ягоную, бо ён па­ручыўся за чужога; за незнаёмага вазьмі зь яго заклад.
Prov Bela 20:17  Салодкі чалавеку хлеб, набыты няпраўдаю; але пасьля — рот ягоны пяс­ком напоўніцца.
Prov Bela 20:18  Намеры набываюць пэўнасьць праз нараду, і пасьля нарады вядзі вайну.
Prov Bela 20:19  Хто абгаворвае, той раскрывае та­ямніцы, і хто шырока разьзяўляе рот, з тым не вадзіся.
Prov Bela 20:20  Хто ліхасловіць бацьку свайго і сваю маці, таго сьветач патухне сярод глыбокае цемры.
Prov Bela 20:21  Спадчына, сьпешна захопленая напачатку, ня будзе дабраславёная пазь­ней.
Prov Bela 20:22  Не кажы: "я адплачу табе за зло"; даверся Госпаду, і Ён ахавае цябе.
Prov Bela 20:23  Агідныя Госпаду — дваякія гіры, і дваякія шалі — не дабро.
Prov Bela 20:24  Ад Госпада кіруюцца крокі чала­века; а чалавеку як зьведаць дарогу сваю?
Prov Bela 20:25  Сетка чалавеку — неадумна да­ваць зарок, і пасьля зароку — абдумваць.
Prov Bela 20:26  Мудры цар расьцярушыць бязбож­ных і паверне на іх кола.
Prov Bela 20:27  Сьветач Гасподні — дух чалавека, які вывярае ўсе глыбіні сэрца.
Prov Bela 20:28  Ласка і праўда ахоўваюць цара, і на ласцы ён трымае свой трон.
Prov Bela 20:29  Слава юнакоў — сіла іхняя, а ак­раса старых — сівізна.
Prov Bela 20:30  Раны ад удараў — лечаць ад зла, і ўдары, якія пранікаюць усярэдзіну чэрава.