PSALMS
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66
67
68
69
70
71
72
73
74
75
76
77
78
79
80
81
82
83
84
85
86
87
88
89
90
91
92
93
94
95
96
97
98
99
100
101
102
103
104
105
106
107
108
109
110
111
112
113
114
115
116
117
118
119
120
121
122
123
124
125
126
127
128
129
130
131
132
133
134
135
136
137
138
139
140
141
142
143
144
145
146
147
148
149
150
151
Chapter 67
Psal | Bela | 67:2 | Няхай паўстане Бог — і расьсеюцца ворагі Ягоныя, і хай ад аблічча Ягонага ўцякуць Яго ненавісьнікі! | |
Psal | Bela | 67:3 | Як дым разьвейваецца, так іх разьвей; як топіцца воск ад вагню, так бязбожнікі прад абліччам Божым хай загінуць! | |
Psal | Bela | 67:5 | Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце імю Ягонаму, праслаўляйце Таго, Хто па нябёсах ідзе; Гасподзь імя Яму, — і прад абліччам Ягоным радуйцеся. | |
Psal | Bela | 67:7 | Бог самотных уводзіць у дом, вызваляе вязьняў з кайданаў; а непакорлівыя застаюцца ў скварнай пустыні. | |
Psal | Bela | 67:9 | зямля скаланалася, нават нябёсы плавіліся, ад аблічча Божага, і гэты Сінай — ад аблічча Бога, Бога Ізраілевага. | |
Psal | Bela | 67:10 | Шчодры дождж праліваў Ты, Божа, на Тваю спадчыну, і калі яна зьнемагала ад працы, Ты падмацоўваў яе. | |
Psal | Bela | 67:14 | Калі спачываеце вы ў сваіх вотчынах, вы — як галубіца, у якое крылы срэбрам пакрытыя, а пёры чыстым золатам: | |
Psal | Bela | 67:15 | калі Ўсемагутны расьсеяў цароў на гэтай зямлі , яна забялела, быццам сьнег на Сэлмоне. | |
Psal | Bela | 67:17 | Што ж вы зайздросьліва глядзіце, горы высокія, на гару, на якой Бог з добрай волі жыве, і Гасподзь жыцьме вечна! | |
Psal | Bela | 67:18 | Калясьніц Божых процьма, тысячы тысяч сярод іх; сярод іх Гасподзь на Сінаі, у сьвятыні. | |
Psal | Bela | 67:19 | Ты ўзышоў на вышыню, запалоніў палон, прыняў дары дзеля людзей, каб і адступнікі жыць маглі ў Госпада Бога. | |
Psal | Bela | 67:22 | Але Бог патрушчыць голаў ворагам Сваім, валасатае цемя таго, хто ў грахах сваіх закасьцянеў. | |
Psal | Bela | 67:28 | Там Веньямін малодшы — іхні князь; князі Юдавы — уладыкі іхнія; князі Завулонавы, князі Нэфталімавы. | |
Psal | Bela | 67:31 | Утаймуй зьвера ў трысьнягу, — статак валоў сярод цялят народаў, якія хваляцца зьліткамі срэбра; рассып народы, што бітваў прагнуць. | |