EXODUS
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
Chapter 36
Exod | Bela | 36:1 | І пачаў працаваць Вэсэлііл і Агаліяў і ўсе мудрыя сэрцам, якім Гасподзь даў мудрасьць і розум, каб умець зрабіць усякую працу, патрэбную для сьвятыні, як загадаў Гасподзь. | |
Exod | Bela | 36:2 | І заклікаў Майсей Вэсэлііла і Агаліява і ўсіх мудрых сэрцам, якім Гасподзь даў мудрасьць, і ўсіх, каго вяло сэрца прыступіць да працы і працаваць. | |
Exod | Bela | 36:3 | І ўзялі яны ў Майсея ўсе прынашэньні, якія прынесьлі сыны Ізраілевыя, на патрэбы сьвятыні, каб працаваць. Тым часам усё яшчэ прыносілі яму дабравольныя дары кожнае раніцы. | |
Exod | Bela | 36:4 | Тады прыйшлі ўсе мудрыя сэрцам, якія рабілі ўсялякую працу ў сьвятыні, кожны ад сваёй працы, якую хто рабіў, | |
Exod | Bela | 36:5 | і сказалі Майсею, кажучы: люд шмат прыносіць, больш, чым трэба для працы, якую Гасподзь загадаў зрабіць. | |
Exod | Bela | 36:6 | І загадаў Майсей, і абвешчана было ў табары, каб ні мужчына, ні жанчына не рабілі ўжо нічога дзеля прынашэньня ў сьвятыню; і перастаў люд прынорсіць. | |
Exod | Bela | 36:8 | І зрабілі ўсе мудрыя сэрцам, якія займаліся працаю ў скініі: дзесяць покрываў з суканага вісону і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны ; і херувімаў зрабілі на іх майстэрскаю працаю; | |
Exod | Bela | 36:9 | даўжыня кожнага покрыва дваццаць восем локцяў, і шырыня кожнага покрыва чатыры локці: усім покрывам адна мера. | |
Exod | Bela | 36:10 | І злучыў ён пяць покрываў адно з адным, і астатнія пяць покрываў злучыліся адно з адным. | |
Exod | Bela | 36:11 | І зрабіў петлі блакітнага колеру на краі аднаго покрыва, дзе яно злучалася з другім; гэтак сама зрабіў ён і на краі апошняга покрыва, для злучэньня яго з другім; | |
Exod | Bela | 36:12 | пяцьдзясят петляў зрабіў ён у адным покрыве і пяцьдзясят петляў зрабіў у канцы покрыва, дзе яно злучаецца з другім; петлі гэтыя адпавядалі адна адной; | |
Exod | Bela | 36:13 | і зрабіў пяцьдзясят гачкоў залатых і гачкамі злучыў адно покрыва з другім, і стала скінія адно цэлае . | |
Exod | Bela | 36:14 | Потым зрабіў покрывы з казінай воўны, каб накрываць скінію: адзінаццаць покрываў зрабіў такіх; | |
Exod | Bela | 36:15 | удаўжыню покрыва трыццаць локцяў, і ўшырыню покрыва чатыры локці: у адзінаццаці покрываў мера адна. | |
Exod | Bela | 36:17 | І зрабіў пяцьдзясят петляў на краі покрыва крайняга, дзе яно злучаецца з другім, і пяцьдзясят петляў зрабіў на краі покрыва, якое злучаецца з другім; | |
Exod | Bela | 36:19 | І зрабіў для скініі покрыва з чырвоных барановых скураў і накрыўку зьверху са скураў сініх. | |
Exod | Bela | 36:22 | у кожным брусе па два асьцюкі, адзін насупраць аднаго: так зрабіў ён усе брусы скініі. | |
Exod | Bela | 36:24 | і сорак срэбраных падножжаў зрабіў пад дваццаць брусоў: па два падножжы пад адзін брус на два асьцюкі яго, і два падножжы пад другі брус на два асьцюкі яго; | |
Exod | Bela | 36:26 | і сорак срэбраных падножжаў: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус; | |
Exod | Bela | 36:29 | і былі яны злучаныя знізу і злучаныя ўгары ў адным колцы: так зрабіў ён зь імі абодвума на абодвух кутах; | |
Exod | Bela | 36:30 | і было восем брусоў і срэбраных падножжаў шаснаццаць, па два падножжы пад кожны брус. | |
Exod | Bela | 36:32 | і пяць жэрдак на брусы другога боку скініі, і пяць жэрдак на брусы задняга боку скініі; | |
Exod | Bela | 36:33 | і зрабіў унутраную жэрдзь, якая праходзіла б па сярэдзіне брусоў ад аднаго канца да другога; | |
Exod | Bela | 36:34 | брусы абклаў золатам, і колцы, у якія ўкладваюцца жэрдкі, зрабіў з золата, і жэрдкі абклаў золатам. | |
Exod | Bela | 36:35 | І зрабіў заслону з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону, і майстэрскаю працаю зрабіў на ёй херувімаў; | |
Exod | Bela | 36:36 | і зрабіў для яе чатыры слупы зь сітыму і абклаў іх золатам, з залатымі гачкамі, і выліў для іх чатыры срэбраныя падножжы. | |
Exod | Bela | 36:37 | І зрабіў заслону на ўваход у скінію з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону, узорыстага вырабу, | |