Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
GENESIS
Prev Up Next
Chapter 25
Gene Bela 25:1  І ўзяў Абрагам яшчэ жонку, імем Хэтуру.
Gene Bela 25:2  Яна нарадзіла яму Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха.
Gene Bela 25:3  Ёкшан спарадзіў Шэву і Дэдана. Сыны Дэдана былі: Ашурым, Летушым і Леюмім.
Gene Bela 25:4  Сыны Мадыяна: Эфа, Эфэр, Ханох, Авіда і Элдага. Усе гэтыя сыны Хэтуры.
Gene Bela 25:5  І аддаў Абрагам усё, што было ў яго, Ісааку;
Gene Bela 25:6  а сынам наложніц, якія былі ў Абрагама, даў Абрагам дарункі і адаслаў іх ад Ісаака, сына свайго, яшчэ за жыцьця свайго, на ўсход, у зямлю ўсходнюю.
Gene Bela 25:7  Дзён жыцьця Абрагамавага, якія ён пражыў, было сто семдзесят пяць гадоў;
Gene Bela 25:8  і сканаў Абрагам, і памёр у старасьці добрай, вельмі стары і насычаны, і прылучаны да люду свайго.
Gene Bela 25:9  І пахавалі яго Ісаак і Ізмаіл, сыны ягоныя, у пячоры Махпэл, на полі Эфрона, сына Цахара, Хэтэяніна, якое насупроць Мамрэ,
Gene Bela 25:10  на полі, якое Абрагам набыў у сыноў Хэтавых. Там пахаваны Абрагам і Сарра, жонка ягоная.
Gene Bela 25:11  Пасьля сьмерці Абрагама Бог дабраславіў Ісаака, сына ягонага. Ісаак жыў пры Бээр-лахай-роі.
Gene Bela 25:12  Вось радавод Ізмаіла, сына Абрагамавага, якога нарадзіла Абрагаму Агар, Егіпцянка, Саррына служанка;
Gene Bela 25:13  і вось імёны сыноў Ізмаілавых, імёны іхнія паводле радаводу іхняга: першынец Ізмаілаў Наваёт, Кедар, Адбээл, Міўсам,
Gene Bela 25:15  Хадад, Тэма, Етур, Нафіш і Кедма.
Gene Bela 25:16  Яны сыны Ізмаілавыя, і гэта імёны іхнія, у селішчах іхніх, у качэўях іхніх. Гэта дванаццаць князёў плямёнаў іхніх.
Gene Bela 25:17  А гадоў жыцьця Ізмаілавага было сто трыццаць сем гадоў; і сканаў ён, і памёр, і прылучаны да народу свайго.
Gene Bela 25:18  Яны жылі ад Хавілы да Сура, што перад Егіптам, як ідзеш да Асірыі. Яны пасяліліся перад абліччам усіх братоў сваіх.
Gene Bela 25:19  Вось радавод Ісаака, сына Абрагамавага. Абрагам спарадзіў Ісаака.
Gene Bela 25:20  Ісааку было сорак гадоў калі ён узяў сабе за жонку Рэбэку, дачку Ватуіла Арамэйца зь Месапатаміі, сястру Лавана Арамэйца.
Gene Bela 25:21  І маліўся Ісаак Госпаду за жонку сваю, бо яна была няплодная; і Гасподзь пачуў яго, і зачала Рэбэка жонка ягоная.
Gene Bela 25:22  Сыны ва ўлоньні яе пачалі біцца, і яна сказала: калі так будзе, дык навошта мне гэта? І пайшла спытацца ў Госпада.
Gene Bela 25:23  Гасподзь сказаў ёй: два племені ў чэраве тваім, і два розныя народы пойдуць з нутробы тваёй; адзін народ зробіцца мацнейшы за другі, і большы будзе служыць меншаму.
Gene Bela 25:24  І настаў час ёй радзіць: і вось блізьняты ў нутробе ў яе.
Gene Bela 25:25  Першы выйшаў чырвоны, увесь, як скура, калматы, і далі яму імя: Ісаў.
Gene Bela 25:26  Потым выйшаў брат ягоны, трымаючыся рукою сваёю за пяту Ісава; і дадзена яму імя: Якаў. А Ісааку было шэсьцьдзесят гадоў, калі яны нарадзіліся.
Gene Bela 25:27  Дзеці вырасьлі; і стаў Ісаў чалавекам спрытным у ловах зьвера, чалавекам палёў; а Якаў чалавекам рахманым, жыхаром намётаў.
Gene Bela 25:28  Ісаак любіў Ісава, бо дзічына была да смаку яму; а Рэбэка любіла Якава.
Gene Bela 25:29  І згатаваў Якаў страву; а Ісаў прыйшоў з поля стомлены.
Gene Bela 25:30  І сказаў Ісаў Якаву: дай мне паесьці чырвонага, чырвонага гэтага; бо я стаміўся. Ад гэтага дадзена яму мянушка: Эдом.
Gene Bela 25:31  Але Якаў сказаў: прадай мне цяпер жа сваё першародства.
Gene Bela 25:32  Ісаў сказаў: вось, я паміраю, што мне з гэтага першародства?
Gene Bela 25:33  Якаў сказаў: прысягні мне цяпер жа. Ён прысягнуў яму, і прадаў першародства сваё Якаву.
Gene Bela 25:34  І даў Якаў Ісаву хлеба і стравы з сачыўкі: і ён еў і піў, і ўстаў і пайшоў; і пагардзіў Ісаў першародствам.