Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I CHRONICLES
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 12
I Ch Bela 12:1  І гэтыя таксама прыйшлі да Давіда ў Сэкелаг, калі ён яшчэ хаваўся ад Саўла, сына Кісавага, і былі з адважнікаў, якія дапамагалі ў бітве.
I Ch Bela 12:2  Узброеныя лукам, якія кідалі праваю і леваю рукою камяні і стралялі стрэламі з лука,— з братоў Саўла, ад Веньяміна:
I Ch Bela 12:3  галоўны Ахіезэр, за ім Ёас, сыны Шэмаі, з Гівы; Езіел і Фэлэт, сыны Азмавэта: Бэраха і Егу з Анатота;
I Ch Bela 12:4  Ішмаія Гавааніцянін, адважнік з трыццаці і начальнік над трыццацьцю; Ерамія, Яхазііл, Ёханан і Ёзавад з Гедэры;
I Ch Bela 12:5  Элузай, Ерымот, Вэалія, Шэмарыя, Сафатыя Харытыянін;
I Ch Bela 12:6  Элкана, Ішыяху, Азарыл, Ёэзэр і Ёшавам, Карэяне;
I Ch Bela 12:7  і Ёэла і Зэвадыя, сыны Ерахама, з Гэдора.
I Ch Bela 12:8  І з Гадыцян перайшлі да Давіда ва ўмацаваньне, у пустыню людзі мужныя, ваяўнічыя, узброеныя шчытом і дзідай; твары ільвіныя — твары іхнія, і яны шпаркія, як сарны ў горах.
I Ch Bela 12:9  Галоўны Эзэр, другі Авадыя, трэці Эліяў,
I Ch Bela 12:10  чацьвёрты Мішмана, пяты Ерамія,
I Ch Bela 12:12  восьмы Ёханан, дзявяты Элзавад,
I Ch Bela 12:13  дзясяты Ерамія, адзінаццаты Махбанай.
I Ch Bela 12:14  Яны з сыноў Гадавых узначальцы ў войску: меншы над сотняю, і большы над тысячаю.
I Ch Bela 12:15  Вось яны перайшлі Ярдан у першы месяц, калі ён выступае зь берагоў сваіх, і разагналі ўсіх, што жылі ў далінах на ўсход і захад.
I Ch Bela 12:16  Прыйшлі таксама і з сыноў Веньямінавых і Юдавых ва ўмацаваньне да Давіда.
I Ch Bela 12:17  Давід выйшаў насустрач ім, і сказаў ім: калі зь мірам прыйшлі вы да мяне, каб дапамагаць мне, дык хай будзе ў мяне з вамі адно сэрца; а калі дзеля таго, каб падступна перадаць мяне ворагам маім, тым часам як няма заганы на руках маіх, дык хай бачыць Бог бацькоў нашых і рассудзіць.
I Ch Bela 12:18  І абняў дух Амасая, узначальцу трыццаці, і сказаў ён : мір табе, Давідзе, і з табою, сыне Есэеў; мір табе і мір памочнікам тваім; бо памагае табе Бог твой. Тады прыняў іх Давід і паставіў на чале войска.
I Ch Bela 12:19  І з племя Манасіінага перайшлі да Давіда, калі ён ішоў зь Філістымлянамі на вайну супроць Саўла, але не дапамагаў ім, бо ўзначальцы Філістымскія, параіўшыся, адаслалі яго, кажучы: на нашую галаву ён пяройдзе да гаспадара свайго Саўла.
I Ch Bela 12:20  Калі ён вяртаўся ў Сэкелаг, тады перайшлі да яго з Манасіян: Аднах, Ёзавад, Едыяэл, Міхаіл, Ёзавад, Элігу і Цыльтай, тысячнікі ў Манасіян.
I Ch Bela 12:21  І яны дапамагалі Давіду супроць полчышчаў, бо ўсе гэта былі людзі адважныя і былі правадыры ў войску.
I Ch Bela 12:22  Так з кожным днём прыходзілі да Давіда на дапамогу да таго, што ягонае рушэньне зрабілася вялікае, як рушэньне Божае.
I Ch Bela 12:23  Вось лічба галоўных у войску, якія прыйшлі да Давіда ў Хэўрон, каб перадаць яму царства Саўлавае, па слове Гасподнім:
I Ch Bela 12:24  сыноў Юдавых, якія носяць шчыт і дзіду, было шэсьць тысяч васямсот гатовых да вайны;
I Ch Bela 12:25  з сыноў Сымонавых, людзей адважных, у войску было сем тысяч і сто;
I Ch Bela 12:26  з сыноў Лявііных чатыры тысячы шасьцьсот;
I Ch Bela 12:27  і Ёдай, князь ад племя Аарона, і зь ім тры тысячы сямсот;
I Ch Bela 12:28  і Садок, мужны юнак, і род ягоны, дваццаць два начальнікі;
I Ch Bela 12:29  з сыноў Веньямінавых, братоў Саўлавых, тры тысячы,— але яшчэ многія зь іх трымаліся дома Саўлавага;
I Ch Bela 12:30  з сыноў Яфрэмавых дваццаць тысяч васямсот людзей мужных, людзей знакамітых у родах сваіх;
I Ch Bela 12:31  з паўплемя Манасіінага васямнаццаць тысяч, якія выкліканы былі паіменна, каб пайсьці ўцараваць Давіда;
I Ch Bela 12:32  з сыноў Ісахаравых людзі разумныя, якія ведалі, што калі належала рабіць Ізраілю,— іх было дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія трымаліся слова іхняга;
I Ch Bela 12:33  з племя Завулонавага гатовых да бітвы, узброеных усякаю ваеннаю зброяй, пяцьдзясят тысяч, у страі, аднадушных;
I Ch Bela 12:34  з племя Нэфталімавага тысяча правадыроў, зь імі трыццаць сем тысяч з шчытамі і дзідамі;
I Ch Bela 12:35  з племя Данавага гатовых да вайны дваццаць восем тысяч шасьцьсот;
I Ch Bela 12:36  ад Асіра воінаў, гатовых да бітвы, сорак тысяч;
I Ch Bela 12:37  з-за Ярдана, ад племя Рувімавага, Гадавага, і паўплемя Манасіінага, сто дваццаць тысяч, з усялякай воінскай зброяй.
I Ch Bela 12:38  Усе гэтыя воіны, у страі, ад шчырага сэрца прыйшлі ў Хэўрон уцараваць Давіда над усім Ізраілем. Ды і ўсе іншыя Ізраільцяне былі аднадушныя, каб паставіць царом Давіда.
I Ch Bela 12:39  І прабылі там у Давіда тры дні, елі і пілі, бо браты іхнія прыгатавалі ім;
I Ch Bela 12:40  ды і блізкія да іх, нават да племя Ісахаравага, Завулонавага і Нэфталімавага, прывозілі ўсё страўнае на аслах, і вярблюдах, і мулах, і валах: муку, смоквы і разынкі, і віно, і алей, і буйнога і дробнага быдла мноства, бо радасьць была Ізраілю.