Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 16
Job Bela 16:2  Чуў я шмат такога; нікчэмныя суцешнікі ўсе вы!
Job Bela 16:3  Ці будзе канец ветраным словам? і што схіліла цябе так адказваць?
Job Bela 16:4  І я мог бы гэтак сама сказаць, як вы, калі б душа вашая была на месцы маёй; узбурваўся б на вас словамі і ківаў бы на вас галавою маёю;
Job Bela 16:5  мацаваў бы вас языком маім і рухам губоў суцяшаў бы.
Job Bela 16:6  Ці кажу я, не спатольваецца скруха мая; ці перастаю, што адыходзіць ад мяне?
Job Bela 16:7  Але сёньня Ён стаміў мяне. Ты разбурыў усю сям’ю маю,
Job Bela 16:8  Ты пакрыў мяне маршчынамі ў сьведчаньне супроць мяне; паўстае на мяне зморанасьць мая, у твар дакарае мяне.
Job Bela 16:9  Гнеў Ягоны турзае і варагуе супроць мяне, скрыгоча на мяне зубамі сваімі; непрыяцель мой вострыць на мяне вочы свае.
Job Bela 16:10  Разьзявілі на мяне пашчу сваю; лаючыся б’юць мяне па шчоках; усе змовіліся супроць мяне.
Job Bela 16:11  Аддаў мяне Бог беззаконьніку і ў рукі бязбожных кінуў мяне.
Job Bela 16:12  Я быў спакойны, але Ён патрэс мяне; узяў мяне за шыю і пабіў мяне і паставіў мяне конам Сабе.
Job Bela 16:13  Абступілі мяне стралкі Ягоныя; Ён расьсякае вантробы мае і ня літуе, выліў на зямлю жоўць маю,
Job Bela 16:14  прабівае ўва мне праломіну за праломінай, бяжыць на мяне, як воін.
Job Bela 16:15  Вярэту пашыў я на скуру маю і ў пыл паклаў галаву маю.
Job Bela 16:16  Твар мой пачырванеў ад плачу, і на павеках маіх цень сьмерці,
Job Bela 16:17  пры ўсім тым, што няма рабунку на руках маіх, і малітва мая чыстая.
Job Bela 16:18  Зямля! не закрый маёй крыві, і хай ня будзе месца енку майму.
Job Bela 16:19  І сёньня вось на нябёсах Сьведка мой, і Заступнік мой у вышынях!
Job Bela 16:20  Красамоўныя сябры мае! Да Бога сьлёзіцца вока маё.
Job Bela 16:21  О, калі б чалавек мог спаборнічаць з Богам, як сын чалавечы з блізкім сваім!
Job Bela 16:22  Бо гадам маім прыходзіць канец, і я адыходжу ў дарогу незваротную.