Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LUKE
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 20
Luke Bela 20:1  У адзін з тых дзён, калі Ён вучыў людзей у храме і зьвеставаў, падступіліся першасьвятары і кніжнікі з старэйшынамі
Luke Bela 20:2  і сказалі Яму: скажы нам, якою ўладаю Ты гэта робіш, альбо хто Табе даў уладу такую?
Luke Bela 20:3  Ён сказаў ім у адказ: і Я ў вас пра адно папытаюся, і скажэце Мне:
Luke Bela 20:4  хрышчэньне Янава зь нябёсаў было, ці ад людзей?
Luke Bela 20:5  А яны, разважаючы паміж сабою, казалі: калі скажам: зь нябёсаў, дык скажа: "чаму ж вы не паверылі яму?",
Luke Bela 20:6  а калі скажам: "ад людзей", дык увесь люд паб’е нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян ёсьць прарок.
Luke Bela 20:7  І адказвалі: ня ведаем адкуль.
Luke Bela 20:8  Ісус сказаў ім: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.
Luke Bela 20:9  І пачаў Ён гаварыць народу прытчу такую: адзін чалавек насадзіў вінаграднік і аддаў яго вінаградарам, і адлучыўся на доўгі час;
Luke Bela 20:10  і ў свой час паслаў да вінаградараў раба, каб яны далі яму пладоў зь вінаградніка; але вінаградары, прыбіўшы яго, адаслалі ні з чым.
Luke Bela 20:11  Яшчэ паслаў другога раба; але яны і гэтага, прыбіўшы і зганіўшы, адаслалі ні з чым.
Luke Bela 20:12  І яшчэ паслаў трэцяга; але яны і таго, пакалечыўшы, выгналі.
Luke Bela 20:13  Тады сказаў гаспадар вінаградніка: што мне рабіць? пашлю сына майго любаснага; можа, убачыўшы яго, пасаромеюцца.
Luke Bela 20:14  Але вінаградары, убачыўшы яго, разважалі паміж сабою, кажучы: гэта спадчыньнік; хадзем, заб’ём яго, і спадчына ягоная будзе наша.
Luke Bela 20:15  І, вывеўшы яго вонкі зь вінаградніка, забілі. Што ж зробіць зь імі гаспадар вінаградніка?
Luke Bela 20:16  Прыйдзе і загубіць вінаградараў тых і аддасьць вінаграднік іншым. Тыя, што чулі гэта, сказалі: хай ня будзе!
Luke Bela 20:17  Але Ён, зірнуўшы на іх, сказаў: што азначае гэта, напісанае: "камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся каменем кутнім"?
Luke Bela 20:18  Кожны, хто ўпадзе на той камень, разаб’ецца; а на каго ён упадзе, таго раздушыць.
Luke Bela 20:19  І намышлялі тым часам першасьвятары і кніжнікі, каб накласьці на Яго рукі, але пабаяліся народу, бо зразумелі, што пра іх сказаў Ён гэтую прытчу.
Luke Bela 20:20  І сочачы за Ім, падаслалі падступных людзей, якія прыкінуўшыся пабожнымі, падлавілі б Яго на якім-небудзь слове, каб перадаць Яго начальству і ўладзе правіцеля.
Luke Bela 20:21  І яны спыталіся ў Яго: Настаўнік! мы ведаем, што Ты праўдзіва гаворыш і вучыш, і не зважаеш на аблічча, а праўдзіва шляху Божаму вучыш;
Luke Bela 20:22  ці дазваляецца нам даваць падатак кесару, ці не?
Luke Bela 20:23  А Ён, разгадаўшы злахітрасьць іхную, сказаў ім: што вы Мяне спакушаеце?
Luke Bela 20:24  пакажэце Мне дынар: чыя на ім выява і надпіс? Яны адказвалі: кесаравыя.
Luke Bela 20:25  Ён ім сказаў: дык аддайце кесару кесаравае, а Божае Богу.
Luke Bela 20:26  І не маглі падлавіць Яго ў слове перад людзьмі і, зьдзівіўшыся з адказу Ягонага, замоўклі.
Luke Bela 20:27  Тады падышлі некаторыя з садукеяў, што адмаўляюць уваскрэсеньне, і спыталіся ў Яго:
Luke Bela 20:28  Настаўнік! Майсей напісаў нам, што калі ў каго памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бязьдетны, дык брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і адрадзіць семя брату свайму.
Luke Bela 20:29  Было сем братоў: першы, узяўшы жонку, памёр бязьдзетны;
Luke Bela 20:30  узяў тую жонку другі, і той памёр бязьдетны;
Luke Bela 20:31  узяў яе трэці, таксама і ўсе сямёра, і памерлі, не пакінуўшы дзяцей;
Luke Bela 20:32  пасьля ўсіх памерла і жонка.
Luke Bela 20:33  Дык вось, ва ўваскрэсеньні, катораму зь іх яна будзе жонкаю? бо сямёра яе мелі за жонку.
Luke Bela 20:34  Ісус сказаў ім у адказ: дзеці веку гэтага жэняцца і выходзяць замуж;
Luke Bela 20:35  а тыя, што спадобіліся дасягнуць таго веку і ўваскрэсеньня зь мёртвых, ні жэняцца, ні замуж ня выходзяць,
Luke Bela 20:36  і памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя анёлам і ёсьць сыны Божыя, будучы сынамі ўваскрэсеньня;
Luke Bela 20:37  а што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей паказаў пры купіне, калі назваў Госпада Богам Абрагама і Богам Ісака і Богам Якава.
Luke Bela 20:38  Бог жа ня ёсьць Бог мёртвых, а жывых, бо ў Яго ўсе жывыя.
Luke Bela 20:39  На гэта некаторыя з кніжнікаў сказалі: Настаўнік! Ты добра сказаў.
Luke Bela 20:40  І ўжо не адважваліся распытваць Яго ні пра што. А Ён сказаў ім:
Luke Bela 20:41  як кажуць, Хрыстос ёсьць сын Давідаў?
Luke Bela 20:42  А сам Давід кажа ў кнізе Псальмаў: "сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч ад Мяне,
Luke Bela 20:43  пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх".
Luke Bela 20:44  Дык вось, Давід Госпадам называе Яго: як жа Ён сын яму?
Luke Bela 20:45  І калі слухаў увесь народ, Ён сказаў вучням Сваім:
Luke Bela 20:46  Асьцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгім адзеньні і любяць вітаньні на сходах народных, сядзець наперадзе ў сынагогах, і ляжаць наперадзе на гасьцінах,
Luke Bela 20:47  якія паядаюць дамы ўдоваў і крывадушна доўга моляцца; яны прымуць тым большую асуду.