Toggle notes
Chapter 1
Nahu | Bela | 1:2 | Гасподзь ёсьць Бог руплівец і помсьнік; помсьнік Гасподзь і страшны ў гневе: помсьнік Гасподзь ворагам Сваім, і ня зьлітуецца з супраціўцаў Сваіх. | |
Nahu | Bela | 1:3 | Гасподзь шматцярплівы і вялікі магутнасьцю і не пакідае без пакараньня; у віхуры і ў буры шэсьце Госпада, воблака — пыл ад ног Ягоных. | |
Nahu | Bela | 1:4 | Загадае Ён мору — і яно высыхае, і ўсе рэкі перасыхаюць; вяне Васан і Карміл, і блякне квет на Ліване. | |
Nahu | Bela | 1:5 | Горы трасуцца перад Ім, і пагоркі растаюць, і зямля хістаецца перад абліччам Ягоным, і сусьвет і ўсе, што жывуць на ёй. | |
Nahu | Bela | 1:6 | Перад абурэньнем Яго хто ўстоіць? І хто сьцерпіць полымя гневу Яго? Гнеў Яго разьліваецца як агонь; скалы распадаюцца перад Ім. | |
Nahu | Bela | 1:9 | Што намышляеце вы супроць Госпада? Ён учыніць зьнішчэньне, і бедства ўжо не паўторыцца. | |
Nahu | Bela | 1:10 | бо пераплеценыя паміж сабою, як цярноўнік і ўпітыя, як пэяніцы, яны пажэртыя будуць начыста, як сухая салома. | |
Nahu | Bela | 1:12 | Так кажа Гасподзь: хоць яны бясьпечныя і шматлікія, але яны будуць пасечаны і зьнікнуць; а цябе, хоць Я абцяжарваў, больш абцяжарваць ня буду. | |
Nahu | Bela | 1:14 | А пра цябе, Асур, Гасподзь вызначыў: ня будзе болей насеньня з тваім імем; з дома бога твайго зьнішчу балваноў і куміраў, падрыхтую табе ў ім магілу, бо ты будзеш у пагардзе. | |
Chapter 2
Nahu | Bela | 2:1 | Падымаецца на цябе разбуральнік: ахоўвай цьвярдыні, ахоўвай дарогу, умацуй сьцёгны, зьбірай сілу. | |
Nahu | Bela | 2:2 | Бо адновіць Гасподзь веліч Якава, як веліч Ізраіля, бо спустошылі іх спусташальнікі і вінаградныя галіны іх вынішчылі. | |
Nahu | Bela | 2:3 | Шчыт герояў ягоных прыгожы; воіны яго ў адзеньні барвовым; агнём блішчаць калясьніцы ў дзень падрыхтоўкі да бою, і лес дзідаў хвалюецца. | |
Nahu | Bela | 2:4 | Па вуліцах нясуцца калясьніцы, грымяць на плошчах; бляск ад іх, як ад агню; бліскаюць, як маланкі. | |
Nahu | Bela | 2:5 | Ён выклікае адважных сваіх, але яны спатыкаюцца на хаду сваім; сьпяшаюцца на муры горада, але аблога наладжана ўжо. | |
Nahu | Bela | 2:7 | Вырашана: яна будзе аголена і зьведзена ў палон, і рабыні яе будуць стагнаць, як галубы, бэючы сябе ў грудзі. | |
Nahu | Bela | 2:8 | Нінэвія з часу свайго існаваньня была як сажалка, запоўненая вадою, а яны бягуць. "Стойце, стойце!" Але ніхто не азіраецца. | |
Nahu | Bela | 2:10 | Разрабавана, спустошана і спляжана яна, — і растае сэрца, калені трасуцца; ва ўсіх сьцёгнах моцны боль, і твары ва ўсіх пацямнелі. | |
Nahu | Bela | 2:11 | Дзе цяпер логвішча ільвоў і тая паша для ільвянят, па якой хадзіў леў, ільвіца і львяня, і ніхто не палохаў іх, | |
Nahu | Bela | 2:12 | леў, які хапае для насычэньня шчанюкоў сваіх і душыць для ільвіц сваіх, і напаўняе здабычаю пячоры свае і логвішчы свае — схопленым? | |
Chapter 3
Nahu | Bela | 3:2 | Чутно, як ляскае біч і стукаюць, круцяцца колы, іржэ конь і грукоча на скаку калясьніца. | |
Nahu | Bela | 3:3 | Імчыцца коньніца, бліскае меч і блішчаць дзіды; забітых мноства і груды трупаў: няма канца трупам, спатыкаюцца аб трупы іх. | |
Nahu | Bela | 3:4 | Гэта — за многія блудадзействы распусьніцы прыемнай зьнешнасьці, спрактыкаванай у чарадзействе, якая блудадзействамі сваімі прадае народы і чарадзействамі сваімі — плямёны. | |
Nahu | Bela | 3:5 | Вось Я — на цябе! кажа Гасподзь Саваоф. І падыму на аблічча тваё краі вопраткі тваёй, і пакажу народам галізну тваю і царствам сарамату тваю. | |
Nahu | Bela | 3:7 | І будзе тое, што ўсякі, убачыўшы цябе, пабяжыць ад цябе і скажа: "спустошана Нінэвія! Хто пашкадуе яе? дзе знайду я суцешнікаў табе?" | |
Nahu | Bela | 3:8 | Хіба ты лепшы за Но-Амона, які ляжыць паміж рэкамі, акружаны вадою, валам якога было мора, і мора служыла сьцяною яму? | |
Nahu | Bela | 3:9 | Эфіопія і Егіпет зь безьлічным мноствам іншых служылі яму падмацаваньнем; Копты і Лівійцы прыходзілі на дапамогу табе. | |
Nahu | Bela | 3:10 | Але і ён пераселены, пайшоў у палон; нават немаўляты яго перабітыя на скрыжаваньнях усіх вуліц, а на знакамітых яго кідалі жэрабя, і усе вяльможы яго скаваны ланцугамі. | |
Nahu | Bela | 3:12 | Усе ўмацаваньні твае падобныя на смакоўніцу са сьпелымі пладамі: калі страсянуць іх, дык яны ўпадуць проста ў рот таму, хто хоча есьці. | |
Nahu | Bela | 3:13 | Вось, і народ твой — як жанчыны ў цябе: ворагам тваім разнасьцежацца брамы зямлі тваёй, агонь зжарэ замкі твае. | |
Nahu | Bela | 3:14 | Начэрпай вады на час аблогі; мацуй крэпасьці твае; ідзі ў бруд, тапчы гліну, папраў печ для абпалу цэглы. | |
Nahu | Bela | 3:15 | Там зжарэ цябе агонь, пасячэ цябе меч, паесьць цябе, як вусень, хоць бы ты і памножыўся, як вусень, памножыўся, як саранча. | |
Nahu | Bela | 3:16 | Купцоў у цябе стала больш, чым зорак на небе; але гэтая саранча расьсеецца і паляціць. | |
Nahu | Bela | 3:17 | Князі твае — як саранча, і ваеначальнікі твае — як раі мошак, якія ў час холаду гняздуюцца ў шчылінах сьцен, і калі ўстане сонца, дык разьлятаюцца, — і не пазнаеш месца, дзе яны былі. | |
Nahu | Bela | 3:18 | Сьпяць пастары твае, цар Асірыйскі, пакояцца вяльможы твае; народ твой расьсеяўся па горах, і няма каму сабраць яго. | |