Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
NEHEMIAH
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 12
Nehe Bela 12:1  Вось сьвятары і лявіты, якія прыйшлі з Зарававэлем, сынам Салатыілавым, і зь Ісусам: Сэрая, Ерамія, Эзра,
Nehe Bela 12:7  Салу, Амок, Хэлкія, Едая. Гэта ўзначальцы сьвятароў і браты іхнія ў дні Ісуса.
Nehe Bela 12:8  А лявіты: Ісус, Бінуй, Кадмііл, Шэрэвія, Юда, Матанія, галоўны пры славаслоўі, ён і браты ягоныя,
Nehe Bela 12:9  і Бакбукія і Уній, браты іхнія, разам зь імі адказныя за варту.
Nehe Bela 12:10  Ісус спарадзіў Ёакіма, Ёакім спарадзіў Эльяшыва, Эльяшыў спарадзіў Ёяду,
Nehe Bela 12:11  Ёяда спарадзіў Ёнатана, Ёнатан спарадзіў Ядуя.
Nehe Bela 12:12  У дні Ёакіма былі сьвятары, узначальцы пакаленьняў: з дома Сэраі Мэрая, з дома Ераміі Хананія,
Nehe Bela 12:13  з дома Эздры Мэшулам, з дома Амарыі Ёханан,
Nehe Bela 12:14  з дома Мэліху Ёнатан, з дома Шэваніі Язэп,
Nehe Bela 12:15  з дома Харыма Адна, з дома Мэраёта Хэлкія,
Nehe Bela 12:16  з дома Іда Захарыя, з дома Гінэтона Мэшулам,
Nehe Bela 12:17  здома Авіі Зіхрый, здома Міньяміна, з дома Маадыі Пілтай,
Nehe Bela 12:18  з дома Вілгі Шамуй, з дома Шэмаі Ёнатан,
Nehe Bela 12:19  з дома Еярыва Матнай, з дома Едаі Узій,
Nehe Bela 12:20  з дома Салая Калай, з дома Амока Эвэр,
Nehe Bela 12:21  з дома Хэлкіі Хашавія, з дома Едаі Натанаіл.
Nehe Bela 12:22  Лявіты, узначальцы пакаленьняў, унесены ў запіс у дні Эльяшыва, Ёяды, Ёханана і Ядуя, і таксама сьвятары ў валадараньне Дарыя Персідскага.
Nehe Bela 12:23  Сыны Лявія, узначальцы пакаленьняў, упісаны ў летапісы да дзён Ёханана, сына Эльяшыва.
Nehe Bela 12:24  Узначальцы лявітаў: Хашавія, Шэрэвія і Ісус, сын Кадмііла, і браты іхнія, пры іх пастаўленыя дзеля праслаўленьня пры падзякаваньнях, паводле ўстанаўленьня Давіда, чалавека Божага — зьмена за зьменаю.
Nehe Bela 12:25  Матанія, Бакбукія, Авадыя, Мэшулам, Талмон, Акуў — вартавыя, брамнікі на варце каля парогаў брамных.
Nehe Bela 12:26  Яны былі ў дні Ёакіма, сына Ісусавага, сына Ёсэдэкавага, і ў дні начальніка вобласьці Нээміі і кніжніка Эздры, сьвятара.
Nehe Bela 12:27  Пры асьвячэньні сьцяны Ерусалімскай запатрабавалі лявітаў з усіх мясьцінаў іхніх, загадваючы ім прыйсьці ў Ерусалім дзеля ўчыненьня асьвячэньня і радаснага сьвята з праслаўленьнямі і песьнямі пад гукі кімвалаў, псалтыроў і гусьляў.
Nehe Bela 12:28  І сабраліся сыны сьпевакоў з акругі Ерусалімскай і зь сёлаў Нэтафацкіх,
Nehe Bela 12:29  і з Бэт-Гагілгала, і з палёў Гевы і Азмавэта, бо сьпевакі пабудавалі сабе вёскі ў наваколлі Ерусаліма.
Nehe Bela 12:30  І ачысьціліся сьвятары і лявіты, і ачысьцілі народ і брамы і сьцяну.
Nehe Bela 12:31  Тады я павёў начальнікаў у Юдэі на сьцяну і паставіў два вялікія хоры начале шэсьця, і адзін зь іх ішоў з правага боку сьцяны да Гнаявое брамы.
Nehe Bela 12:32  За імі ішоў Гашая і палавіна начальнікаў у Юдэі,
Nehe Bela 12:34  Юда і Веньямін, і Шэмая і Ерамія,
Nehe Bela 12:35  а з сыноў сьвятаровых з трубамі: Захарыя, сын Ёнатана, сын Шэмаі, сын Матаніі, сын Міхея, сын Закхура, сын Асафа,
Nehe Bela 12:36  і браты ягоныя: Шэмая, Азарыіл, Мілалай, Гілалай, Маай, Натанаіл, Юда і Хананій з музычнымі спарудамі Давіда, чалавека Божага , і кніжнік Эздра наперадзе іх.
Nehe Bela 12:37  Каля брамы Крыніцы, насупраць іх, яны падняліся па прыступках горада Давідавага па лесьвіцы, якая вядзе на сьцяну вышэй дома Давідавага, да Вадзяное брамы на ўсход.
Nehe Bela 12:38  Другі хор ішоў насупраць іх, і за ім я і палавіна народу, па сьцяне ад пячной вежы і да шырокай сьцяны,
Nehe Bela 12:39  і ад брамы Яфрэмавай, міма старое брамы і брамы Рыбнай і іежы Хананэла і вежы Мэа, да Авечае брамы, і спыніліся каля брамы Цямнічнай.
Nehe Bela 12:40  Потым абодва хоры сталі каля дома Божага, і я і палавіна начальнікаў са мною,
Nehe Bela 12:41  і сьвятары: Эльякім, Маасэя, Міньямін, Міхей, Эльёэнай, Захарыя, Хананія з трубамі,
Nehe Bela 12:42  і Маасэя і Шэмая, і Элеазар і Узій, і Ёханан і Малхія, і Элам і Эзэр. І сьпявалі сьпевакі гучна; галоўны ў іх быў Ізрахія .
Nehe Bela 12:43  І прыносілі ў той дзень вялікія ахвяры і весяліліся, бо Бог даў ім вялдікую радасьць. Весяліліся і жанчыны і дзеці, і весялосьць Ерусаліма далёка было чуваць.
Nehe Bela 12:44  У той самы дзень прыстаўлены былі людзі да кладовых пакояў для прынашэньняў пачаткаў і дзесяцінаў, каб зьбіраць з палёў пры гарадах часткі, пакладзеныя законам для сьвятароў і лявітаў, бо Юдэям радасна было глядзець на сьвятароў і лявітаў, якія стаялі,
Nehe Bela 12:45  якія правілі службу Богу свайму і дзеі ачышчэньня і былі сьпевакамі і брамнікамі паводле ўстанаўленьня Давіда і сына яго Саламона.
Nehe Bela 12:46  Бо здаўна ў дні Давіда і Асафа былі ўстаноўлены ўзначальцы сьпевакоў і песьні Богу, пахвальныя і падзякавальныя.
Nehe Bela 12:47  Усе Ізраільцяне ў дні Зарававэля і ў дні Нээміі давалі часткі сьпевакам і брамнікам на кожны дзень і аддавалі сьвятыні лявітам, а лявіты аддавалі сьвятыні сынам Аарона.