Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LEVITICUS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 26
Levi Bela 26:1  Не рабеце сабе куміраў і выяваў, і слупоў ня стаўце ў сябе, і камянёў з выявамі не кладзеце ў зямлі вашай, каб кланяцца перад імі, бо Я Гасподзь, Бог ваш.
Levi Bela 26:2  Суботы Мае шануйце і сьвятыню Маю паважайце: Я Гасподзь.
Levi Bela 26:3  Калі вы будзеце рабіць паводле статутаў Маіх і запаведзі Мае будзеце шанаваць і выконваць іх,
Levi Bela 26:4  дык Я дам вам дажджы ў свой час, і зямля дасьць парасьліны сваёй, і дрэвы польныя дадуць плод свой;
Levi Bela 26:5  і малацьба хлеба будзе дасягаць у вас збору вінаграду, збор вінаграду будзе дасягаць севу, і будзеце есьці хлеб свой удосыць, і будзеце жыць на зямлі ў бясьпецы;
Levi Bela 26:6  пашлю мір на зямлю, ляжаце, і ніхто з вас не занепакоіцца, выганю лютых зьвяроў зь зямлі, і меч ня пройдзе па зямлі вашай;
Levi Bela 26:7  і праганяцьмеце ворагаў вашых, і ўпадуць яны перад вамі ад меча;
Levi Bela 26:8  пяцёра з вас прагоняць сто, і сто з вас прагоняць дзесяць тысяч, і ўпадуць ворагі вашы перад вамі ад меча;
Levi Bela 26:9  пагляджу на вас, і пладаноснымі зраблю вас, і памножу вас, і ўстанаўлю запавет Мой з вамі;
Levi Bela 26:10  і будзеце есьці старое леташняе, і выкінеце старое дзеля новага;
Levi Bela 26:11  і пастаўлю селішча Маё сярод вас, і душа Мая не пагрэбуе вамі;
Levi Bela 26:12  і хадзіцьму сярод вас і буду вашым Богам, і вы будзеце Маім народам.
Levi Bela 26:13  Я Гасподзь Бог ваш, Які вывеў вас зь зямлі Егіпецкай, каб вы ня былі там рабамі, і разарваў повязі ярма вашага і павёў вас з паднятаю галавою.
Levi Bela 26:14  Калі ж не паслухаецеся Мяне і ня будзеце выконваць усіх наказаў гэтых,
Levi Bela 26:15  і калі пагардзіце Маімі пастановамі, і калі душа вашая пагрэбуе Маімі законамі, так што вы ня будзеце выконваць усіх наказаў Маіх, парушыўшы запавет Мой,—
Levi Bela 26:16  дык Я зраблю з вамі так: пашлю на вас жудасьць, чэзласьць і гарачку, ад якіх стомяцца вочы і вымучыцца душа, і будзеце сеяць насеньне вашае марна, і ворагі вашыя зьядуць яго;
Levi Bela 26:17  павярну аблічча Маё на вас, і будзеце перад ворагамі вашымі, і будуць валадарыць над вамі непрыяцелі вашыя, і пабяжыце, калі ніхто ня гнацьмецца за вамі.
Levi Bela 26:18  І калі пры ўсім гэтым не паслухаецеся Мяне, дык Я сямікроць павялічу пакараньне за грахі вашыя,
Levi Bela 26:19  і зламаю ганарыстую зацятасьць вашую, і неба ваша зраблю, як жалеза, і зямлю вашую, як медзь;
Levi Bela 26:20  і марна будзе вычэрпвацца сіла вашая, і зямля вашая ня дасьць парасьліны сваёй, і дрэвы зямлі не дадуць пладоў сваіх.
Levi Bela 26:21  А калі пойдзеце супроць Мяне і не захочаце слухацца Мяне, дык Я дадам вам удараў сямікроць за грахі вашыя:
Levi Bela 26:22  пашлю на вас зьвяроў польных, якія пазбавяць вас дзяцей, зьнішчаць быдла ваша і вас паменшаць, так што апусьцеюць дарогі вашыя.
Levi Bela 26:23  Калі і пасьля гэтага не паправіцеся і пойдзеце супроць Мяне,
Levi Bela 26:24  дык і Я пайду супроць вас і паб'ю вас сямікроць за грахі вашыя,
Levi Bela 26:25  і навяду на вас помсны меч у адплату за запавет; калі ж пахаваецеся ў гарады вашыя, дык пашлю на вас пошасьць, і аддадзены будзеце ў рукі ворага;
Levi Bela 26:26  хлеб, які мацуе чалавека , зьнішчу ў вас; дзесяць жанчын будуць пячы хлеб ваш у адной печы і аддавацьмуць хлеб ваш на вагу; вы будзеце есьці і ня будзеце сытыя.
Levi Bela 26:27  А калі і пасьля гэтага не паслухаецеся Мяне і пойдзеце супроць Мяне,
Levi Bela 26:28  дык і Я ў лютасьці пайду супроць вас і пакараю вас сямікроць за грахі вашыя,
Levi Bela 26:29  і будзеце есьці плоць сыноў вашых, і плоць дочак вашых есьцімеце:
Levi Bela 26:30  спустошу вышыні вашыя, і разбуру слупы вашыя, і скіну трупы вашыя на руіны ідалаў вашых, і пагрэбуе душа Мая вамі;
Levi Bela 26:31  гарады вашыя зраблю пустыняю, і спустошу сьвятыні вашыя, і ня буду нюхаць прыемнай духмянасьці ахвяраў вашых;
Levi Bela 26:32  і спустошу зямлю вашу , так што зьдзівяцца зь яе ворагі вашы, што пасяліліся на ёй;
Levi Bela 26:33  а вас расьсею сярод народаў і агалю сьледам за вамі меч, і будзе зямля ваша пустая і гарады вашы разбураныя.
Levi Bela 26:34  Тады адшкадуе сябе зямля за суботы свае ва ўсе дні запусьценьня свайго ; а калі вы будзеце ў зямлі ворагаў вашых, тады будзе пакоіцца зямля і адшкадуе сябе за суботы свае;
Levi Bela 26:35  ва ўсе дні запусьценьня будзе яна пакоіцца, колькі не пакоілася ў суботы вашыя, калі вы жылі на ёй.
Levi Bela 26:36  Астаткам вашым пашлю ў сэрца баязьлівасьць у зямлі ворагаў іхніх, і шум трапятаньня ліста пагоніць іх, і пабягуць як ад меча, і ўпадуць, калі ніхто не даганяе,
Levi Bela 26:37  і спатыкнуцца адзін аб аднаго, як ад меча, тым часам як ніхто не даганяцьме, і ня будзе ў вас сілы супроцьстаяць ворагам вашым;
Levi Bela 26:38  і загінеце сярод народаў, і зжарэ вас зямля ворагаў вашых;
Levi Bela 26:39  а астаткі вашыя счэзнуць за свае беззаконьні ў землях ворагаў вашых і за беззаконьні бацькоў сваіх счэзнуць;
Levi Bela 26:40  тады прызнаюцца яны ў беззаконьні сваім і ў беззаконьні бацькоў сваіх, як яны ўчынялі злачынствы супроць Мяне і ішлі супроць Мяне,
Levi Bela 26:41  за што і Я ішоў супроць іх і ўвёў іх у зямлю ворагаў іхніх; тады ўпакорыцца неабрэзанае сэрца іхняе, і тады пацерпяць яны за беззаконьні свае.
Levi Bela 26:42  І Я ўзгадаю запавет Мой зь Якавам і запавет Мой зь Ісаакам, і запавет Мой з Абрагамам узгадаю, і зямлю ўзгадаю;
Levi Bela 26:43  тым часам як зямля пакінута будзе імі і будзе адшкадоўваць сябе за суботы свае, апусьцеўшы ад іх, і яны будуць цярпець за сваё беззаконьне, за тое, што пагарджалі законамі Маімі і душа іхняя грэбавала пастановамі Маімі,
Levi Bela 26:44  і тады як яны будуць у зямлі ворагаў іхніх,— Я не пагляджу на іх і не пагрэбую імі настолькі, каб зьнішчыць іх, каб разбурыць запавет Мой зь імі, бо Я Гасподзь, Бог іхні;
Levi Bela 26:45  нагадаю ім пра запавет іхні з продкамі, якіх вывеў Я зь зямлі Егіпецкай перад вачыма народаў, каб быць іхнім Богам. Я Гасподзь.
Levi Bela 26:46  Вось пастановы і вызначэньні і законы, якія пастанавіў Гасподзь паміж Сабою і сынамі Ізраілевымі на гары Сінай праз Майсея.