Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 10
Prov Bela 10:1  Выслоўі Саламона. Сын мудры радуе бацьку, а сын бязг­лузды — засмучэньне маці ягонай.
Prov Bela 10:2  Не даюць карысьці скарбы няпра­ведныя, а праўда ратуе ад сьмерці.
Prov Bela 10:3  Не дапусьціць Гасподзь, каб гала­дала душа праведнага, а зьдзірства бяз­божных адкіне.
Prov Bela 10:4  Лянівая рука робіць бедным, а рука руплівая ўзбагачае.
Prov Bela 10:5  Хто зьбірае летам — сын разумны, а хто сьпіць у жніво — сын шалапутны.
Prov Bela 10:6  Дабраславеньні — на галаву пра­веднага, а вусны бязбожным затуліць насільле.
Prov Bela 10:7  Памяць пра праведнага дабраславё­ная будзе, а імя бязбожных спаганьбіцца.
Prov Bela 10:8  Мудры сэрцам прымае запаведзі, а бязглузды вуснамі спатыкнецца.
Prov Bela 10:9  Хто ходзіць у беззаганнасьці, той ходзіць бясьпечна; а хто скрыўляе шляхі свае, той будзе выкрыты.
Prov Bela 10:10  Хто міргае вачыма, той чыніць прыкрасьць, а бязглузды вуснамі спатык­нецца.
Prov Bela 10:11  Вусны праведніка — крыніца жыцьця, а вусны бязбожным затуліць насільле.
Prov Bela 10:12  Нянавісьць будзіць разлад, любоў акупае ўсе грахі.
Prov Bela 10:13  На вуснах у разумнага мудрасьць, а на целе ў дурнога — дубец.
Prov Bela 10:14  Мудрыя зьберагаюць веды, а ву­сны немысьля — блізкая пагібель.
Prov Bela 10:15  Маёмасьць багатага — моцны го­рад яго, бяда бедным — іхняе ўбоства.
Prov Bela 10:16  Праца праведнага — на жыцьцё, прыбытак бязбожнага — на грэх.
Prov Bela 10:17  Хто захоўвае настаўленьне, той на дарозе да жыцьця; а хто пагарджае за­сьцярогай — блукае.
Prov Bela 10:18  Хто хавае нянавісьць, у таго вусны ілжывыя; і хто пашырае паклёпы — нера­зумны.
Prov Bela 10:19  Пры шматслоўі ня ўнікнуць грэху, а хто стрымлівае вусны свае — разумны.
Prov Bela 10:20  Чыстае срэбра — язык праведнага, а сэрца бязбожных — нікчэма.
Prov Bela 10:21  Вусны праведнага пасьвяць многіх, а неразумныя мруць ад нястачы глузду.
Prov Bela 10:22  Дабраславеньне Гасподняе — яно ўзбагачае і смутку з сабой ня прыносіць.
Prov Bela 10:23  Радуе немысьля — учынак га­небны, а чалавека разумнага — муд­расьць.
Prov Bela 10:24  Чаго баіцца бязбожнік, тое спасьцігне яго, а жаданьне праведнікаў збудзецца.
Prov Bela 10:25  Як падымецца бура, так і няма бязбожнага; а ў праведніка — аснова веч­ная.
Prov Bela 10:26  Што воцат зубам і дым вачам, тое гультай тым, хто пасылае яго.
Prov Bela 10:27  Страх Гасподні дадае дзён, а гады бязбожных скароцяцца.
Prov Bela 10:28  Спадзяваньне праведнікам — ра­дасьць, а надзея бязбожных загіне.
Prov Bela 10:29  Шлях Гасподні — цьвярдыня нявінным і пагібель бязбожным.
Prov Bela 10:30  Праведнік вавек не пахісьнецца, а бязбожныя не пажывуць на зямлі.
Prov Bela 10:31  З вуснаў праведніка крынічыць мудрасьць, а язык шкодлівы будзе вы­рваны.
Prov Bela 10:32  Вусны праведніка любяць богас­падобнае, а вусны бязбожных — разбэш­чанае. .