Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 1
Prov Bela 1:1  Выслоўі Саламона, сына Давідавага, цара Ізраільскага.
Prov Bela 1:2  Каб спазнаць мудрасьць і на­стаўленьне, зразумець разумныя выслоўі;
Prov Bela 1:3  засвоіць правілы добрай раз­важлівасьці, справядлівасьці, права і слушнасьці;
Prov Bela 1:4  прастадушным даць кемнасьць, юнаку — веды і разважлівасьць;
Prov Bela 1:5  паслухае мудры і памножыць веды, і разумны знойдзе мудрыя парады;
Prov Bela 1:6  каб разумець выслоўе і загадкавую мову, словы мудрацоў і загадкі іхнія.
Prov Bela 1:7  Пачатак мудрасьці — страх Гас­подні; толькі дурні пагарджаюць муд­расьцю і настаўленьнем.
Prov Bela 1:8  Слухай, сыне мой, настаўленьне бацькі твайго, і не адкідай запавету маці тваёй:
Prov Bela 1:9  бо гэта — прыгожы вянок на галаву тваю і акраса на шыю тваю.
Prov Bela 1:10  Сыне мой! калі цябе будуць на­маўляць грэшнікі, не згаджайся.
Prov Bela 1:11  Калі будуць казаць: "ідзі з намі, зробім засаду на кроў, падпільнуем бяз­грэшнага і бязьвіннага,
Prov Bela 1:12  жывых праглынем іх, як апрамет­ная, і — цэлых, як тых, што ў магілу сы­ходзяць;
Prov Bela 1:13  набяром усякага каштоўнага дабра, напоўнім дамы нашыя здабычаю;
Prov Bela 1:14  далучы сваю долю да нашай, ск­ладка адна будзе на ўсіх нас":
Prov Bela 1:15  Сыне мой! не хадзі адною дарогаю зь імі, утрымай нагу тваю ад сьцежкі іхняй,
Prov Bela 1:16  бо іхнія ногі бягуць да ліхога і сьпяшаюцца кроў праліваць.
Prov Bela 1:17  На вачах ва ўсіх птушак дарма раскідаецца сетка;
Prov Bela 1:18  а яны кроў сваю сочаць, засады ладзяць на душы свае.
Prov Bela 1:19  Такія дарогі ва ўсіх, хто прагне чужога дабра: яно забірае жыцьцё ў свайго ўласьніка.
Prov Bela 1:20  Мудрасьць кліча на вуліцах, на плошчах узносіць свой голас,
Prov Bela 1:21  на шумных сходах прапаведуе, каля гарадское брамы прамаўляе слова сваё:
Prov Bela 1:22  "Дакуль, немысьлі, любіцьмеце невуцтва? дакуль пакепнікі будуць кепст­вам цешыцца? дакуль бязглуздыя будуць ненавідзець навуку?
Prov Bela 1:23  паслухайце маёй засьцярогі: вось, я вылью на вас Духа майго, абвяшчу вам словы мае.
Prov Bela 1:24  Я клікала, а вы не паслухаліся; я падавала руку маю, і ніхто не зважаў;
Prov Bela 1:25  і вы адкінулі ўсе мае рады, і пе­расьцярогаў маіх не прынялі:
Prov Bela 1:26  за тое і я пасьмяюся з вашай пагібелі; парадуюся, калі прыйдзе ваш ст­рах;
Prov Bela 1:27  калі прыйдзе ваш страх, як бура, і няшчасьце, як віхура, наляціць на вас; калі спадобіць вас нядоля і ўціск.
Prov Bela 1:28  Тады будуць клікаць мяне, і я не пачую.
Prov Bela 1:29  За тое, што зьненавідзелі веды і ня выбралі страху Гасподняга,
Prov Bela 1:30  не схацелі парады маёй, пагардзілі ўсімі перасьцярогамі маімі;
Prov Bela 1:31  за тое няхай ядуць яны з плоду да­рог сваіх і насычаюцца з парадаў сваіх.
Prov Bela 1:32  Бо адступніцтва неразумных заб’е іх, і бястурботнасьць немысьляў загубіць іх.
Prov Bela 1:33  А хто мяне слухае, будзе жыць у бясьпецы і спакойна, не баючыся ліха".