EXODUS
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
Chapter 12
Exod | Bela | 12:2 | месяц гэты хай будзе ў вас пачаткам месяцаў, першымхай будзе ён у вас паміж месяцамі года. | |
Exod | Bela | 12:3 | Скажэце ўсяму супольству Ізраілеваму: у дзясяты дзень гэтага месяца няхай возьме кожны адно ягня па сем'ях, па ягняці на сямейства; | |
Exod | Bela | 12:4 | а калі сям'я такая малая, што ня зьесьць ягняці, дык няхай возьме з суседам сваім, бліжэйшым да дома свайго, па ліку душ: паводле той меры, колькі кожны зьесьць, палічэцеся на ягня. | |
Exod | Bela | 12:5 | Ягня ў вас павінна быць бяз хібы, мужчынскага полу, аднагодак; вазьмеце яго ад авечак альбо ад коз, | |
Exod | Bela | 12:6 | і няхай яно захоўваецца ў вас да чатырнаццатага дня гэтага месяца: тады хай заколе яго ўвесь сход грамады Ізраільскай увечары, | |
Exod | Bela | 12:7 | і хай возьмуць ад крыві і памажуць на абодвух вушаках і на папярэчыне дзьвярэй у дамах, дзе будуць есьці яго; | |
Exod | Bela | 12:8 | няхай зьядуць мяса з яго у гэтую самую ноч, сьпечанае на агні,— з прэсным хлебам і з горкімі травамі няхай з'ядуць яго; | |
Exod | Bela | 12:9 | ня ежце ад яго недапечанага, альбо гатаванага ў вадзе, а ежце сьпечанае на агні, галаву з нагамі і вантробамі; | |
Exod | Bela | 12:11 | А ежце яго так: хай будзе паясьніца ваша перапяразана, абутак ваш на нагах вашых і кіі вашыя ў руках вашых, і ежце яго пасьпешліва: гэта — Паска Гасподняя. | |
Exod | Bela | 12:12 | А Я гэтай самай ночы прайду па зямлі Егіпецкай, і паб'ю кожнага першынца ў зямлі Егіпецкай, ад чалавека да быдла, і над усімі божышчамі Егіпецкімі ўчыню суд. Я Гасподзь. | |
Exod | Bela | 12:13 | І будзе ў вас кроў знакам на дамах, дзе вы знаходзіцеся, і ўбачу кроў і прайду міма вас, і ня будзе сярод вас пошасьці згубнае, калі буду караць зямлю Егіпецкую. | |
Exod | Bela | 12:14 | І хай будзе вам дзень гэты незабыўны, і сьвяткуйце яго як сьвята Госпаду ва ўсе роды вашыя; як устанаўленьне вечнае свьяткуйце яго. | |
Exod | Bela | 12:15 | Сем дзён ежце прэсны хлеб; з самага першага дня зьнішчыце квашанае ў дамах вашых, бо хто будзе есьці квашанае зь першага дня да сёмагна дня, душа тая зьнішчана будзе з асяродзьдзя Ізраіля. | |
Exod | Bela | 12:16 | І ў першы дзень хай будзе ў вас сьвяты сход, і ў сёмы дзень сьвяты сход: ніякай працы нельга рабіць у гэтыя дні ; толькі што есьці кожнаму, адно тое можна рабіць вам. | |
Exod | Bela | 12:17 | пільнуйцеся праснакоў, бо ў гэты самы дзень Я вывеў рушэньне вашае зь зямлі Егіпецкай, і пільнуйцеся дня гэтага ў роды вашыя, як устанаўленьня вечнага. | |
Exod | Bela | 12:18 | З чатырнаццатага дня першага месяца, зь вечара ежце прэсны хлеб да вечара дваццаць першага дня таго самага месяца; | |
Exod | Bela | 12:19 | сем дзён не павінна быць закваскі ў дамах вашых, бо хто будзе есьці квашанае, душа тая вынішчана будзе з грамады Ізраілевай, прыхадзень гэта альбо прыродны жыхар зямлі той. | |
Exod | Bela | 12:21 | І склікаў Майсей усіх старэйшынаў Ізраілевых і казаў ім: выберыце і вазьмеце сабе ягнят па сем'ях вашых і закалеце паску; | |
Exod | Bela | 12:22 | і вазьмеце пучок ізопу, і абмачэце ў кроў, якая ў посудзе, і памажце папярочыну і абодва вушакі дзьвярэй крывёю, якая ў посудзе: а вы ніхто ня выходзьце за дзьверы дома свайго да раніцы. | |
Exod | Bela | 12:23 | І пойдзе Гасподзь караць Егіпет, і ўбачыць кроў на папярочыне і на абодвух вушаках, і пройдзе Гасподзь міма дзьвярэй, і не дапусьціць згубцу ўвайсьці ў дамы вашыя дзеля кары. | |
Exod | Bela | 12:25 | Калі ўвойдзеце ў зямлю, якую Гасподзь дасьць вам, як Ён казаў, захоўвайце гэта служэньне. | |
Exod | Bela | 12:27 | скажэце: гэта пасхальная ахвяра Госпаду, Які прайшоў міма дамоў сыноў Ізраілевых у Егіпце, калі караў Егіпцянаў, і дамы нашыя выбавіў. І схіліўся народ і пакланіўся. | |
Exod | Bela | 12:28 | І пайшлі сыны Ізраілевыя і зрабілі: як сказаў Гасподзь Майсею і Аарону, так і зрабілі. | |
Exod | Bela | 12:29 | Апоўначы Гасподзь пабіў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, ад першынца фараона, які сядзеў на троне сваім, да першынца вязьня, які быў у цямніцы, і ўсё першароднае з жывёлы. | |
Exod | Bela | 12:30 | І ўстаў фараон уначы сам і ўсе рабы ягоныя і ўвесь Егіпет; і пачаўся вялікі енк у зямлі Егіпецкай, бо ня было дома, дзе ня было б мёртвага. | |
Exod | Bela | 12:31 | І паклікаў Майсея і Аарона ўначы і сказаў: устаньце, выйдзіце з асяродзьдзя народу майго, як вы, так і сыны Ізраілевыя, і ідзеце, учынеце служэньне Госпаду, як казалі вы; | |
Exod | Bela | 12:33 | і пануквалі Егіпцяне народ, каб хутчэй выслаць яго зь зямлі той; бо казалі яны: мы ўсе памрэм. | |
Exod | Bela | 12:34 | І панёс народ цеста сваё, перш чым яно закісла; рошчына іхняя, завязаная ў вопратцы іхняй, была на плячах іхніх. | |
Exod | Bela | 12:35 | І зрабілі сыны Ізраілевыя паводле слова Майсеевага і прасілі ў Егіпцянаў рэчаў срэбраных і рэчаў залатых і вопраткі. | |
Exod | Bela | 12:36 | А Гасподзь даў ласку народу ў вачах Егіпцянаў: і яны давалі яму, і абабраў ён Егіпцянаў. | |
Exod | Bela | 12:37 | І выправіліся сыны Ізраілевыя з Раамсэса ў Сакхот да шасьцісот тысяч пешых мужчын, акрамя дзяцей; | |
Exod | Bela | 12:38 | і мноства рознапляменных людзей выйшлі зь імі, і дробнае і буйное быдла, статак вельмі вялікі. | |
Exod | Bela | 12:39 | І сьпяклі яны зь цеста, якое вынесьлі зь Егіпта, праснакі, бо яно яшчэ ня скісла, таму што яны выгнаныя былі зь Егіпта і не маглі марудзіць і нават ежы не прыгатавалі сабе на дарогу. | |
Exod | Bela | 12:41 | Як прайшло чатырыста трыццаць гадоў, у гэты самы дзень выйшла ўсё рушэньне Гасподняе зь зямлі Егіпецкай уначы. | |
Exod | Bela | 12:42 | Гэта — ноч чуваньня Госпаду за вывад іх зь зямлі Егіпецкай; гэта самая ноч — чуваньне Госпаду ва ўсіх сыноў Ізраілевых у роды іхнія. | |
Exod | Bela | 12:43 | І сказаў Гасподзь Майсею і Аарону: вось статут Пасхі: ніякі іншапляменец не павінен есьці яе; | |
Exod | Bela | 12:48 | А калі паселіцца ў цябе прыхадзень і захоча ўчыніць Пасху Госпаду, дык абрэж у яго ўсіх мужчынскага полу, і тады няхай ён пачне рабіць яе, і будзе як прыродны жыхар зямлі; а ніякі неабрэзаны не павінен есьці яе; | |