Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 24
Job Bela 24:1  Чаму не схаваныя ад Усемагутнага часіны, і тыя, што ведаюць Яго, ня бачаць дзён Ягоных?
Job Bela 24:2  Межы перасоўваюць, гоняць статкі і пасьвяць у сябе ;
Job Bela 24:3  у сіротаў зводзяць асла, ва ўдавы бяруць пад заклад вала;
Job Bela 24:4  бедных спіхваюць з дарогі, усе прыніжаныя зямлі вымушаны хавацца.
Job Bela 24:5  Вось яны, як дзікія аслы ў пустыні, выходзяць на дзею сваю, устаючы рана на здабычу; стэп дае хлеб ім і дзецям іхнім;
Job Bela 24:6  жнуць яны на полі не сваім і зьбіраюць вінагарад у бязбожніка;
Job Bela 24:7  голыя начуюць без покрыва і бяз вопраткі на сьцюжы;
Job Bela 24:8  мокнуць ад горных дажджоў і, ня маючы сховішча, ціснуцца да скалы;
Job Bela 24:9  адрываюць ад саскоў сірату і з убогага бяруць заклад;
Job Bela 24:10  прымушаюць хадзіць голымі, без адзеньня, і галодных кормяць каласамі;
Job Bela 24:11  паміж сьценамі чавяць алей аліўкавы, топчуць у чавілах і прагнуць.
Job Bela 24:12  У горадзе людзі стогнуць, і душа забіваных енчыць, і Бог не забараняе гэтага.
Job Bela 24:13  Ёсьць сярод іх ворагі сьвятла, ня ведаюць ягоных шляхоў і ня ходзяць па сьцежках ягоных.
Job Bela 24:14  На золку ўстае забойца, забівае беднага і ўбогага, а ўначы бывае злодзеем.
Job Bela 24:15  І вока пералюбніка чакае сутоньня, кажучы: нічыё вока ня ўбачыць мяне, — і захінае твар.
Job Bela 24:16  У цемры падкопваюцца пад дамы, якія ўдзень яны прыкмецілі сабе; ня ведаюць сьвятла.
Job Bela 24:17  Бо ім раніца — сьмяротны цень, бо яны знаёмыя з жахамі сьмяротнага ценю.
Job Bela 24:18  Лёгкі такі на паверхні вады, праклятая доля ягоная на зямлі, і не глядзіць ён на дарогу садоў вінаградных.
Job Bela 24:19  Засуш і сьпёка паглынаюць сьнегавую ваду: так апраметная — грэшнікаў.
Job Bela 24:20  Няхай забудзе яго нутроба матчыная ; няхай ласуецца ім чарвяк; няхай не захаваецца пра яго памяць; як дрэва, няхай зломіцца беззаконьнік,
Job Bela 24:21  які прыгнятае бязьдзетную, якая не раджала, і ўдаве ня робіць дабра.
Job Bela 24:22  Ён і дужых зводзіць сілаю сваёю; ён устае, і ніхто ня пэўны за жыцьцё сваё.
Job Bela 24:23  А Ён дае яму ўсё для бясьпекі, і ён на тое абапіраецца, і вочы Ягоныя бачаць шляхі іхнія.
Job Bela 24:24  Падняліся высока, — і вось, няма іх; падаюць, і паміраюць, як і ўсе, і, як вярхі каласкоў, зразаюцца.
Job Bela 24:25  Калі гэта ня так, — хто выкрые мяне за ману і ў нівеч аберне словы мае?