Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LUKE
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 19
Luke Bela 19:1  Потым Ісус увайшоў у Ерыхон і праходзіў празь яго.
Luke Bela 19:2  І вось, нехта на імя Закхей, начальнік мытнікаў і чалавек багаты,
Luke Bela 19:3  стараўся ўбачыць Ісуса, хто Ён, але ня мог з-за людзей, бо малога быў росту;
Luke Bela 19:4  і забегшы наперад, залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Яму выпадала праходзіць міма яе.
Luke Bela 19:5  Ісус, калі прыйшоў на гэтае месца, зірнуўшы, угледзеў яго і сказаў яму: Закхей! сыдзі хутчэй, бо сёньня трэба мне быць у цябе ў доме.
Luke Bela 19:6  І ён пасьпешна сышоў і прыняў Яго з радасьцю.
Luke Bela 19:7  І ўсе, бачачы тое, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў да грэшнага чалавека.
Luke Bela 19:8  А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палавіну маёмасьці маёй я аддам убогім і, калі каго чым пакрыўдзіў, аддам учатыракроць.
Luke Bela 19:9  Ісус сказаў яму: сёньня прыйшло збавеньне дому гэтаму, бо і ён сын Абрагамаў;
Luke Bela 19:10  бо Сын Чалавечы прыйшоў зыскаць і выратаваць тое, што загінула.
Luke Bela 19:11  А калі яны слухалі гэта, дадаў прытчу: бо Ён быў блізь Ерусаліма, і яны думалі, што неўзабаве павінна адкрыцца Царства Божае.
Luke Bela 19:12  Дык вось сказаў: нейкі чалавек высокага роду выпраўляўся ў далёкую краіну, каб атрымаць сабе царства і вярнуцца;
Luke Bela 19:13  і паклікаўшы дзесяць рабоў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім: пускайце іх у абарот, пакуль не вярнуся.
Luke Bela 19:14  Але грамадзяне ненавідзелі яго і адправілі сьледам за ім пасольства, сказаўшы: ня хочам, каб ён валадарыў над намі.
Luke Bela 19:15  І калі вярнуўся, атрымаўшы царства, загадаў паклікаць да сябе рабоў тых, якім даў серабро, каб даведацца, хто што набыў.
Luke Bela 19:16  Прыйшоў першы і сказаў: гаспадару! міна твая прынесла дзесяць мінаў.
Luke Bela 19:17  І сказаў яму: выдатна, добры раб! за тое, што ты ў малым быў верны, вазьмі пад управу дзесяць гарадоў.
Luke Bela 19:18  Прыйшоў другі і сказаў: гаспадару! міна твая прынесла пяць мінаў.
Luke Bela 19:19  Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяцьцю гарадамі.
Luke Bela 19:20  Прыйшоў трэйці і сказаў: гаспадару! вось твая міна, якую я захоўваў, загарнуўшы ў хустачку;
Luke Bela 19:21  бо я баяўся цябе, таму што ты чалавек жорсткі: бярэш, чаго ня клаў, і жнеш, чаго ня сеяў.
Luke Bela 19:22  Гаспадар сказаў яму: тваімі вуснамі судзіцьму цябе, ліхі раб! ты ведаў, што я чалавек жорсткі, бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў;
Luke Bela 19:23  чаму ж ты не аддаў срэбра майго ў абарот, каб я, прыйшоўшы, атрымаў яго з прыбыткам?
Luke Bela 19:24  І сказаў тым, што стаялі першыя: вазьмеце ў яго міну і дайце таму, які мае дзесяць мінаў.
Luke Bela 19:25  І сказалі яму: гаспадару! у яго ёсьць дзесяць мінаў.
Luke Bela 19:26  Кажу вам, што кожнаму, хто мае, дадзена будзе, а ў таго, хто ня мае, адымецца і тое, што мае;
Luke Bela 19:27  а ворагаў маіх тых, якія не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзеце сюды і пабеце перада мною.
Luke Bela 19:28  Сказаўшы гэта, Ён пайшоў далей, уваходзячы ў Ерусалім.
Luke Bela 19:29  І калі наблізіўся да Віфагіі і Віфаніі, да гары, называнай Аліўнай, паслаў двух вучняў Сваіх,
Luke Bela 19:30  сказаўшы: ідзеце ў селішча, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знайдзеце маладога асла прывязанага, на якога ніхто зь людзей ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзеце;
Luke Bela 19:31  і калі хто спытаецца ў вас: навошта адвязваеце?, скажэце яму так: ён патрэбен Госпаду.
Luke Bela 19:32  Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.
Luke Bela 19:33  А калі яны адвязвалі маладога асла, гаспадары ягоныя сказалі ім: навошта адвязваеце асьляня?
Luke Bela 19:34  Яны адказвалі: ён патрэбен Госпаду.
Luke Bela 19:35  І прывялі яго да Ісуса: і накінуўшы вопратку сваю на асьляня, пасадзілі на яго Ісуса.
Luke Bela 19:36  І калі Ён ехаў, пасьцілалі вопратку сваю на дарозе.
Luke Bela 19:37  А калі Ён наблізіўся да спуску з гары Аліўнай, усё мноства вучняў пачало ў радасьці шматгалоса славіць Бога за ўсе дзівосы, якія бачылі яны,
Luke Bela 19:38  кажучы: дабраславёны Цар, Які ідзе ў імя Гасподняе! Мір на нябёсах і слава ў вышынях!
Luke Bela 19:39  І некаторыя фарысэі з-паміж людзей сказалі Яму: Настаўнік! забарані вучням Тваім.
Luke Bela 19:40  Але Ён сказаў ім у адказ: кажу вам, што калі яны замоўкнуць, дык камяні загалосяць.
Luke Bela 19:41  І калі наблізіўся да горада, дык, гледзячы на яго, заплакаў па ім
Luke Bela 19:42  і сказаў: о, калі б і ты хоць бы ў гэты твой дзень уведаў, што служыць міру твайму! але гэта схавана сёньня ад вачэй тваіх;
Luke Bela 19:43  бо прыйдуць на цябе дні, калі ворагі твае абложаць цябе акопамі, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль,
Luke Bela 19:44  і зруйнуюць цябе, і заб’юць дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе каменя на камені, за тое, што ты не даведаўся часу адведзінаў тваіх.
Luke Bela 19:45  І ўвайшоўшы ў храм, пачаў выганяць тых, што прадавалі ў ім, і тых, што куплялі,
Luke Bela 19:46  кажучы ім: напісана: "дом Мой ёсьць дом малітвы: а вы зрабілі зь яго логва разбойнікаў".
Luke Bela 19:47  І вучыў кожны дзень у храме. А першасьвятары і кніжнікі і старэйшыны народу намышлялі загубіць Яго,
Luke Bela 19:48  і не знаходзілі, што б зрабіць зь Ім, бо ўвесь народ неадступна слухаў Яго.