Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next
Chapter 14
Prov Bela 14:1  Мудрая жонка ўладкуе свой дом, а неразумная разбурыць яго сваімі рукамі.
Prov Bela 14:2  Хто ідзе простаю дарогаю, баіцца Госпада; а чые дарогі крывыя, той ня дбае пра Яго.
Prov Bela 14:3  У вуснах у немысьля — біч на яго ганарыстасьць; а вусны мудрых ахоўваюць самыя сябе.
Prov Bela 14:4  Дзе няма валоў, там — ясьлі пус­тыя; а багата ж прыбытку ад сілы валоў.
Prov Bela 14:5  Верны сьведка ня хлусіць, а ілжу пашырае сьведка ілжывы.
Prov Bela 14:6  Распусны шукае мудрасьці і не зна­ходзіць; а разумны лёгка набывае веды.
Prov Bela 14:7  Адыдзі ад чалавека пустога, у якога ты ня бачыш разумных вуснаў.
Prov Bela 14:8  Мудрасьць разумнага — што ён зважае на дарогу сваю, а дурасьць не­мысьляў — толькі ашука.
Prov Bela 14:9  Неразумныя сьмяюцца з грэху, а сярод праведных — Божая мілата.
Prov Bela 14:10  Сэрца ведае горыч сваю, і чужы­нец ня дзеліць радасьці ягонай.
Prov Bela 14:11  Дом беззаконных зруйнуецца, а жытлішча праведных расьцьвіце.
Prov Bela 14:12  Ёсьць шляхі, якія здаюцца чала­веку простымі; але канец іх — шлях сьмерці.
Prov Bela 14:13  І ад сьмеху часам баліць сэрца, і канцом радасьці бывае смутак.
Prov Bela 14:14  Чалавек з разбэшчаным сэрцам насыціцца ад дарог сваіх, і добры — ад сваіх.
Prov Bela 14:15  Немысель верыць кожнаму слову, а разумны зважае на крокі свае.
Prov Bela 14:16  Мудры баіцца і ўнікае зла, а нера­зумны раздражнёны і саманадзейны.
Prov Bela 14:17  Запальчывы можа ўчыніць глу­пства; а чалавек, які наўмысна чыніць благое, ненавісны.
Prov Bela 14:18  Невукі спадкуюць дурасьць, а ра­зумных увенчваюць веды.
Prov Bela 14:19  Схіляцца ліхія перад добрымі, і бязбожныя — каля варот праведніка.
Prov Bela 14:20  Беднага ненавідзіць, бывае, нават блізкі яго, а ў багатага многа сяброў.
Prov Bela 14:21  Хто пагарджае блізкім сваім, той грэшыць; а мілажальны да бедных, той шчасны.
Prov Bela 14:22  Ці не памыляюцца тыя, што на­мышляюць ліхое? Мілажаль і вернасьць у тых, што намышляюць добрае.
Prov Bela 14:23  Ад усякае працы ёсьць прыбытак, а ад пустаслоўя толькі пахіба.
Prov Bela 14:24  Вянок мудрых — багацьце іхняе, а дурасьць невукаў дурасьць і ёсьць.
Prov Bela 14:25  Верны сьведка ратуе душы, а ілжывы нагаворвае шмат ілжы.
Prov Bela 14:26  У страху перад Госпадам — над­зея цьвёрдая, і сынам сваім Ён прыс­танішча.
Prov Bela 14:27  Страх Гасподні — крыніца жыцьця, што аддаляе ад сетак сьмерці.
Prov Bela 14:28  У мностве народу — веліч цара, а пры малалюдзтве — бяда ўладару.
Prov Bela 14:29  У цярплівага чалавека багата ро­зуму, а ў палкага многа дурасьці.
Prov Bela 14:30  Ціхмянае сэрца — жыцьцё целу, а зайздрасьць — гнілізна касьцям.
Prov Bela 14:31  Хто ўціскае беднага, той ганіць Творцу яго; а хто шануе Яго, той творыць дабро беднаму.
Prov Bela 14:32  За ліха сваё бязбожны будзе адкінуты, а праведны і пры сьмерці сваёй мае надзею.
Prov Bela 14:33  Мудрасьць у сэрцы ў разумнага, і сярод неразумных яна адкрываецца.
Prov Bela 14:34  Праведнасьць узвышае народ, а беззаконьне — ганьба народаў.
Prov Bela 14:35  Ласка царова — рабу разумнаму, а гнеў цара — супроць таго, хто ганьбіць яго.