Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next
Chapter 23
Prov Bela 23:1  Калі сядзеш есьці ежу з валадаром, дык уважай, што перад табою;
Prov Bela 23:2  і пастаў заслону ў горле тваім, калі ты ненаедны.
Prov Bela 23:3  Не спакушайся ласнымі прысма­камі; гэта — уяўная ежа.
Prov Bela 23:4  Ня турбуйся пра тое, каб набыць багацьце; адкінь такія думкі твае.
Prov Bela 23:5  Зьвернеш вочы твае на яго, і — яго ўжо няма; бо яно зробіць сабе крылы і, як арол, паляціць да неба.
Prov Bela 23:6  Не каштуй ежы ў чалавека зайзд­росьлівага, і не спакушайся ласнымі прысмакамі ягонымі,
Prov Bela 23:7  бо, якія думкі ў душы ў яго, такі і ён сам; "еж і пі", кажа ён табе, а сэрца яго не з табою.
Prov Bela 23:8  Кавалак, які ты зьеў, вырыгнеш, і добрыя словы твае ты ўжывеш марна.
Prov Bela 23:9  У вушы неразумнаму не кажы, бо ён занядбае разумныя словы твае.
Prov Bela 23:10  Не перасоўвай мяжы даўняй і на поле сіротаў не заходзь;
Prov Bela 23:11  бо Абаронца ў іх моцны; Ён за­ступіцца за справу іхнюю перад табою.
Prov Bela 23:12  Прыхілі сэрца тваё да вучэньня і вушы твае — да разумных слоў.
Prov Bela 23:13  Не пакідай юнака без пакараньня; калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ:
Prov Bela 23:14  ты пакараеш яго дубцом і ўратуеш душу яго ад пекла.
Prov Bela 23:15  Сыне мой! калі сэрца тваё будзе мудрае, парадуецца і маё сэрца;
Prov Bela 23:16  і душа мая будзе радавацца, калі вусны твае будуць казаць слушна.
Prov Bela 23:17  Хай не зайздросьціць сэрца тваё грэшнікам; а хай будзе яно ва ўсе дні ў ст­раху Гасподнім;
Prov Bela 23:18  бо ёсьць будучыня, і надзея твая ня страчана.
Prov Bela 23:19  Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і кіруй сэрца тваё на просты шлях.
Prov Bela 23:20  Ня будзь сярод тых, што ўпіваюцца віном, сярод тых, што аб’ядаюцца мясам:
Prov Bela 23:21  бо п’яніца і ненаяда зьбяднеюць, а санлівец апранецца ў рызманы.
Prov Bela 23:22  Слухайся бацькі твайго: ён спа­радзіў цябе; і не пагарджай маці тваёй, калі яна будзе старая.
Prov Bela 23:23  Купі ісьціну, і не прадавай муд­расьці і разумнага вучэньня.
Prov Bela 23:24  Радуецца бацька праведніка, і, хто нарадзіў мудрага — радуецца зь яго.
Prov Bela 23:25  Хай весяліцца бацька твой і хай радуецца маці твая, якая цябе нарадзіла.
Prov Bela 23:26  Сыне мой! аддай сэрца тваё мне, а вочы твае хай сочаць за шляхамі маімі:
Prov Bela 23:27  бо распусьніца — глыбокая про­рва, а чужая жонка — вузкі калодзеж;
Prov Bela 23:28  яна, як разбойнік, сядзіць у за­садзе і памнажае сярод людзей здраднікаў.
Prov Bela 23:29  У каго гора? у каго нядоля? у каго бяспрычынныя раны? у каго чырвоныя вочы?
Prov Bela 23:30  У тых, што доўга сядзяць за віном, што прыходзяць скаштаваць віна нераз­баўленага.
Prov Bela 23:31  Не глядзі на віно, як яно чырванее, як яно прамяніцца ў келіху, як яно роўненька ліецца;
Prov Bela 23:32  пазьней яно ўкусіць, як змей, і ўджаліць, як асьпід;
Prov Bela 23:33  вочы твае будуць глядзець на чу­жых жонак, і сэрца тваё загаворыць рас­пуснае;
Prov Bela 23:34  і ты будзеш, як заснулы сярод мора і як на версе мачты.
Prov Bela 23:35  І скажаш : "білі мяне, мне не ба­лела, штурхалі мяне, і я не адчуваў. Калі прачнуся, зноў буду рабіць тое самае."