Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next
Chapter 6
Prov Bela 6:1  Сыне мой! калі ты паручыўся за блізкага свайго і даў руку тваю за другога,
Prov Bela 6:2  і аблытаў сябе словамі вуснаў тваіх, злоўлены словамі вуснаў тваіх,
Prov Bela 6:3  зрабі ж, сыне мой, вось што: вы­зваліся, бо ты трапіў у рукі блізкага твайго: ідзі, упадзі да ног і ўмольвай блізкага твайго;
Prov Bela 6:4  не давай сну вачам тваім і дрымоты вейкам тваім;
Prov Bela 6:5  ратуйся, як сарна з рукі, і як птушка з рукі птушкалова,
Prov Bela 6:6  падыдзі да мурашкі, гультаю, па­глядзі на шляхі яе, і будзь мудры.
Prov Bela 6:7  Няма ў яе ні валадара, ні пры­стаўленага, ані ўпраўцы;
Prov Bela 6:8  а яна рыхтуе летам свой хлеб, зьбірае ў час жніва пракорм свой.
Prov Bela 6:9  Дакуль ты, гультаю, будзеш ля­жаць? калі ты ўстанеш ад сну твайго?
Prov Bela 6:10  Крыху пасьпіш, крыху падрэмлеш, крыху склаўшы рукі паляжыш:
Prov Bela 6:11  і прыйдзе, нібы валацуга, бед­насьць твая, і галеча твая, як разбойнік.
Prov Bela 6:12  Чалавек падступны, чалавек бяз­божны ходзіць зь ілжывымі вуснамі,
Prov Bela 6:13  міргае вачыма сваімі, гаворыць нагамі сваімі, дае знакі пальцамі сваімі;
Prov Bela 6:14  хітрына ў сэрцы ў яго, ён намыш­ляе ліхое ва ўсякі час, сее разлад.
Prov Bela 6:15  Таму зьнянацку прыйдзе пагібель яго, раптам будзе разьбіты — без аца­леньня.
Prov Bela 6:16  Вось гэтыя шэсьць ненавідзіць Гасподзь, нават сем, — агіда душы Яго:
Prov Bela 6:17  вочы ганарыстыя, язык хлусьлівы і рукі, што праліваюць нявінную кроў,
Prov Bela 6:18  сэрца, якое куе ліхія намыслы, ногі, якія шпарка бягуць да ліхадзейства,
Prov Bela 6:19  ілжывы сьведка, які хлусіць, і той, хто сее разлад між братамі.
Prov Bela 6:20  Сыне мой! захоўвай запаведзі бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй;
Prov Bela 6:21  навяжы іх назаўсёды на сэрца тваё, абвяжы імі шыю тваю.
Prov Bela 6:22  Калі ты пойдзеш, яны накіруюць цябе; калі ляжаш спаць, будуць ахоўваць цябе; калі прачнешся, гутарыць будуць з табою:
Prov Bela 6:23  бо запаведзь ёсьць сьветач, а на­вука — сьвятло, і павучальныя наказы — дарога жыцьця,
Prov Bela 6:24  каб засьцерагчы цябе ад зласьлівай жанчыны, ад лісьлівага языка чужынкі.
Prov Bela 6:25  Не пажадай хараства яе ў сэрцы тваім, і хай не завабіць яна цябе вейкамі сваімі;
Prov Bela 6:26  бо жанчыне распуснай даюць ка­валак хлеба; а замужняя жанчына палюе на дарагую душу.
Prov Bela 6:27  Хто можа ўзяць агонь запазуху, каб не прагарэла адзежа яго?
Prov Bela 6:28  Хто можа хадзіць па распаленым вугольлі, каб не апаліць ног сваіх?
Prov Bela 6:29  Тое самае бывае і з тым, хто ўваходзіць да жонкі блізкага свайго; хто дакранецца да яе, не застанецца бязь віны.
Prov Bela 6:30  Не патураюць злодзею, калі ён крадзе, каб насыціць душу сваю, калі ён галодны;
Prov Bela 6:31  але злоўлены, ён заплаціць у сем разоў, аддасьць усю маёмасьць дома свайго.
Prov Bela 6:32  А хто пералюбнічае з жанчынаю, у таго няма розуму; той губіць душу сваю, хто робіць такое;
Prov Bela 6:33  пабоі і ганьбу ён зышча, і ганьба яго не сатрэцца;
Prov Bela 6:34  бо рэўнасьць — лютасьць муж­чыны, і не ўмілажаліцца ён у дзень по­мсты,
Prov Bela 6:35  ня прыме адкупу ніякага, і не за­хоча, як бы ты ні памножыў гасьцінцы.